Авторизация
 

Пра дырэктара ААТ "Міёрскі" і яго справы

+
О директоре ОАО "Миорский" и его делахМы створаны, каб рабіць дабро. Пакуль жывём, трэба як мага больш і часцей спрыяць прыгожаму,—у гэтым перакананы дырэктар ААТ "Міёрскі" Васіль Міхалкіў. Ён акультурвае тэрыторыю, дапамагае вырашаць надзённыя пытанні, ніколі не адмаўляе ў просьбах. Так характарызуюць кіраўніка таварыства старшыня Павяцкага сельсавета, дырэктар Мілашоўскай школы. Станоўча адгукаюцца падначаленыя і іншыя сяльчане. 
 
Васіль Міхалкіў у сельскай гаспадарцы 27 гадоў. Родам з Украіны, прыехаў заатэхнікам у Браслаў пасля Горацкай акадэміі. У былым Савецкім Саюзе далёкім размеркаваннем нікога не здзівіш, адпраўлялі ва ўсе куточкі. Узначальвае ВУПКУ "Міёрскі" з 2011 года. Кіраваў "Баявым партызанам" у Чэрасах. Канечне, у рабоце шмат складаных сітуацый, адказных рашэнняў, якія даводзіцца прымаць, але ў любы час трэба заставацца чалавекам у маральным і стваральным плане. Дырэктар "Міёрскага" добрымі справамі славіцца на ўсю акругу. 
Ля канторы за алешнікавым плотам—малады сад, прыкладна ў 400 саджанцаў, падораны Мілашоўскай школе. Не проста падарунак—гаспадарка яго старанна даглядае, бо дзецям, не пад сілу адным спраўляцца. Галоўнае, каб мацаваліся вітамінамі, назіралі за дрэўцамі, як хутка і плённа растуць. І абавязкова вучыліся абразаць галінкі, бяліць, бараніць ад шкоднікаў і хвароб. Васіль Дзмітрыевіч расказвае, што ў садзе работы няшмат: падвязалі кожнае дрэўца, каб роўна расло, з рэгулярных клопатаў—падрэзаць, апрацаваць ад насякомых. Гэтым зоймуцца вясной. Ужо мінулым летам парадаваў невялікім ураджаем. Двухгадовыя гадаванцы ад прадпрымальніка Уладзіміра Кашкура з пладамі не прамарудзілі. Праўда, пакуль вырастуць, пройдзе час, ды затое трывала замацуюцца каранямі і парадуюць не адно пакаленне шкаляроў. 

О директоре ОАО "Миорский" и его делах Раней месца саду паланілі зараслі. Цяпер эстэтычна. З другога боку канторы у планах пасадзіць бярозавую алею. Ідолтаўскія мясціны вельмі прыгожыя, да таго ж гістарычныя. Там сядзіба шляхетнага пісьменніцкага роду Мілашаў. Дарэчы, у ёй размешчана ўпраўленне гаспадаркі. Частыя візіцёры—мастакі. Малююць краявіды, касцёл, прыцягальныя для іх і стайні, ад якіх таксама вее гісторыяй.
—Парадак навесці можна, галоўнае—яго пастаянна падтрымліваць,—расказвае Васіль Дзмі-трыевіч.—Высякаем зараснікі ля Ідолтаўскага возера, якія захінаюць далягляд. У цэнтры нашай вёскі згарэў дом, да вясны на яго месцы цалкам абсталюем дзіцячую пляцоўку з арэлямі, горкай, прывязём пяску. Вакол паставілі драўляную агароджу. Неяк працаўнікі з Чэрас жартавалі: чаго толькі не ўмеюць, нават камні біць. Там у свой час задумаў каменны плот. Завіхаліся мужчыны: чым "злоўжываць", хай лепш справамі займаюцца. 
Кіраўнік "Міёрскага" забяспечвае бульбай падшэфныя СШ №2, Мілашоўскую, Перабродскую, гарадскую базавую школы, пагранатрад. Рады такой падтрымцы школьнікі і ваенныя. Дапамагаюць капаць клубні. 

За ўзаемападтрымку і супрацоўніцтва намеснік начальніка пагранатрада ўзнагародзіў В. Д. Міхалківа медалём.
У "Міёрскім" пасля заканчэння Горацкай акадэміі працуе галоўным аграномам сын дырэктара Дзмі-трый. Дарэчы, летась стаў лепшым маладым спецыялістам у раёне.
 
—Цікавае перапляценне імён: Васіль Дзмітрыевіч, Дзмітрый Васільевіч,—заўважаю. 
—Назвалі ў гонар дзядулі Дзмітрыя-механізатара. 
Выпускнікоў навучальных устаноў у таварыстве шануюць, прадастаўляюць жыллё. Многія пасля тутэйшай загартоўкі ўздымаюцца па кар'ернай лесвіцы, кіруюць іншымі гаспадаркамі. За настаўніцтва ўдзячны дырэктару.  
Галоўны бухгалтар "Міёрскага" Марына Кірылава—правая рука Васіля Міхалківа. Ведае ўсю спецыфіку—за стырном падлікаў з 1985-га. Заўважае, што важны фактар—грошы. Раней фінансава сельгаспрадпрыемству дапамагаў "Нафтан", цяпер разлічваюць толькі на заробленае. Надараецца рознае: няма паліва, сродкаў, але Васіль Дзмітрыевіч заўсёды стараецца адшукаць магчымасць найлепшага вырашэння сітуацыі. Сяльчанам выдзяляе сена, тэхніку для апрацоўкі агародаў. 

Намеснік дырэктара Сяргей Гільніч кажа, што кіраўнік добраўпарадкоўвае мясціны па ўласнай ініцыятыве. Цешаць вока сем вялікіх сажалак. У іх нават рыбу запускалі—прывезеную і тутэйшую. Сёлета будуць лавіць усёй вёскай. 
Прыемнае ўражанне ад сустрэчы з чалавекам, які да ўсяго ставіцца з глыбокім разуменнем, ведае сутнасць кожнай справы, нераўнадушны, жыве для дабра і найпершымі каштоўнасцямі лічыць асобу і гуманізм. 

Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К.БЛАЖЭВІЧА. 




рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 355
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 546
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 569
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 744
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 901
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта