Авторизация
 

У харчблоку дзіцячага садка №3 работнікі шчыруюць, як пчолкі

+
В пищеблоке детского сада №3 работники трудятся, как пчёлкиНапэўна, няма на зямлі такога чалавека, які б не любіў смачна паесці. А вось аматараў гатаваць не так шмат. Каб умела чараваць над прадуктамі неабходны вялікае жаданне і талент. Адна справа, смачна накарміць траіх-сямі чалавек, і зусім іншая—80.  
 
Такое наўрад ці пад сілу неспрактыкаванаму спецыялісту. Повараў з Міёрскага дзіцячага садка №3 колькасцю галодных не напужаеш. З 6 гадзін раніцы на харчаблоку шчыруюць Надзея Іванаўна Чарневіч і Марыя Уладзіміраўна Сцепулёнак. Поплеч з імі—кухонны работнік Таццяна Кандрацьеўна Грыбун, а таксама кладаўшчык Святлана Міхайлаўна Давідовіч і медсястра Наталля Іосіфаўна Зінькевіч. Непасрэднае дачыненне да "кухонных пытанняў" мае і загадчык дзіцячым садком Валянціна Рыгораўна Аляксеева. Работнікаў харчаблоку яна характарызуе адказнымі і працавітымі: "Калектыў дружны, ладзяць між сабой. Стравы атрымліваюцца смачныя, дзякуючы таму, што працуюць заўсёды з добрым настроем, з душой, аддаючы часцінку сэрца".
  
Повары Надзея Іванаўна і Марыя Уладзі-міраўна кормяць дзетак з дня адкрыцця ўстановы—30 год! Пятнаццаць год таму далучыліся да іх смачных страў і выхаванцы карэкцыйнага цэнтра. Задача працаўніц, каб дзве ўзроставыя групы садка і тры—карэкцыйнага цэнтра, а гэта 80 хлопчыкаў і дзяўчынак, заставаліся сытымі і шчаслівымі. 

Меню на 10 дзён распрацоўвае тэхнолаг аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Затым набываюцца прадукты, якія ва ўстанову дастаўляе гаспадарчая група. Далей кладаўшчык складае калькуляцыю. Вялікім памочнікам у справе разлічэння нормаў стала нядаўна ўстаноўленая новая праграма "Машанька", застаецца толькі падстаўляць дадзеныя. Валянціна Рыгораўна адзначае, што збояў у рабоце ніколі не ўзнікала.  

Развіццё і рост дзіцяці непасрэдна залежыць ад своечасовага і збалансаванага харчавання, дзеля гэтага і стараюцца повары. Як настольная кніга—"Зборнік рэцэптуры страў для дзяцей дашкольнага ўзросту". Меню па сезонах—летне-восеньскае і зімне-вясенняе. Пільнасць і дакладнасць—асноўнае ў рабоце супрацоўнікаў харчаблоку. На кухні шмат маркіраваных кастрюль і чайнікаў для розных патрэб, мерныя чарпакі. Прыгатаваную ежу размяркоўваюць у посуд, а памочнікі выхавацеляў дастаўляюць смачненькае ў групы.
Валянціна Рыгораўна падзялілася, што хочацца аблегчыць працу повараў і замяніць некаторае ўстарэлае абсталяванне на навейшае, больш тэхналагічнае. Такія пытанні вырашаюцца пакрысе. Нядаўна ў харчаблоку заменена пліта, цяпер яна з вялікай духоўкай, набыты новы халадзільнік і абноўлены посуд, устаўлены шклопакеты. Гэта радуе жанчын, але яны ніколі не скардзяцца. На любым абсталяванні смачна гатуюць для падапечных.  

"Хоць дрэнна мне, ды гэта не прычына, каб дастаўляць непакой другім"—ёсць такі мудры выраз, якім кіруецца і загадчык садка.—У мяне, напрыклад, ніколі няма падстаў для дрэннага настрою, тым больш, каб з ім прыходзіць на кухню. Тут працуюць цудоўныя людзі, разам вырашаем пытанні. Магчыма таму і прэтэнзій у правяраючых да нас няма. "Дома добра і на рабоце таксама, ад гэтага хочацца жыць"—гаворыць Надзея Іванаўна. Для повараў дзіцячы садок, як родны дом, бо тут выхоўваліся іх  дзеткі, а зараз—унукі. 
Дарэчы, жанчыны ўжо ў статусе пенсіянерак, але развітвацца з работай не хочацца. Іх вопыт пераймае кухонны работнік Таццяна Кандрацьеўна, якая пакуль завочна вучыцца на повара ў Глыбоцкім ліцэі і ўжо сёлета атрымае дыплом. 
З нагоды Жаночага дня Валянціна Рыгораўна пажадала работнікам харчаблоку моцнага здароўя, вясенняга настрою, цеплыні ў сэрцах, больш прыемных навін у жыцці! 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта