В новый год с добрым сердцем

В новый год с добрым сердцемХоць няма за вокнамі снегу і не скаваў зямлю мароз, Новы год, у адрозненні ад зімы, прыйдзе да нас своечасова. Мы ўжо рыхтуемся сустракаць яго, думаем, што падарыць блізкім, чым парадаваць сваіх дзяцей. І так важна ў гэтыя перадсвяточныя дні не забыцца пра хлопчыкаў і дзяўчынак, якія не могуць адчуваць цеплыню і клопат родных бацькоў, але чакаюць цудаў і вераць у іх.
 
Ужо трэці год запар праўленне Міёрскага райспажыўтаварыства з дапамогай нераўнадушных людзей праводзіць традыцыйную навагоднюю акцыю "Дары дабро—стань Дзядулем Марозам". У аддзеле "Дзіцячы свет" універмага стаіць прыгажуня-елка з адрасамі і імёнамі сірот і дзяцей з райцэнтра, якіх выхоўваюць прыёмныя бацькі. Ім будзе надзвычай прыемна атрымаць такі жаданы персанальны падарунак ад галоўнага святочнага персанажа—Дзядулі Мароза. 

Кожны чалавек можа выбраць любы з 28 аркушаў з імем юнага чалавечка і набыць для яго навагодні сюрпрыз. Кошт і памеры не маюць значэння, самае дарагое—увага. Пакупка застанецца ў магазіне да канца акцыі, якая прадоўжыцца да 7 студзеня. Напярэдадні праваслаўных Каляд падарункі будуць уручаны непасрэдным уладальнікам. 

У той год, калі акцыя стартавала ўпершыню, дзякуючы сумесным намаганням больш за 12 дзяцей паверылі ў казку. Давайце і сёлета падорым хлопчыкам і дзяўчынкам з няпростым лёсам яшчэ адну прычыну шчыра ўсміхнуцца. 
Уступайце ў новы год з добрым сэрцам, і вашы жаданні таксама абавязкова здзейсняцца. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.
На здымку:  прадавец аддзела «Дзіцячы свет» 
універмага Т.Я. Матэленак.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.