Авторизация
 

У міярчаніна Сяргея капуста ўрадзіла

У миорчанина Сергея капуста уродила Праца на прысядзібных участках—прэрагатыўны занятак людзей старэйшага ўзросту. "Навошта затрачваць час, калі можна танна купіць агародніну на рынку ці ў магазіне?! "—задаюцца пытаннем прадстаўнікі маладзейшага пакалення. Але не ўсе адвыклі займацца земляробствам, ёсць і такія, хто карпатліва пераймае вопыт у старэйшых і назапашвае ўласны. Сярод такіх Сяргей Ходас.  

 

 

н жыве з бацькамі ў прыватным доме на ўскрайку Міёр, дзе вясной залівіста спяваюць салаўі і прыемна пахне свежай зелянінай дрэў і квітнеючых яблынь. Ля сядзібы—досыць вялікі ўчастак, на якім гаспадары вырошчваюць розныя віды  сельгаскультур.
—Працую старшым дзяржаўным падатковым інспектарам і завочна вучуся ў ВНУ  на інжынера-праграміста, што адымае нямала вольнага часу. Тым не менш, з вясны да позняй восені як аматар-агароднік сумесна з бацькамі—Вячаславам Альфрэдавічам і Аленай Іосіфаўнай шчырую на зямлі,—расказвае хлопец. 
Сёлета сям’ю вельмі  парадавала капуста, якой пасадзілі крыху больш за 150 каліўцаў. Выраслі качаны розных памераў, асобныя з іх—веліканы. Напрыклад, адзін заважыў ажно 11 кілаграмаў 600 грамаў!  
—Не ведаю, рэкорд гэта ці не ў агародніцтве, але ў нас на ўчастку ўпершыню сфарміраваўся на градках такі "гігант",—кажа Сяргей. 
Усю вітамінную прадукцыю сабраў з агарода да маразоў. Акуратна абчысціў  качаны ад верхніх лісцяў, рассартыраваў па велічыні і якасці, затарыў у мяшкі-сеткі.
—Больш "тугія" і буйныя пакладзём на захоўванне ў склепе, дзе ў сетках у падвешаным стане яны захаваюцца свежымі да вясны . Частку качаноў выкарыстаем у бліжэйшыя два месяцы. Большасць—заквасім. Вітамінная капустка зімой жаданая страва для ўсёй нашай сям'і. Кісленькая, хрумсткая ..!  Асабліва смачна са смажанай бульбачкай..! 
—І тушым яе, і салянку робім, і піражкі з капустай пячом..,—далучаецца да гутаркі  маці хлопца Алена Іосіфаўна.
Частку капусты раздалі родным для кармлення "даўгавухіх", сакавітае лісце—для іх добры пачастунак.
На пытанне, што паспрыяла атрыманню багатага ўраджаю, малады агароднік адзначыў: уплывовых фактараў было шмат, ды і працы прыкладзена нямала. А пачаліся клопаты пра будучы ўраджай з угнаення глебы. Гной не ўносілі адразу, а пачакалі, пакуль ён добра перапрэе, што павысіла якасць арганікі і істотна дапамагло ў барацьбе з пустазеллем. Для пасадкі выбралі ўчастак, дзе раней расла бульба, як патрабуюць агранамічныя рэкамендацыі.
Вясной на рынку купілі насенне некалькіх сартоў, у тым ліку і позняспелыя—"Мара"  і "Цукровая галава", якія выдатна падыходзяць для салатаў і квашэння,  вызначаюцца добрай лежкасцю. У красавіку пасеялі капусту пад плёнку. Перыядычна здымалі ўкрыццё для загартоўкі каліўцаў. Высадзілі расаду на градкі ў пачатку мая, калі пацяплела і ўжо не было моцных ранніх замаразкаў.
—Прынялі рашэнне рассадзіць сакавітую культуру на розных участках, і не памыліліся, бо пры аднолькавым доглядзе вынікі атрымалі розныя—на адным "лапіку" качаны выраслі намнога большыя, чым на другім,—кажа Сяргей.
Гаспадыня Алена Іванаўна адзначыла, што на працягу ўсяго перыяду вегетацыі капусту трэба даглядаць: рыхліць міжрадкоўі, палоць, акучваць, весці барацьбу са шкоднікамі.
—Найбольш злосны вораг капусты ў першыя дні пасля высадкі ў барозны—крыжакветкавая блошка, якая актыўна нападае на аслабленыя раслінкі з крышачку падвялым лісцем. І  калі ў першы ж дзень не правесці апрацоўку каліўцаў, то можна застацца без ураджаю. Спрабавалі розныя метады, у тым ліку і попел, але гэта неэфектыўна. Цяпер купляем хімічныя сродкі аховы, якія ёсць у магазінах ці на рынку. Канечне ж, строга прытрымліваемся  рэкамендацый па іх прымяненні, што дае магчымасць вырасціць экалагічна чыстую прадукцыю,—тлумачыць гаспадыня. 
Сяргей звяртае ўвагу на важнасць паліву капусты, бо культура патрабавальная да вільгаці. Штодзённа даводзілася прыносіць на агарод з сажалкі  шмат вады. У выніку, нягледзячы на тое, што лета выдалася сухім, качанкі добра завязаліся, сталі тугімі і набралі вагу.
—Адпаведна характарыстыкі на пакетах з насеннем капусты, сарты "Мара " і "Цукровая галава" фарміруюць качаны вагой ад 2,5 да 4 кілаграмаў.  А ў нас выраслі дзесяцікілаграмовыя! Прыемна пахваліцца такім ураджаем,—заўважае малады аматар-агароднік. 
Ён гартаў старонкі сайтаў, дзе даведаўся шмат ціквага і карыснага пра агародніну, якая забяспечвае чалавека шырокім спектарам вітамінаў і мікраэлементаў. А догляд за ёй—гэта яшчэ і добрая зарадка, якая таксама ўмацоўвае здароўе.
На здымку: аматар-агароднік 
Сяргей Ходас.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

Ён жыве з бацькамі ў прыватным доме на ўскрайку Міёр, дзе вясной залівіста спяваюць салаўі і прыемна пахне свежай зелянінай дрэў і квітнеючых яблынь. Ля сядзібы—досыць вялікі ўчастак, на якім гаспадары вырошчваюць розныя віды  сельгаскультур.—Працую старшым дзяржаўным падатковым інспектарам і завочна вучуся ў ВНУ  на інжынера-праграміста, што адымае нямала вольнага часу. Тым не менш, з вясны да позняй восені як аматар-агароднік сумесна з бацькамі—Вячаславам Альфрэдавічам і Аленай Іосіфаўнай шчырую на зямлі,—расказвае хлопец. Сёлета сям’ю вельмі  парадавала капуста, якой пасадзілі крыху больш за 150 каліўцаў. Выраслі качаны розных памераў, асобныя з іх—веліканы. Напрыклад, адзін заважыў ажно 11 кілаграмаў 600 грамаў!  —Не ведаю, рэкорд гэта ці не ў агародніцтве, але ў нас на ўчастку ўпершыню сфарміраваўся на градках такі "гігант",—кажа Сяргей. Усю вітамінную прадукцыю сабраў з агарода да маразоў. Акуратна абчысціў  качаны ад верхніх лісцяў, рассартыраваў па велічыні і якасці, затарыў у мяшкі-сеткі.

 

—Больш "тугія" і буйныя пакладзём на захоўванне ў склепе, дзе ў сетках у падвешаным стане яны захаваюцца свежымі да вясны . Частку качаноў выкарыстаем у бліжэйшыя два месяцы. Большасць—заквасім. Вітамінная капустка зімой жаданая страва для ўсёй нашай сям'і. Кісленькая, хрумсткая ..!  Асабліва смачна са смажанай бульбачкай..! —І тушым яе, і салянку робім, і піражкі з капустай пячом..,—далучаецца да гутаркі  маці хлопца Алена Іосіфаўна.Частку капусты раздалі родным для кармлення "даўгавухіх", сакавітае лісце—для іх добры пачастунак.На пытанне, што паспрыяла атрыманню багатага ўраджаю, малады агароднік адзначыў: уплывовых фактараў было шмат, ды і працы прыкладзена нямала. А пачаліся клопаты пра будучы ўраджай з угнаення глебы. Гной не ўносілі адразу, а пачакалі, пакуль ён добра перапрэе, што павысіла якасць арганікі і істотна дапамагло ў барацьбе з пустазеллем. Для пасадкі выбралі ўчастак, дзе раней расла бульба, як патрабуюць агранамічныя рэкамендацыі.Вясной на рынку купілі насенне некалькіх сартоў, у тым ліку і позняспелыя—"Мара"  і "Цукровая галава", якія выдатна падыходзяць для салатаў і квашэння,  вызначаюцца добрай лежкасцю.

 

У красавіку пасеялі капусту пад плёнку. Перыядычна здымалі ўкрыццё для загартоўкі каліўцаў. Высадзілі расаду на градкі ў пачатку мая, калі пацяплела і ўжо не было моцных ранніх замаразкаў.—Прынялі рашэнне рассадзіць сакавітую культуру на розных участках, і не памыліліся, бо пры аднолькавым доглядзе вынікі атрымалі розныя—на адным "лапіку" качаны выраслі намнога большыя, чым на другім,—кажа Сяргей.Гаспадыня Алена Іванаўна адзначыла, што на працягу ўсяго перыяду вегетацыі капусту трэба даглядаць: рыхліць міжрадкоўі, палоць, акучваць, весці барацьбу са шкоднікамі.—Найбольш злосны вораг капусты ў першыя дні пасля высадкі ў барозны—крыжакветкавая блошка, якая актыўна нападае на аслабленыя раслінкі з крышачку падвялым лісцем. І  калі ў першы ж дзень не правесці апрацоўку каліўцаў, то можна застацца без ураджаю.

 

Спрабавалі розныя метады, у тым ліку і попел, але гэта неэфектыўна. Цяпер купляем хімічныя сродкі аховы, якія ёсць у магазінах ці на рынку. Канечне ж, строга прытрымліваемся  рэкамендацый па іх прымяненні, што дае магчымасць вырасціць экалагічна чыстую прадукцыю,—тлумачыць гаспадыня. Сяргей звяртае ўвагу на важнасць паліву капусты, бо культура патрабавальная да вільгаці. Штодзённа даводзілася прыносіць на агарод з сажалкі  шмат вады. У выніку, нягледзячы на тое, што лета выдалася сухім, качанкі добра завязаліся, сталі тугімі і набралі вагу.—Адпаведна характарыстыкі на пакетах з насеннем капусты, сарты "Мара " і "Цукровая галава" фарміруюць качаны вагой ад 2,5 да 4 кілаграмаў.  А ў нас выраслі дзесяцікілаграмовыя! Прыемна пахваліцца такім ураджаем,—заўважае малады аматар-агароднік. Ён гартаў старонкі сайтаў, дзе даведаўся шмат ціквага і карыснага пра агародніну, якая забяспечвае чалавека шырокім спектарам вітамінаў і мікраэлементаў. А догляд за ёй—гэта яшчэ і добрая зарадка, якая таксама ўмацоўвае здароўе.

 

На здымку: аматар-агароднік Сяргей Ходас.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 933
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 130
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 806
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 735
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 221
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 336
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Именины 17 января 2020
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта