Авторизация
 

Навядзём парадак разам

+
Наведём порядок вместеВясной сляды нядбайнага гаспадарання чалавека як на далоні. Смецце на вуліцах, загрувашчаныя дваровыя тэрыторыі, звалкі бытавых і вытворчых адходаў ля прадпрыемстваў, на абочынах дарог. Непрывабныя ачагі заўважаюцца і ў горадзе, і ў сельскай мясцовасці.  
 
Зімой людзі актыўна нарыхтоўвалі дровы, завозілі торфабрыкет, а смецце і адходы пакідалі раскіданымі насупраць сваіх дамоў. Многія думаюць, што прыбіраць—не іх абавязак. Аднак калі ў горадзе ліквідуюць наступствы безгаспадарлівасці работнікі ЖКГ, то ў сельскай мясцовасці такой службы няма. Непрывабна выглядаюць вуліцы і з-за парушэння цэласнасці асфальтавага пакрыцця. Выбоіны і гразь таксама супярэчаць патрабаванням санітарных норм і правіл. 

Наведём порядок вместеРаботнікі санітарнай службы раёна нярэдка выяўляюць грубыя парушэнні  ўтрымання прыдамавых тэрыторый, а таксама прадпрыемстваў. Знаходзяць несанкцыянаваныя звалкі бытавога смецця. Напрыклад, аграгарадок Чэрасы, вуліца Маладзёжная. Радком стаяць новыя прыгожыя жылыя дамы, а ў пераходзе на Азёрную, у драўнінна-кустовай паласе, мясцовыя жыхары ўтварылі звалку бытавых адходаў. Тут знайшлі апошні прыстанак непатрэбныя хатнія рэчы, поліэтылен, папера. З году ў год кучкі смецця шырэй і вышэй. Добра заўважная воку брыдкасць толькі летам маскіруецца зараснікамі. 

Прадпісанні санітарнай службы выдаваліся неаднаразова. У раёне на працягу года аб'яўлялася некалькі суботнікаў. Жыхары аграгарадка ведаюць, што побач з вёскай ёсць гарадскі палігон цвёрдакамунальных адходаў, аднак глуха, ніякіх мер рэагавання. 
Культурны чалавек пастаянна імкнецца да парадку ў доме і на падведамнай тэрыторыі. Аднак некаторыя жыхары умудраюцца ўтвараць звалкі нават на ўласных зямельных участках, на мяжы з вытворчымі аб'ектамі. 
У 2015 годзе за непрыняцце мер па навядзенні парадку і невыкананне прадпісанняў і рэкамендацый санітарнай службы аштрафавана адна фізічная асоба і 28 службовых.
 
Наведём порядок вместеКантроль працягваецца. Цяпер парадак правядзення добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў вызначаецца Правіламі, якія зацвер-джаны 28.11.2012г. Пастановай Савета Міністраў №1087. Асобы, вінаватыя ў парушэнні іх патрабаванняў, прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу да 25 базавых велічынь; індывідуальнаму  прадпрымальніку давядзецца заплаціць ад 10 да 50 базавых, юрыдычнай асобе—ад 20 да 100. Акрамя гэтага работнікі санслужбы кіруюцца ў сваёй рабоце Санітарнымі нормамі і правіламі, парушэнне якіх асобай, што павінна ім падпарадкоўвацца, вядзе да 30 базавых штрафу, індывідуальнаму прадпрымальніку пагражае да 50, юрыдычнай асобе—да 200 б.в.

Кожны грамадзянін павінен выконваць прадпісанні і рэкамендацыі санслужбы. Да гэтага абавязвае Закон ад 07.01.2012 №340-3 "Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва". У адпаведнасці з артыкулам 28 мы павінны:
-падпарадкоўвацца заканадаўству ў сферы санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва;
-праводзіць санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы і ўдзельнічаць у іх;
-выконваць прадпісанні органаў і ўстаноў, якія ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд;
-клапаціцца пра стан здароўя ўласнага і сваіх дзяцей;
-выконваць іншыя абавязацельствы, прадугледжаныя Законам і заканадаўчымі актамі. 

Давайце падпарадкоўвацца правілам! Няхай падтрымліваць усюды парадак без прымусу стане нормай жыцця кожнага. У нашым раёне для гэтага створаны належныя ўмовы. У Міёрах і Дзісне абсталяваны кантэйнерныя пляцоўкі для цэнтралізаванага збору цвёрдакамунальных адходаў. У аграгарадках ёсць кантэйнеры. УП ЖКГ рэгулярна вывозіць смецце ад шматкватэрных дамоў і з прыватнага сектара, але для гэтага неабходна заключыць дагавор. Можна і самім дастаўляць непатрэбнае на міні-палігоны і палігоны цвёрдакамунальных адходаў.
Просьба да ўсіх кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і жыхароў раёна навесці парадак на падведамных тэрыторыях і  пастаянна сачыць за навакольнай чысцінёй. Добраўпарадкавання патрабуюць пакінутыя і пустуючыя дамы, якія маюць гаспадароў. 
Любіце свой горад, вёску, дом! Уносьце пасільны ўклад у дабрабыт нашага раёна!

Тамара СКАВАРОДКА, 
загадчыца аддзела гігіены ДУ "Міёрскі РЦГЭ".


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 798
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 589
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 69 988
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 289
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 823
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 271
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 376
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 декабря 2019
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Именины 11 декабря 2019
Алексей, Андрей, Василий, Григорий, Даниил, Иван, Константин, Николай, Павел, Петр, Рафаил, Сергей, Степан, Тимофей, Федор, Анна, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта