Авторизация
 

Імпульс актыўнасці Міёрскай ветэранскай арганізацыі

+
Импульс активности Миорской ветеранской организации10 лютага ў зале пасяджэнняў райвыканкама было шматлюдна. Многія пабачылі даўніх добрых знаёмых пасля працяглага перапынку. І не дзіўна, тут прайшла 7-я справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў. З мэтай развіцця і ўмацавання сувязяў на яе былі запрошаны раённы ваенны камісар, кіраўнікі аб'яднання прафсаюзаў, РК БРСМ, арганізацыі афганцаў, ГА "Белая Русь", таварыстваў інвалідаў і інвалідаў па зроку, старшыні Дзісенскага гарадскога і сельскіх выканкамаў… Усіх паіменна пры адкрыцці мерапрыемства прадставіў старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Станіслававіч Кашкур. 
 
Импульс активности Миорской ветеранской организацииЁн і выступіў са справаздачным дакладам аб дзейнасці раённай арганізацыі за перыяд з 2011 па 2016 год пасля фарміравання рабочых органаў канферэнцыі —прэзідыума і сакратарыята, зацвярджэння парадку дня і рэгламенту. 
Міёрская раённая арганізацыя аб'ядноўвае ў сваіх радах 23 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку 20 удзельнікаў і 3 працаўнікі тылу, 36 вязняў фашызму, сярод якіх 30 непаўналетніх, 70 ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, яшчэ 20—Узброеных Сіл, 48 былых работнікаў праваахоўных органаў і 5542 ветэранаў працы.

Колькасць пярвічных арганізацый павялічылася з 39 да 43. Асноўнымі напрамкамі іх дзейнасці заставаліся абарона канстытуцыйных правоў і свабод, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці;  удзел у распрацоўцы нарматыўных актаў і праграм па сацыяльнай абароне пажылых людзей і паляпшэнні іх матэрыяльнага стану, жыллёвых умоў, медыцынскага, культурнага і іншых відаў абслугоўвання; патрыятычнае выхаванне насельніцтва, асабліва моладзі. Рэалізуючы гэтыя задачы, на пленумах вялася размова пра арганізацыйнае ўмацаванне пярвічак, іх удзел у мясцовых, парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбарах, святкаванні юбілейных дат.
 
Импульс активности Миорской ветеранской организацииДзякуючы падтрымцы раённых улад, вырашаны фінансавыя пытанні дзейнасці арганізацыі, раённаму савету выдзелены абсталяваны кабінет. На просьбы ветэранскага аб'яднання адгукаюцца кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, індывідуальныя прадпрымальнікі. Усё гэта дазволіла актыўна ўдзельнічаць у падрыхтоўцы і правя-дзенні 75-годдзя ўтварэння раёна, розных мерапрыемствах, у ліку якіх "Дыялог пакаленняў". Да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай прадстаўнічыя дэлегацыі двойчы наведалі дамы франтавікоў, былых вязняў і працаўнікоў тылу з падарункамі, юбілейнымі ўзнагародамі і віншаваннямі. Яны годна былі прадстаўлены і на мітынгу ў райцэнтры 9 Мая.

38 ветэранаў працы прынялі ўдзел у рабоце выбарчых раённай і ўчастковых камісіях па выбарах Прэзідэнта, яшчэ 27 былі вылучаны назіральнікамі, 15 былых і цяперашніх кіраўнікоў вялі агітацыйную работу ў сваіх калектывах па пад-трымцы кандыдатуры Аляксандра Лукашэнкі, і як бачым—з поспехам.
 
Найбольш паважанай часткай ветэранскай арганізацыі з'яўляюцца колішнія франтавікі. Самаму старэйшаму з іх Генадзю Паўлавічу Дзямешку споўнілася 97, а ён яшчэ ганаровы старшыня пярвічнай арга-нізацыі ў Дзісне. Вось такім людзям прысвечаны фотаальбом "Яны дажыць змаглі да 70-годдзя Перамогі".

Штогод камісіі з удзелам прадстаўнікоў ветэранскай арганізацыі абследуюць жыллёва-бытавыя ўмовы ўдзельнікаў вайны, працаўнікоў тылу, сем'яў загінуўшых ваеннаслужачых, адзінокіх і адзінокапражываючых ветэранаў працы, а гэта толькі ў мінулым годзе 702 чалавекі. У выніку пяцім аказана сацыяльная дапамога, 29—у апрацоўцы прысядзібных участкаў, 28—у забеспячэнні сельгаспрадукцыяй, 163—у дастаўцы паліва.

Самая шматлікая катэгорыя—ветэранаў працы. Гэта актыў арганізацыі, які аб'ядноўваюць былыя кіраўнікі працоўных калектываў. Іх у раёне 131.
У мінулым справаздачным перыядзе найбольш актыўна дзейнічалі пярвічныя ветэранскія арганізацыі Дзісенскага гарвыканкама (старшыня Генадзь Паўлавіч Дзямешка), аддзела ўнутраных спраў (былы начальнік РАУС Раман Браніслававіч Фурс), ААТ "Папшулі" (былы старшыня калгаса імя Гастэлы Васіль Васільевіч Табола), ВУПКУ "Міёрскі" (былы старшыня калгаса "Кастрычнік" Леанід Максімавіч Маняк), Міёрскага райспажыўтаварыства (былы эканаміст Ала Уладзіміраўна Анецька), хлебазавода (былы галоўны інжынер Валянціна Мікалаеўна Кісель), ААТ "Мерыца" (былы старшыня калгаса "Новы шлях" Сяргей Георгіевіч Панізнік).

Импульс активности Миорской ветеранской организацииАрганізавана прайшлі справа-здачныя сходы ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі (кіраўнік ветэранскай пярвічкі Валянціна Вітольдаўна Кудраўцава), на раённым вузле паштовай сувязі (Галіна Антонаўна Курыльчык), раённым вузле электрасувязі (Пётр Міхайлавіч Хілько), у ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс" (Канстанцін Канстанцінавіч Марозька), ЦРБ (Вольга Мікалаеўна Гарбачэўская), УП ЖКГ (Ганна Мікалаеўна Савіцкая), ПМК-55 (Уладзімір Уладзіміравіч Лапкоўскі), райвыканкаме (Ала Пятроўна Смерцьева). У час справаздачнай кампаніі памяняліся па розных прычынах 15 старшынь, адноўлена дзейнасць пярвічкі ЛДВС "Дзісна", якую ўзначаліў былы інжынер Алег Мікалаевіч Нарэйка.

Летась з'явілася добрая традыцыя ўшаноўваць памяць заслужаных людзей Міёршчыны па юбілейных датах. Так, 3-га жніўня ў Міёрскай дзіцячай бібліятэцы адбылася сустрэча з нагоды 80-годдзя з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Томкі. 14 лістапада ў Цвецінскім СДК сям'ю Івана Ерамеевіча Анісімава і яго землякоў аб'яднала 95-годдзе Героя Сацыялістычнай Працы. Вялікі ўклад у арганізацыю гэтага мерапрыемства старшыні ветэранскай пярвічкі УП "Цітова" Валянціны Васільеўны Каласёнак.

Адбыўся абмен вопытам з ветэранскімі арганізацыямі Верхня-дзвінскага і Браслаўскага раёнаў, наша дэлегацыя выязджала на Курган Дружбы. Працягваецца супрацоўніцтва з аб'яднаннямі і клубамі Міёршчыны, дзейнічаюць ветэранскія—"Чырвоны гваздзік" у Дзісне, "Бажэна" ў райцэнтры, "Завалінка" ў Чапуках, "Надзея" ў Павяцці, "Сударушка" ў Ісце, "Суседачка" ў Чэрасах. Створана група пажылых з заняткамі тройчы на тыдні ў ФОКу. Прымаюць турыстаў 8 аграэкасядзіб, арганізаваных ветэранамі.

Ветэранская арганізацыя ўдзельнічае ва ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны па напрамках "Абеліск на карце раёна" (такіх абеліскаў 36), "Дзе загінулі мае землякі" (складзена картатэка на 1075 чалавек для папаўнення кнігі "Памяць"), "Без вестак прапаўшыя". Нядаўна стартавала грамадзянска-патрыятычная акцыя "Тут жыве ветэран", напера-дзе марш міру па месцах баявых дзеянняў; акцыі памяці і жалобы "Дарогамі спаленых вёсак" і "Партызанскімі сцежкамі"; добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў і абеліскаў; сустрэчы ветэранаў з моладдзю; удзел у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў; Дзень пямяці і жалобы з нагоды гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

На канферэнцыі са справаздачай выступіла старшыня рэвізійнай камісіі Паліна Генрыхаўна Жарніковіч. Кіраўнік ветэранскай пярвічкі РАУС, у якой 48 членаў, Раман Браніслававіч Фурс падзяліўся вопытам маральнай і матэрыяльнай падтрымкі былых работнікаў, арганізацыі розных мерапрыемстваў. Дырэктар ТЦСАН і старшыня раённай арганізацыі ГА "Белая Русь" Алена Венядзіктаўна Шамёнак праінфармавала аб паслугах, якія аказвае Цэнтр насельніцтву, і ў першую чаргу пажылым людзям, расказала аб далейшых планах. Аб укладзе ветэранаў ў развіццё сувязі, сумеснай рабоце з адміністрацыяй і паштавікамі гаварыў кіраўнік пярвічкі раённага вузла электрасувязі Пётр Міхайлавіч Хілько. Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны—тэма выступлення раённага ваеннага камісара Сяргея Іванавіча Жабёнка.
Аб тым, якую работу з пажылымі людзьмі праводзяць установы культуры, гаварыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Сяргеевіч Тронькін. Ён даў станоўчую ацэнку дзейнасці раённай ветэранскай арганізацыі і пажадаў ёй далейшай актыўнасці.

Удзел у канферэнцыі прымала член прэзідыума абласной ветэранскай арганізацыі Зоя Карпаўна Крот, якая некалі пачынала сваю камсамольскую кар'еру ў Міёрах. Яна перадала падзяку абласнога кіраўніцтва нашаму ветэранскаму актыву і найперш асабіста Чаславу Станіслававічу і падкрэсліла важнасць удзелу раённай ветэранскай арганізацыі ў грамадскім жыцці, павышэнні ў пажылых людзей пачуцця сваёй сацыяльнай значымасці, развіцця партнёрства з уладнымі структурамі і іншымі грамадскімі фарміраваннямі па вырашэнні агульных надзённых пытанняў. Заклікала ўключыцца ў акцыі "Пабудуем мемарыял разам" і "У страі—заўсёды, у памяці—навечна" па зборы ўспамінаў яшчэ жывых удзель-нікаў вайны.

У прынятай адзінагалосна пастанове канферэнцыя прызнала "здавальняючай" работу савета Міёрскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў і вызначыла першачарговыя задачы: абараняць правы і законныя інтарэсы ветэранаў вайны і працы, найперш адзінокіх, аказваць ім сацыяльную падтрымку, прыняць актыўны ўдзел у будучых парламенцкіх выбарах, працягваць работу па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і прыняць удзел у акцыі "Тут жыве ветэран" сумесна з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі арганізацыямі, і надалей удасканальваць дзейнасць парвічак. Акрэслены планы на перспектыву.
Канферэнцыя зацвердзіла справаздачу рэвізійнай камісіі.

Адкрытым галасаваннем выбраны новы склад савета раённай ветэранскай арганізацыі з 21 члена, рэвізійнай камісіі з трох членаў. Прадстаўляць Міёршчыну на абласной справаздачна-выбарнай канферэнцыі будуць В.А. Ермалёнак, Ч.С. Кашкур, Р.У. Маліноўскі і П.М. Хілько.
***
У прысутнасці ўсіх удзельнікаў канферэнцыі адбыўся арганізацыйны пленум савета раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, адкрыў які начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама  А.С. Тронькін.
Старшынёй савета раённай ветэранскай арганізацыі абраны        Ч.С. Кашкур, намеснікам старшыні— Р.В. Парфёненка, адказным сакратаром—З.В. Родзіна. Яны сталі таксама членамі прэзідыума з сямі чалавек, у яго склад дадаткова абраны А.У. Анецька, Л.А. Матэленак, Р.Б. Фурс і П.М. Хілько.
Узначальваць рэвізійную камісію даверана Э.П. Драгель.

Справаздачу з канферэнцыі
падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта