На дарозе — узаемаразуменне

Чаму колькасць дарожных здарэнняў, якія звязаны з наездамі на пешаходаў, застаецца высокай? Адказ адзін—з-за незахавання правілаў дарожнага руху як пешаходамі, так і вадзіцелямі.
Напрыклад, ці заўсёды вадзіцелі прапускаюць пешаходаў? А правілы гэта патрабуюць.


Цяпер пра пешаходаў. З іх удзелам ужо ў гэтым годзе ў вобласці адбылося 13 аварый, у 8 выпадках вінаватымі аказаліся пешыя ўдзельнікі руху. Па многіх прычынах людзі не задумваюцца аб выніках сваіх дзеянняў. Адной з іх з’яўляецца нецвярозы стан. Штогод кожны трэці пешаход, які пацярпеў у аварыі, быў п’яным. Яшчэ больш пакалечаных не карысталася флікерамі.
Значная частка пешаходаў з зайздросным пастаянствам ігнаруе правілы руху. Прычым большасць іх—пенсіянеры. Менавіта яны нярэдка становяцца прычынай узнікнення аварыйных сітуацый, ахвярамі аварый і адначасова віноўнікамі трагедый у сем’ях вадзіцеляў.

На жаль, нярэдка ў зводках ДАІ адзначаны наступныя прычыны здарэнняў па віне пешаходаў: “заснуў на дарозе”, “нецвярозы ішоў уздоўж дарогі і нечакана заваліўся на праезную частку”. Амаль тое ж можна сказаць і пра вадзіцеляў: “заснуў за рулём”, “у нецвярозым стане сеў за руль”.

Праблема ўскладняецца тым, што значнай частцы ўдзельнікаў дарожнага руху наогул абыякава, што пра іх думаюць іншыя. Галоўнае—хутчэй трапіць да мэты. На жаль, такі стыль паводзін пераймаюць і нашы дзеці. А раскаянне наступае толькі ў выпадку траўм, відавочцамі ці ахвярамі яны становяцца.
Цяпер праблема “вадзіцель-пешаход” ператвараецца ў праблему агульначалавечых узаемаадносін. І калі мы агульнымі намаганнямі не павысім дысцыпліну на дарогах, то вынікі будуць непрадказальнымі.

Да 8 лютага ДАІ праводзіць акцыю “Асцярожна—пешаход!” Кожны павінен крытычна ацаніць уласныя паводзіны на дарозе.

А. КАПУСЦІН,
старшы дзяржаўтаінспектар.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.