Авторизация
 

Справай Валерыя Блажэвіча даказана родным мясцінам адданасць

+
Делом Валерия Блажевича доказана родным местам преданность—Не ведаю, як жыў, калі б кудысьці з'ехаў адсюль. Куды ні глянь, шмат дзе руку прыкласці давялося,—гаворыць старэйшына вёскі Паташня Валерый Блажэвіч. —Хочацца і далей добраўпарадкоўваць мястэчка.

Валерый Іванавіч загадвае мясцовым сельскім клубам, у напружаную пару палявых работ дапамагае ў ААТ "Мерыца", сочыць за парадкам у вёсцы. Як сапраўдны гаспадар, заклапочаны не толькі ўласнымі домам і падворкам, але і прыстойным знешнім выглядам сваёй малой радзімы. У добрай справе знаходзяцца аднадумцы і маюцца належныя вынікі.

Пры ўездзе ў вёску абавязкова звернеш увагу на могілкі. Акуратныя пафарбаваны драўляны плот і каплічка ў цэнтры. Раней карцінка была іншай. Пачатак пераменам паклала асабістая ініцыятыва старэйшыны. Разам з памочнікамі-вяскоўцамі каля двух год у вольны час майстравалі плот, узводзілі каплічку, наводзілі парадак. Лес выдзелілі, астатняе рабілася рукамі неабыякавых людзей.

Делом Валерия Блажевича доказана родным местам преданностьПобач з будынкам сельскага клуба—даволі шырокая сажалка. Раней на гэтым месцы рос хмызняк, дзе пастаянна збіралася смецце. Ідэю ўнесці карэктывы ў пейзаж падтрымалі. Экскаватарам выкапалі вялікую яму, а яе акультурванне засталося за старэйшынам. Пасадзіў вакол дрэўцы, запусціў карасей. Цяпер можна парыбачыць у вольную хвілінку. Вудзіць рыбу і мясцовая дзятва. Прыемна, што пытаюцца дазволу. Зімовай парой сажалка становіцца пляцоўкай для хакея. 

Акуратная і дагледжаная тэрыторыя клуба. Хоць улетку тут не красуюць кветкі (не мужчынская гэта справа, ды і часу клумбы даглядаць няма), затое заўсёды чыста і абкошана. Ля будынка—прыгажуні-бярозы. Іх Валерый Іванавіч пасадзіў яшчэ ў 80-я, калі прызначылі загадчыкам установы. Прыгадвае, што дрэўцы не раз ламалі, але не здаваўся, прыносіў новыя саджанцы. За 27 год яны добра "вымахалі". Красуюць бярозы і вакол вулічнай канцэртнай пляцоўкі. Іх садзіў старшакласнікам разам з сябрамі. Расказвае, у той час на святы, якія летам ладзілі на пляцоўцы, сцэну абстаўлялі зрэзанымі галінамі бяроз. Вось і падумалі юнакі, што лепш пасадзіць тут дрэўцы, чым кожны раз ламаць.

На пытанне, адкуль бярэ пачатак імкненне да ўпарадкаванасці вёскі, Валерый Іванавіч адказвае проста і зразумела:
—Я тут жыву. 
Не тоіць, што ў маладосці спрабаваў змяніць месца жыхарства. Хацелася займець больш камфортнае жыллё ў параўнанні з тым, што меў у родных мясцінах.

Делом Валерия Блажевича доказана родным местам преданность—На новым месцы ўсё чужое,—успамінае субяседнік.—Прыеду ў Паташню, іду па вуліцы, дзяўчынкі вітаюцца: "Добры дзень, дзядзька Валера!", ад гэтага так цёпла і хораша на душы становіцца. У выніку вярнуўся назад, узяў крэдыт, прывёў у парадак дом і застаўся ў родных мясцінах.

З'явілася ўласная сям'я. Разам з жонкай Галінай Аляксандраўнай—супрацоўнікам бухгалтэрыі ААТ "Мерыца"—выгадавалі трох сыноў і дачку. Двое старэйшых дзяцей падарылі 4 унукаў. Самы малодшы сын Арцём вучыцца ў 3-м класе. Усе дзеці, па меры магчымасцяў і сіл, дапамагаюць бацькам у справах па гаспадарцы, памеры якой даволі буйныя.

На Валерыя Іванавіча спадзяюцца ў ААТ "Мерыца" падчас пасяўной і ўборачнай кампаній. Атрымаўшы афіцыйны дазвол, культработнік садзіцца за руль трактара ці грузавой машыны. Ляжыць душа да рамонту тэхнікі. Аднойчы "вярнуў да жыцця" машыну гаспадаркі, "перавёў" з бензіну на дызельнае паліва. 

—Мне цікава працаваць з тэхнікай, можна сказаць, гэта адпачынак для душы,—адзначае субяседнік.—Дапамагаць іншым трэба. Тады і табе дапамогуць. У нас у вёсцы ўсё трымаецца на ўзаемадапамозе і падтрымцы. А як інакш?

Добрых памочнікаў мае Валерый Іванавіч у клубнай справе. Арганізатарскія здольнасці загадчыка ўстановы ўдала спалучаюцца з талентамі мясцовых самадзейных артыстаў. Пастаянныя ўдзельнікі аглядаў-конкурсаў—сям'я Сяргея і Вольгі Шукоў. Разам з бацькамі выходзяць на сцэну дочкі Дар'я, Жэня і Сафія. Творчае супрацоўніцтва з настаўнікам Аляксандрам Гайдзелем паспрыяла развіццю тэатральнага напрамку. Двойчы калектыў клуба прымаў удзел у адпаведным абласным конкурсе. Штогод чакаюць вяскоўцы Купалля, якое звычайна сумяшчаецца са святам вёскі і, як і раней, ладзіцца на вулічнай канцэртнай пляцоўцы.

—Збіраецца да 300 чалавек,—гаворыць загадчык клуба.—На жаль, у мінулым годзе па аб'ектыўных прычынах арганізаваць свята не атрымалася. Нават няёмка перад вяскоўцамі, вінаватым сябе адчуваю. Сёлета мерапрыемства абавязкова адбудзецца.
Чалавек павінен адчуваць сябе патрэбным сям'і, сябрам, калегам, справе… Гэта адна з жыццёвых неабходнасцей. Ці не тут нараджаецца жаданне бачыць вакол сябе прыгажосць і парадак, ці не адсюль бяруцца сілы і энергія для стваральнай працы на карысць сабе і іншым.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта