Авторизация
 

Гвалт нараджаецца з дэфіцыту любові

+
Насилие рождается из дефицита любвиБацькі ледзь не штодня папракаюць і крытыкуюць дзіця, муж не дазваляе жонцы падтрымліваць зносіны з роднымі і сябрамі і нагадвае пра гэта як словам, так і кулаком, дарослы сын не жадае працаваць і забірае пенсію ў пажылой маці… Усё гэта праяўленні адной і той жа жудаснай і недапушчальнай з'явы — гвалту. Такога не павінна быць увогуле, аднак пра падобныя сітуацыі нярэдка даводзіцца чытаць у СМІ ці назіраць іх на канкрэтных прыкладах. Адкуль карані гэтай сур'ёзнай праблемы і ці ёсць супраць яе эфектыўныя сродкі? Пра гэта ішла размова ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва падчас сустрэчы за "круглым сталом" з удзелам працоўнай моладзі горада. 
 
— Гвалт існуе і ў цывілізаваным грамадстве. Ад яго пакутуюць і сталыя людзі, і жанчыны, і дзеці,—адзначыла вядучая, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ганна Ліскова.—І калі фізічную траўму можна вылечыць, то нанесеная гвалтам эмацыянальная, душэўная рана будзе мець куды больш сур'ёзныя наступствы. 

Гвалт праяўляецца па рознаму—ад хатняга "тэрору" да гандлю людзьмі—але вынік заўсёды адзін: чалавек ламаецца знутры. Да праблемы трэба падыходзіць з розных бакоў—псіхалагічнага, юрыдычнага, духоўнага. 

Насилие рождается из дефицита любвиПра віды эмацыянальга гвалту расказала псіхолаг ЦРБ Наталля Чыркова. Было адзначана, што часам бацькі, самі таго не ўсведамляючы, наносяць шкоду свайму дзіцяці. Лічаць крытыку і сварку спосабамі выхавання. У выніку маленькі чалавек вырастае няўпэўненым у сабе, не верыць у свае магчымасці, думае, што не заслугоўвае любові і сам не ўмее любіць.

—Крытыкаваць дзіця нельга, можна аналізаваць толькі яго ўчынкі,—адзначыла Наталля Эдуардаўна.—Трэба павышаць псіхалагічную кампетэнтнасць бацькоў, праводзіць з імі заняткі.
Гэта мае дачыненне і да жанчын, якія церпяць пабоі і прыніжэнні сваіх "палавінак", каб толькі не заставацца ў адзіноце. На жаль, многія ахвяры хатняга гвалту не спяшаюцца за псіхалагічнай дапамогай і выбіраюць маўчанне.
Знайсці ўправу на бацькоў, якія не выконваюць абавязкі па выхаванні дзяцей, і "гаспадароў" сям'і, што трымаюць родных у чорным целе, можна. Заканадаўствам прадугледжаны адпаведныя меры пакарання. Але і тут, па меркаванні старшага інспектара аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Сяргея Стомы, ёсць свае "падводныя камяні". За мінулы год складзена звыш 100 пратаколаў за правапарушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносін, але праблему гэта не вырашае. Даволі частыя выпадкі, калі заведзеныя справы развальваліся ў судзе, таму што бакі прыміры-ліся. Жонка ў чарговы раз даруе мужу ці сужыцелю ўсе крыўды, сталая маці шкадуе лайдака-сына. А праз пэўны час зноў слёзы і пакуты. Большасць сем'яў, дзе маюць месца алкаголь і кулакі, на кантролі ў міліцыі, з імі праводзіцца прафілактычная работа, аднак у першую чаргу ўсё залежыць ад самога чалавека. Сяргей Іванавіч прывёў прыклад, калі маладога мужчыну паставілі на ўлік у РАУС, праз некалькі месяцаў той прайшоў лячэнне ад алкагольнай залежнасці і стаў весці нармальны лад жыцця. Прагучала меркаванне, што грамадскасць не павінна заставацца ўбаку ад праблемы сямейнага гвалту. Пра такія выпадкі ў міліцыю можна паведамляць ананімна.

І ўсё ж, што нараджае схільных да спіртнога бацькоў, хатніх тыранаў, няўдзячных сыноў і дачок? На думку выкладчыцы нядзельнай школы пры царкве Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне Таццяны Пацеенак, гвалт у сям'і—прыкмета глыбокага духоўна-маральнага крызісу ў грамадстве.

Насилие рождается из дефицита любви—Людзі забыліся пра Бога,—заўважае Таццяна Міхайлаўна.—Сям'я—гэта малая царква і першааснова грамадства, адносіны ў ёй павінны будавацца на любові і павазе. Згодна з запаветам, трэба любіць бліжняга, як сябе. Чалавек павінен змагацца са сваімі недахопамі, вучыцца перамагаць злосць і раздражняльнасць. 

За дапамогай можна адправіцца ў царкву, у кабінет псіхолага або… у бібліятэку.
Загадчыца аддзела маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі Таццяна Цыцыліна пазнаёміла прысутных з кнігамі, карыснымі для духоўнага росту, а таксама прадставіла матэрыялы, у якіх асвятляецца праблема гандлю людзьмі. Гэта гвалт больш шырокага маштабу. 
Напачатку мерапрыемства прысутныя запоўнілі анкеты на тэму гандлю людзьмі. Аналізуючы іх, загадчыца аддзела ТЦСАН Таццяна Шульга заўважыла, што пра гэтую праблему вядома ўсім. На пытанне "Ці можна зразумець, што цябе вярбуе гандляр людзьмі?" усе далі адмоўны адказ, як і на сцвярджэнне "Я поўнасцю застрахаваны ад таго, каб стаць ахвярай гандлю людзьмі".
 
Як бачна, у праблеме гвалту цесна пераплецены маральныя, духоўныя, эканамічныя і прававыя аспекты. Наўрад ці можна даць адназначны адказ на пытанне, чаму чалавек чалавеку вораг, бо кожная сітуацыя патрабуе розных падыходаў. Аднак нельга апускаць рукі і заставацца абыякавымі. Памятаеце словы манахіні Маці Тэрэзы: "Што вы можаце зрабіць для ўмацавання міру ва ўсім свеце? Ідзіце дадому і любіце сваю сям'ю".

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2021
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2021
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта