Авторизация
 

У рэдакцыі сустракаліся творцы пяра Міёршчыны

В редакции встречались творцы пера МиорщиныТрэцяга лістапада не чырвоны дзень календара, але ў літаратараў Міёршчыны настрой быў прыўзняты. Нагода — творчая сустрэча з паплечнікамі па пяры ў рэдакцыі "Міёрскіх навін". Праўда, як модна гаварыць у спартыўных кругах, па ўважлівых прычынах не сабраўся асноўны склад каманды, ды затое да вопытных далучыліся новыя адметныя аўтары. Праўда, некаторых не надта дарэчна называць новымі, бо пісалі да нас і папярэдне, супрацоўніцкую повязь варта аднавіць. Калектыў рэдакцыі клапоціцца, каб усе нашы літаратары знайшлі сваё месца пад гарачым творчым сонцам. Як жа інакш? Яны ж яго промнікі. 

 

В редакции встречались творцы пера МиорщиныЮрый РЫЖАНКОЎ праз свой талент запаў у душу ўсім прысутным. У "Ручаёк" звярнуўся нядаўна, для таго, каб прачытала пэўны твор любімая жанчына. У школе не любіў мовы і літаратуры, у атэстаце па іх тройкі. Па натуры—тэхнік, скончыў сталічную політэхнічную акадэмію. Да 20-ці гадоў не склаў ніводнага радка. Потым завязалася: па дарозе з Мінска пасля абароны дыпломнага праекта на яго адвароце стаў нешта рыфмаваць. Падстава—каханне да выкладчыцы вышэйшай матэматыкі. А выйшла, што ўлюбіўся ў вершы. Прыйшлося вучыць наноў мову. Інакш цяжка пісаць, мяркуе Юрый. Яго дзецішча—паэтычны раман у 7140 радкоў. 
 
  Вольга ПАШКЕВІЧ-МІНА таксама на рэдакцыйных сустрэчах упершыню, але да аўтараў "раёнкі" далучылася многа раней. Філолаг па адукацыі, выкладае ў Павяцкай і Мілашоўскай школах. Спартсменка, вядзе ў вучняў гурток настольнага тэніса, рукадзельнічае, шыкоўна вяжа. Першае апавяданне склала пачаткоўкай. Памятае, як на занятках па інтарэсах настаўніца чытала ўслых казкі Вольгі. "Гэта было для мяне пачэсна",—прызнаецца цяпер паэтка. У сярэднім школьным звяне апрабавала "раёнку", затым універсітэцкую газету, "Народнае слова", "Віцьбічы", друкавалася ў калектыўных зборніках…
В редакции встречались творцы пера Миорщины Аляксей РАЧЫЦКІ—малады і вельмі здольны. "Складаць пачаў позна, напэўна, з класа 9-га",—разважае хлопец, якому цяпер 21. Насамрэч, позна. У 40 было б самае тое. Выйграваў у конкурсах, але пра дасканаласць асабліва не задумваўся. Ды разбілася каханне… Што і стала вулканам душэўных вершаў. Аляксей працуе ў кінатэатры. Усё свядомае жыццё кінафікацыі прысвяціў слынны паэт Браніслаў Мароз. Можа быць, лёс паўтараецца? У тое веру ўсё больш, бо ў хлопцу адчуваецца рэдкая "разынка" ці то праз хваляванне, якое ён пастаянна імкнецца схаваць, ці то праз непасрэдную шчырасць, якая струменіць з падсвядомых глыбінь, ці то праз талент, які прачнуўся так позна (вядома, жартую). Словам, поспехаў, Аляксей!
 Настаўніца з Новага Пагоста Таццяна ДЗЯМЕШКА—наша заўзятая госця, творчыя зносіны яе надта цікавяць. Чытала пра "марны" Віцебск. "Марны"—не ў плане дарэмнасці, а ў ракурсе мрой. Калісьці хацела там асталявацца, але перацягнулі родныя мясціны. Закранула праблему бацькоўскіх дамоў. Далучае Таццяна да актыўнасці і сваіх выхаванцаў, што надта спрыяльна. У рэдакцыю прыехала з В редакции встречались творцы пера Миорщины Ксеніяй Багданавай— школьнай "юнкараўкай" , якая прачытала лісты ветэрану і расійскаму сябру паводле конкурсу ў газеце "Пераходны ўзрост". У Ксюшы ўсё спраўдзіцца на літаратурным прыстанку, бо ёсць у каго павучыцца і ад каго пусціць карані таленту. Яе дзядуля В редакции встречались творцы пера Миорщины Мікалай БАГДАНАЎ—таксама актыўны госць рэдакцыйных сустрэч—ці то з падсвядомасці, жыццёвай мудрасці або назіранняў чэрпае цікавыя сюжэты для сваіх вершаў і апавяданняў. Мяне—нераўнадушную да пяра-надта вабяць і здзіўляюць цікавыя і вострасюжэтныя матывы Мікалая Пракопавіча. Нездарма яму—зялёнае святло ў "Звяздзе". Дарэчы, сёлета дэбютавала аўтарская кніга Багданава "У жыцці чаго толькі не бывае". Рэдакцыя прааналізавала зборнік—найлепшыя ўражанні. Неўзабаве пачытаеце рэцэнзію з-пад пяра Леаніда Матэленка. 
В редакции встречались творцы пера Миорщины Святлана ЗАХАРЭВІЧ—метадыст у сферы адукацыі. Нарадзілася на Дзісеншчыне, жыве ў Міёрах. Ніколі не забываецца на малую радзіму, часта туды наведваецца. Хоць бацькоў у гэтым свеце няма, але ўспаміны не паміраюць, разам з якімі адпачывае душа. Аўтарка свядома далучылася да творчасці падчас вучобы ў Брэсцкім педагагічным інстытуце імя Пушкіна, там вывучала асновы вершаскладання. Да тэорыі дадалася практыка—каханне—матыў душэўных парыванняў. Святлана Аркадзьеўна мае вопыт начнога складання. Калі дзеткі спалі, творца вастрыла пяро. Вершы прыходзілі самі сабой да дзяўчыны, ахінутай коўдрай у прахалодзе. 
 Души моей жемчужины—стихи,
 Я вас порой ночною вымываю,
 Как золота крупицы из руды,
 И строчками на чистый лист слагаю. 
 И радуюсь, порою, как дитя,
 Когда поярче вымою комочек—
 И заблестит удачная строка,
 Но больше остаётся между строчек.
Нераўнадушна і ўзнёсла ставіцца да вершаў Святлана Аркадзьеўна, а ў фінале працытаванага просіць чытача вылучаць больш між радкоў, тады і стане зразумелай душэўная жамчужына аўтаркі. Яшчэ паэтцы час ад часу хочацца маляваць, спяваць і танчыць. Такі шматбаковы метадыст…
Марына СЕЛІВЁРСТАВА з Язна даўно цешыць высокамастацкімі вершамі чытачоў "Ручайка", дарэчна і слушна сплятае рыфмаваныя слоўкі ў паэтычныя вянок. Прачытала тэксты да прэзентацыі падворкаў, якія дэманстравала на сёлетнім экалагічным фестывалі "Жураўлі і журавіны". Лепшыя падарункі—вершы, імі і адорвае родных і блізкіх. 
В редакции встречались творцы пера МиорщиныНаша госця з Шаркаўшчыны Кацярына СОСНА—аўтарка чатырох кніг прозы і паэзіі, склала словы да 17-ці песень, ганаровы сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, сябра Саюза журналістаў. Па маладосці не верыла ва ўласную творчасць і хавала яе на гарышча бацькоўскай хаты. Пасля даведалася ад маці, як ляцелі па ваколіцы вершы, калі бурылі гэтае жытло. Кацярыне Сосна прывіла пашану да адмысловага таленту беларуская паэтка Нэлі Тулупава. Інжынер-землеўпарадкавальнік па асноўнай адукацыі, Кацярына Мар'янаўна атрымала і дадатковыя: журналіста, фотакарэспандэнта і мастака-афарміцеля. Прычым рэпарцёрскія надта спатрэбіліся, бо больш за тры дзесяцігоддзі штатна прысвячала свой талент чытачам раённай газеты "Кліч радзімы". Паступова ля журналісткі пачалі згуртоўвацца мясцовыя творцы, так і стварылася літаратурна-музычнае аб'яднанне "Світанак", якое з часам стала народным. Чарговая кніжка паэткі "Разбэрсаная буслянка" выдалася летась у "Беларускім кнігазборы". У апавяданні, аднайменным са зборнікам, адлюстраваны ваенныя падзеі на Шаркаўшчызне. Дарэчы, Кацярына Мар'янаўна—аўтар гімна славутага верхавага балота "Ельні". 
З адчуваннем лёгкай стомы
Крочыш ты па Шляху Млечным,
Дзе мясціны невядомы,
Астравы лясоў адвечных. 
А які настой паветра,
А як дыхаецца вольна,
Таямніцы тояць нетры,
Старасвецкі шлях прывольны.
Павуцінак лёгкіх стропы,
Рос брыльянтавыя цуды.
Ельня—лёгкія Еўропы,
Беларускія бермуды. 
Дзякуй нашай госці за прыемны візіт і цікавыя аповеды. 
В редакции встречались творцы пера МиорщиныЮлія ВІТКО (ШЧЭПІНАВА) працуе ў тэрытарыяльным цэнтры, заўсёды душэўна адгукаецца на рэдакцыйныя сустрэчы. Як і ўсе прысутныя, Юля прасякнулася творчасцю Кацярыны Сосна і прыгадала прыемную сумесную літаратурную сходку шаркаўшчынцаў і міярчан. У пэўнай ступені лічыць крыніцай паэзіі ўзнёслае каханне, пад яго ўплывам дакранулася да творчасці і сама. Першы верш апублікавала расійскае выданне. Прывядзём фінальную страфу.
Сотни разных вопросов роятся во мне,
Но одно поняла очень быстро,
Чтобы мир отразить, нужно зеркалом быть,
И причём—обязательно чистым. 
Усяляк падтрымлівала ў пісьменніцкім удасканаленні настаўніца-філолаг Марыя Іванаўна Хаданёнак. 
В редакции встречались творцы пера Миорщины На творчай сустрэчы разам паслухалі і паглядзелі відэа песень на словы мясцовага аўтара Славаміра ДАРГЕЛЯ, які жыве ў сталіцы і па першым кліку гатовы прыехаць на спатканне з сябрамі-аднадумцамі, ахвяруючы адказнай пасадай і не зважаючы на кіламетры. Але рэдакцыя пашкадавала намаганні земляка і "ўтаіла" сустрэчу. 
Фінальны акорд—песні на словы Браніслава Мараза. Вечная памяць і мяккая зямля Паэту ў памінальны час.
Памятнае фота захавала прыўзняты настрой прысутных і адправілася з кожным дадому… назіраць за рухамі Пяра…
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 

 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 145
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 871
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 742
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 230
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта