Авторизация
 

У Дзень адзінства народаў у Міёрскай бібліятэцы

+
В День единства народов в Миорской библиотекеСлавяніна заўжды адрознівае велікадушнасць, прыязнасць, усмешка. Усе славяне—браты, аднагалосна сцвярджаем. А Беларусь і Расія—дзве сястры, песня пра гэта не сыходзіла з вуснаў і поўніла свядомасць гасцей раённай цэнтральнай бібліятэкі. 
 
У Дзень адзінства народаў яны дзяліліся ўражаннямі пра дарагія краіны. На сустрэчу завіталі расіяне, якія доўга жывуць у нас, і беларусы, якія колісь пры Савецкім Саюзе выязджалі, але вярнуліся ў родныя пенаты. 
 
Псіхолаг з райпаліклінікі Наталля Чыркова родам з Пецярбурга, але тата—беларус, з Гомельшчыны. Калі захварэла дачка з-за тамашняй забруджанасці паветра—невыноснага смогу, адразу вырашылі пераехаць у Беларусь. Лёс накіраваў у Міёры. Наталля Эдуардаўна зусім не шкадуе, што памяняла мегаполіс на маленькі райцэнтр. Мерыца нагадвае Няву, і набярэжная нечым падобная да пецярбургскіх. У Беларусі нашмат менш злачыннасці, наркаманіі, людзі больш лагодныя. Наталля Чыркова расказала пра рэлігійнае жыццё ў Пецярбургу, прыход Ільі Прарока, дзе ўся паства—адна вялікая сям'я. Святар ведае кожнага ў твар. Наш горад Чырковым падабаецца, і вяртацца назад не збіраюцца. 

Вольга Таропіна з Новых Крукоў. З мужам ваенным доўга жылі ў горадзе на сямі ўзгорках—Ульянаўску, адкуль выток Тургенева, Ганчарова, Языкава, Карамзіна. Там буйнейшая расійская бібліятэка, музей Леніна. Вольга Сяргееўна вучылася ў Мінску ў інстытуце культуры, муж Аляксей Міхайлавіч прыехаў сюды на стажыроўку з Пушкінскага ваеннага вучылішча. Думаў, адправяць у Свярдлоўск, але лёс наканаваў сустрэцца ў беларускай сталіцы з прыгожай дзяўчынай. Вярнуліся на Міёршчыну, каб даглядаць 90-гадовую матулю. Два гады, як жывуць у Чэрасах. Унукам бываць тут хораша, свежае паветра, прырода. Прыкіпеў да Міёршчыны і расіянін Аляксей Міхайлавіч. Сям'я заўважыла, што беларусаў у Расіі паважаюць за мураўіную працавітасць. 

—Зразумелі, што працаваць ужо так не зможам, як тутэйшыя. Дзякуй Прэзідэнту, што захаваў вёску. 
нтаніна Шук—удава статнага, высокага марака, капітана ІІ рангу Вальдэмара Шука. Ураджэнец вёскі Панізнікі нашага раёна. Многія ведалі гэтага эфектнага мужчыну. На жаль, не так даўно яго не стала. Антаніна Браніславаўна—украінка, з мужам доўга жылі на Камчатцы, але ўжо 23 гады як у Беларусі. "Калі нават са мной што здарыцца, заставайся тут, не кідай Міёры",—прасіў жонку Вальдэмар Аляксеевіч. Яна выконвае запавет, але не толькі па просьбе мужа, а і па поклічы ўласнай душы. 

В День единства народов в Миорской библиотеке—Унук пагасцюе тут, затым дадому—на Камчатку, адкуль сам родам і яго бацькі, пасля расказвае: як у нас—у Міёрах… Самалёт яшчэ не ўзляцеў, а ўнучачка кажа: "Беларусь, я па табе сумую". 
У тамашніх мясцінах вельмі цэніцца беларускі тавар, прадаюцца сыры, каўбаса, трыкатаж, глыбоцкае малако, працуюць рэстараны беларускай кухні. 

Ураджэнка нашага раёна Алена Ладысева пасля Пскоўскага педінстытута атрымала накіраванне ў Пермскую вобласць—крыху большае за Міёры, але нечым падобнае да нашага горада, мястэчка Дабранку. Выкладала ў вячэрняй школе. І нават вучань быў з Шаркаўшчыны. 
—Памятаю, у беларусаў адрознівалася вымаўленне. Мяне як матэматыка заўсёды прасілі сказаць "скрещивающиеся". Пражыла там 24 гады, аўтаматычна атрымала расійскае грамадзянства, там і з мужам пазнаёмілася, а ён, як ні дзіўна, з Дуброўна Віцебскай вобласці. 
 Святланы Шульга муж ваенны. Родам ён са станцыі Зоры, вучыўся ў Хабараўску, там і заручыліся. Шмат давялося пераязджаць па гарадах Расіі. Апошняе месца службы—Тула. 

—Калі муж выйшаў на заслужаны адпачынак, вырашылі перабрацца на яго радзіму, бо сюды бліжэй, чым на маю—Далёкі Усход. У нас шмат родных, святамі збіраемся па 20 чалавек. Наконт людской дабрыні, яна не залежыць ад таго: беларус ты ці рускі. Усюды ёсць розныя людзі. 

У міярчанкі Рэгіны Аланцьевай было два мужы—расіяне. Жыла ў Краснадары. Там нарадзілася дачушка, якая скончыла акадэмію ў Беларусі, але потым зноў пераехала на гістарычную радзіму, уваходзіць у склад беларускага брацтва. Народ кубанскі вельмі гасцінны, нацыянальная страва—варэнікі з вішняй. 

Міярчанку Галіну Рыгалаву таксама лёс звязаў з суседняй дзяржавай, выйшла замуж за расіяніна. Сябры запрасілі жыць на Сахалін, там горнае паветра, вялізныя лапухі. Імі, як парасонамі, можна ўкрывацца. Галіна Міхайлаўна вярнулася ў Міёры разам з дарослым сынам. Цяпер ён у Наваполацку. А сама адчувае сябе дома, тут пажылая мама. Ёсць пра каго клапаціцца. 

Віталі гасцей галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Пяткевіч, старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага аб'яднання "Белая Русь" Алена Шамёнак. Кіраўнік клуба "Бажэна" Ірына Гушча прапанавала сустрэцца зноў, але з нацыянальнымі стравамі.
 
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К.БЛАЖЭВІЧА. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 613
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 422
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 562
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 580
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 910
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта