Авторизация
 

У Дзісне далучыліся да сусветнай акцыі "Зробім"

+
В Дисне присоединились ко всемирной акции "Сделаем"СМІ, у тым ліку наша раёнка, заклікалі далучыцца да сусветнай акцыі "Зробім" па ўборцы несанкцыянаваных звалак, навядзенні парадку ў зонах адпачынку і іншых месцах. Але так сталася, што жыхар Дзісны Мікалай Маркевіч пра яе не прачытаў. 
 
Тым не менш загадзя звярнуўся праз "Укантакце" да моладзі горада з заклікам правесці менавіта 9 красавіка суботнік па ўборцы гарадскога парку на беразе Дзвіны. Заклік не застаўся незаўважаным, яго падтрымаў старшыня гарвыканкама Аляксандр Качан. Паклапаціўся, каб для падсыпкі цэнтральнай алеі завезлі гравій, выдзелілі матэрыялы для лавак.
 
А самае важнае, што да пачыну не засталіся раўнадушнымі маладыя жыхары горада. Яны прыходзілі пешшу, прыязджалі на асабістых машынах і матацыклах з прыладамі працы—бензапілой, рыдлёўкамі, граблямі, мётламі. Нават набылі за свой кошт фарбу і пэндзлікі, шкада, што непагадзь не дазволіла іх на гэты раз выкарыстаць. І ўсе неадкладна ўключаліся ў работу: выразалі лазняк, разабралі рэшткі хатнішча, закладвалі калдобіны на алеі старой цэглай і прысыпалі іх жвірам, збіралі ламачча і падграбалі леташняе лісце, складалі каменне, падсыпалі размыты вадой бераг.

В Дисне присоединились ко всемирной акции "Сделаем"Пасля заканчэння першых урокаў да ўдзельнікаў суботніка далучыліся вучні 9-11 класаў, увогуле добраўпарадкаваннем займалася не менш за поўсотню чалавек. Шкада, што добрую справу не дазволіў закончыць дождж, але належны пачатак пакладзены. Яшчэ наглядна прадэманстравана імкненне маладых жыхароў Дзісны зрабіць свой горад больш прыгожым і добраўпарадкаваным. Так што работы будуць працягвацца.

—Кожны працаваў для сябе,—свярджае Мікалай Маркевіч,—бо нам падабаецца адпачываць на беразе Дзвіны.
Дарэчы, многія маладыя людзі ў інтэрнэце пакінулі паведамленні, што па нейкіх уважлівых прычынах не змаглі прыняць удзел у суботніку, але абавязкова далучацца да агульных намаганняў у наступны раз. Што ж, гэта вельмі пахвальна. Сярод тых, хто шчыраваў у першых работах, мне назвалі Дзмітрыя Якімовіча, Дзмітрыя Рачыцкага, Дзмітрыя Мільяновіча, Паўла Людскага, Паўла Бялевіча, Аляксандра Таболу, Яўгена Альхімовіча, Дзям'яна Клевайчука, Кірыла Янушонка, Дзмітрыя Краснапёрава, Аляксандра Лінтоўскага, Аляксея Лукашэвіча, Арцёма Цурыкава, Пятра Конаха, Васіля Мысліўца, Вольгу Каранеўскую. Аляксей Лучко родам з Барысава, толькі паўгода, як прыехаў па размеркаванні працаваць у Дзісенскі лясгас, аднак ужо ўнёс свой уклад у добраўпарадкаванне горада.
Прабачце, што не маю магчымасці назваць усіх удзельнікаў першага суботніка ў Дзісне.

Леанід МАТЭЛЕНАК.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 615
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 467
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 570
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 583
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 747
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 914
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта