Результаты конференции с участием миорчан

Результаты конференции с участием миорчанНа мінулым тыдні адбылася чарговая справаздачна-выбарная канферэнцыя Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднаня ветэранаў. Удзел ў яго рабоце з нашага раёна прымалі дэлегаты Часлаў Кашкур, Вітольд Ермалёнак і Пётр Хілько, запрошанай з'яўлялася намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак.
 
Канферэнцыя заслухала справаздачы старшыні, рэвізійнай і мандатнай камісій, сфарміравала кіруючыя органы абласной арганізацыі, абрала дэлегатаў на рэспубліканскую канферэнцыю. У абласны савет грамадскага аб'яднання і дэлегатам на рэспубліканскую канферэнцыю абраны старшыня Міёрскага раённага савета ветэранскай арганізацыі Ч.С. Кашкур. Дарэчы, Часлаў Станіслававіч за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад ў развіццё ветэранскага руху, актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні моладзі ўзнагароджаны Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў.

Адразу пасля заканчэння канферэнцыі адбыўся арганізацыйны пленум наноў абранага абласнога савета  Беларускага  грамадскага аб'яднання ветэранаў. Яго старшынёй абраны палкоўнік у адстаўцы, былы начальнік аднаго з аддзелаў аблваенкамата Сяргей Іосіфавіч Альсевіч.
Леанід МАТЭЛЕНАК.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.