Авторизация
 

Міярчанін Юрый Кураш: да пажарнага ў жыцці да ролі міліцыянера-кінолага ў фільме

+
Миорчанин Юрий Кураш: от пожарного в жизни к роли милиционера-кинолога в фильме— Гэта летнія гульні ў лазертаг, калі да нас наведваліся каманды з Мінска і Брэста, а гэта фота з гульняў у сталіцы, дзе нядаўна былі, — каменціруе здымкі з уласнага архіва міярчанін Юрый Кураш. — Тут мы ў фільме "Героеўскі" здымаемся, а гэта кінастудыя "Казахфільм" здымала пад Мінскам гістарычную ваенную драму "Дарога да маці", я ў ролі чырвонаармейца. У чатырохсерыйнай стужцы "Чорная павуціна", знятай "Беларусьфільмам", выконваў ролю міліцыянера-кінолага. 
 
На большасці здымкаў Юрый Аляксандравіч у форме: то ў камуфляжнай, то ў салдацкай, то ў міліцэйскай. Напэўна, гэта невыпадкова. Форма даўно стала для яго звыклым адзеннем. Насіў яе падчас армейскай службы, якая праходзіла ў Маскве ў пажарнай ахове і доўжылася два гады. Дарэчы, менавіта гэта старонка біяграфіі вызначыла далейшы прафесійны шлях. У пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Міёрскага РАНС 20 год адслужыў начальнікам каравула. Калі ў 2012-м адправіўся на заслужаны адпачынак і вырашыў распачаць уласную справу, зноў без формы не абышлося.

Миорчанин Юрий Кураш: от пожарного в жизни к роли милиционера-кинолога в фильме—Ідэй было шмат, праглядаў розныя варыянты, але не хацелася паўтарацца. Думаў заняцца тым, чаго ў нашым раёне яшчэ не было,—расказвае пра свае прадпрымальніцкія пошукі.—На лазертагу спыніўся таму, што такой справай у нашым, ды і ў суседніх раёнах, ніхто не займаўся. Да таго ж, гэта гульня ў параўнанні з пейнтболам і страйкболам, калі ў першым выпадку страляюць фарбай, а ў другім пластыкавымі шарыкамі, не з'яўляецца траўманебяспечнай. У лазертагу праціўніка "паражаюць" абсалютна небяспечным інфрачырвоным прамянём. Такі актыўны адпачынак падыдзе як дарослым, так дзецям.

Прынятае рашэнне адразу стаў рэалізоўваць. Пракансультаваўся ў кіраўнікоў клубаў лазертагу з іншых гарадоў, аформіў дакументы, закупіў неабходныя абмундзіраванне і зброю… і справа пайшла. У "вайнушкі" на свежым паветры з'явіліся прыхільнікі і з ліку міярчан, і сярод жыхароў іншых раёнаў. Гульню сталі заказваць бацькі ў якасці падарунка дзіцяці на дзень нараджэння, арганізацыі і прадпрыемствы—для карпаратываў. 

Спадабаўся такі від адпачынку і ўласным дочкам. Разам з татам Юля і Аня з задавальненнем прымаюць удзел у гульнях. Аня вучыцца ў 10 класе СШ №3. Выступае вядучай на школьных мерапрыемствах, удзельнічае ў спартыўных спаборніцтвах, піша вершы і захапляецца фатаздымкай. На гарадскіх святах, якія наведваюць усёй сям'ёй, Аня звычайна з фотаапаратам у руках. 

Юля—студэнтка-першакурсніца Мінскага лінгвіс-тычнага ўніверсітэта. Жыхары раёна ведаюць яе як удзельніцу тэлепраекта "Я магу", дзе дэманстравала майстэрства хуткагаварэння. І гэта далёка не адзіны талент дзяўчыны. Актыўная і мэтанакіраваная, яна і ва ўніверсітэце працягвае займацца танцамі, гуляе ў КВЗ і пры гэтым атрымала высокія адзнакі на першай сесіі. Адзінае, чаго не хапае ў сталіцы—зносін з роднымі, па якіх вельмі сумуе.

—Не скажу, што нейкім асаблівым чынам выхоўвалі дзяцей,—гаворыць Юрый Аляксандравіч.—Яны самі раслі самастойнымі, адказнымі і дысцыплінаванымі. Вядома, як кожны мужчына, я марыў пра сына. Але ніколькі не шкадую, што ў мяне дочкі. Вельмі ганаруся сваімі дзяўчатамі. Яны імкнуцца да пастаўленых мэт і ўмеюць пераадольваць складанасці. Мы з жонкай ва ўсім іх падрымліваем і дапамагаем. Ад іх зараджаемся мэтанакіраванасцю і пазітыўнай энергетыкай. Дарэчы, менавіта Юлі абавязаны здымкамі ў кіно. Яна знайшла ў інтэрнэце інфармацыю пра кастынг на ролі ў "Героеўскім", а разам з ёй запрасілі і мяне з Аняй. Наколькі ведаю, фільм ужо агучаны, ідзе мантаж.
Так у Юрыя Аляксандравіча з'явіліся знаёмыя на "Беларусьфільме", якія цяпер, калі патрэбны акцёры для эпізадычных роляў, запрашаюць на здымкі. Прапановы прымае з ахвотай.

Миорчанин Юрий Кураш: от пожарного в жизни к роли милиционера-кинолога в фильме—Працэс здымак па-свойму захапляе,—расказвае субяседнік.—Гэта новыя знаёмствы, зносіны з акцёрамі і іншымі цікавымі людзьмі. Бывае, што на адзін невялікі эпізод затрачваецца ўвесь дзень. Часам надакучвае чакаць. Іншы раз вельмі стамляешся. Напрыклад, калі здымаліся ў стужцы "Дарога да маці", якія праходзілі ў спякотную пару, нам трэба было бегчы па пяску, падаць, потым зноў уставаць і бегчы далей. І так некалькі разоў. У тыя моманты, яскрава ўсвядоміў, як няпроста было нашым салдатам ваяваць на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Колькі патрабавалася сіл, загартоўкі і вытрымкі пры недахопе ежы і сну. Гэта ў нас былі і адпачынак, і сытны абед…

Родныя да такога захаплення і "кіношных камандзіровак" таксама адносяцца з разуменнем. Увогуле падтрымка—адзін з "трох кітоў", на якіх трымаецца дружная сям'я. Сёлета ў жніўні Юрый Аляксандравіч  са сваёй другой палавінкай Жаннай Антонаўнай адзначаць 20-годдзе сумеснага жыцця. Упэўнены, што творчыя і знаходлівыя дзеці, якія кожны раз рыхтуюць сюрпрызы да чырвоных дат, парадуюць і на фарфоравае вяселле. Святы заўсёды адзначаюць у цёплым сямейным коле і з захаваннем асобных народных традыцый. Да прыкладу, на Купалле плятуць вянкі з палявых кветак. У мінулым годзе ў такіх галаўных уборах завіталі на паўвостраў. У іх нават прасілі вянкі для фотасесій. 

Можна не сумнявацца, што сёння Юрыя Аляксандравіча таксама чакае прыемны святочны сюрпрыз, падрыхтаваны каханай жонкай і любімымі дачушкамі, якія натхняюць яго на новыя дасягненні, і каму заўсёды гатовы падставіць сваё надзейнае плячо.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота з уласнага архіва Юрыя Кураша.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 872
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 788
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 455
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 328
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 105
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 684
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 июня 2019
Александр, Владимир, Георгий, Иосиф, Николай, Павел

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта