Калі імя табе — старэйшына
gazeta 11-02-2011, 10:08 1 384 Грамадства
“Грамадзянскае праўленне — гэта воля ўсіх, якая выконваецца
адным або некалькімі па сіле законамі, вынесеных усімі.”
(Вальтэр)
Мы жывём у час, калі даводзіцца вырашаць столькі жыццёваважных праблем, што можа пайсці кругам галава. Ёсць сярод іх такія, што патрабуюць неадкладнага умяшання, а ёсць і менш значымыя, але ж іх таксама патрэбна мець на ўвазе. Кажучы прасцей, глабальныя пытанні, якія патрабуюць умяшання ўлады, і — цякучка, якую можна пакінуць на грамадскасць.
Людзі даўно гэта заўважылі і, каб вызваліць мясцовую ўладу ад надзённых праблем, узялі на сябе іх вырашэнне — стварылі сістэму самакіравання. Літаральна некалькі гадоў таму яна пачала адраджацца і ў нас, спачатку нясмела праз вулічныя камітэты, а зараз — пры дапамозе старэйшын. Прыемна, што сярод іх усё больш ініцыятыўных, актыўных і нераўнадушных людзей. Гэта аптымальная і карысная форма самакіравання.
Такі абавязак старэйшыны выконваюць ужо пяць гадоў. Сам, займаючы адпведную пасаду, кожны год работу пачынаю з плана, але, канешне, ахапіць ім усё немагчыма. Разам са старшынёй гарсавета Вольгай Аляксандраўнай Мароз вырашаем, над якімі асноўнымі праблемамі трэба працаваць у наступным годзе, а бягучыя пытанні падкажа само жыццё. Папярэдне праводжу індывідуальнае апытанне жыхароў, што яны хочуць зрабіць па добраўпарадкаванню сваіх дамоў і якая патрэбна дапамога. Паколькі ідзе працэс адраджэння малых гарадоў, то ў асноўным гэта пытанні капітальнага і бягучага рамонту дамоў, устаноўкі новых агароджаў. Большасць жыхароў пенсійнага ўзросту, і ў асноўным жанчыны, таму дапамога патрэбна многім. Даводзіцца падключаць будаўнічыя арганізацыі (раней гэта быў КБМ). Зараз справы пагоршыліся, даводзіцца прымаць удзел і самому.
Каб вучыць іншых навядзенню парадку, неабходна свой двор давесці да ладу. Таму мы з жонкай (яна ў мяне добры кветкавод) вельмі старанна сочым за станам сядзібы.
Дзісна—адзіны горад у Беларусі, які яшчэ не вызваліўся ад ран, нанесеных вайной. “Дапамагаюць” ствараць непрывабны пейзаж і некаторыя дрэнныя гаспадары.
Жудасны выгляд надаюць вуліцы Дзвінскай руіны былога маслазавода. Трэба шукаць шляхі вырашэння праблемы, задзейнічаць спонсараў, якія талкова распарадзіліся б памяшканнем.
Па вуліцы Пралетарскай пражывае некалькі жанчын пенсійнага ўзросту, з якімі немагчыма дамовіцца, калі гаворка ідзе аб добраўпарадкаванні сваіх прыдамавых тэрыторый. Яны адразу паказваюць на пустуючыя будынкі, у якіх выламаны вокны і дзверы, ніколі не абкошваецца бур’ян. Зразумела, што старым людзям цяжка самім трымаць дом і двор у парадку, але ж бываюць сітуацыі, што маладых прымусіць рабіць гэта значна цяжэй. Яны чакаюць, калі зробіць камунгас.
Але ж кожны адказвае за свой участак! Калі не хочаш прыбіраць—калі ласка, гэта зробяць спецыяльныя рабочыя, але за пэўную плату. Калі ж выстаўлены рахунак не аплочваецца, вырашыць пытанне давядзецца ў прымусовым парадку. Толькі так мы навучым наша грамадства не быць абыякавым.

Ф.ШЫМУКОВІЧ,
старэйшына.
старэйшына.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.