Авторизация
 

"Дзіця міру" жыве ў Паташні

"Дитя мира" живет в Поташне 21 верасня, якое адпаведна рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН абвешчана Міжнародным днём міру, у радзільным аддзяленні Міёрскай ЦРБ нарадзілася адзінае дзіцятка. Праз тыдзень дзяўчынку з матуляй выпісалі дадому. Непрыкметна праляцеў першы месяц малюткі. Пад пільнай увагай сям'і Лаўрыновічаў яна адчувае сябе добра і хутка набірае вагу. 


—Да Міжнароднага дня міру ў нашай краіне прымяркоўваюцца розныя мерапрыемствы, накіраваныя на распаўсюджанне і ўкараненне ва ўсім свеце ідэалаў чыстага неба над галавой і дабра. Штогадовая акцыя "Дзіця міру", якая  бярэ пачатак на Віцебшчыне з 2010-га года, звязана з ушанаваннем нованароджаных немаўлят, якія з'явіліся на свет у гэты дзень. У нашай вобласці ганаровы статус ужо атрымалі 30 хлопчыкаў і дзяўчынак. Нарэшце і на Міёршчыне нарадзілася дзіцятка, якое абвешчана пасланцом міру,-гаворыць  старшыня праўлення раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру" Ала Пятроўна Смерцьева. Гэта яна запрасіла карэспандэнтаў раённай газеты ў Паташню, каб засведчыць важны момант уручэння Юліі Валянцінаўне  Лаўрыновіч сертыфіката аб прысваенні яе дачушцы Таісіі ганаровага звання "Дзіця міру". 

 

 

Раніца 19 кастрычніка выдалася пахмурнай, і сонечныя промні ніяк не маглі прабіць шэрань воблакаў. Між тым, вясковыя пейзажы насычаны ярка-жоўта-чырвонамі фарбамі восеньскіх дрэў. Рэдакцыйная машына хутка  імчыць па асфальтавай дарозе да дома на ўскрайку ў Паташні, які буяе кветкамі і цешыць вока дэкор панадворка малымі архітэктурнымі формамі.
Прыветлівай усмешкай нас сустрэла бабуля нованароджанай-Алена Браніславаўна Лаўрыновіч, якая ў мясцовым сельгаставарыстве працуе дырэктарам. У доме пра апартаменты маленькай Тасі сведчыў дзіцячы ложак, упрыгожаны балдахінам. У "чырвоным" куце-абраз Маці Божай з Дзіцяткам Езусам на руках. Святая Марыя і маленькі Езус-ужо два тысячагоддзі ва ўсім свеце з'яўляюцца неадменнымі пасланнікамі міру!
Алена Браніславаўна адзначыла, што, з нараджэннем унучкі набыла новае прыемнае прызначэнне-быць клапатлівай бабуляй. Гэта яшчэ важней, чым турбавацца пра ўласных дзяцей, якія сёлета дадалі ў яе вірлівае жыццё прыемных  клопатаў: у жніўні малодшая дачка Анжэла выйшла замуж, а ў верасні старэйшая Юля нарадзіла. 
Прыход у дом  незнаёмых людзей зусім не ўсхваляваў малую, яна спала на руках у матулі і толькі зрэдку ціхенька пакрэктвала. Юля лёгкім пагойдваннем адразу ж супакойвала дачушку, зноў пагружаючы яе ў салодкі сон. Ала Пятроўна Смерцьева звярнулася да маладой маці  з цёплымі словамі, пажадала ёй і яе дачушцы здароўя і радасных падзей у жыцці, а затым уручыла ад  Віцебскага абласнога аддзялення  Беларускага фонду міру сертыфікат "Дзіця міру" і невялікае грашовае ўзнагароджанне і кветкі. 
-Хачу адзначыць, што Таісія Лаўрыновіч, як і ўсе іншыя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія з'явяцца на свет 21 верасня ў наступных гадах, будуць у полі зроку грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру",-падкрэсліла А. П. Смерцьева.
У ролі матулі Юлі даводзіцца многаму вучыцца, але пры падтрымцы сям'і ўсё ўдаецца. Галоўны яе памочнік і дарадца-маці. Пэўныя курсы прайшла пад наглядам медперсаналу ў радзільным аддзяленні.  Штотыднёва ў Паташню прыязджае з райцэнтра педыятар, яна таксама падказвае, рэкамендуе.  
-Нарадзілася Тасенька вагой у 3600 грамаў. За месяц "пакруглела", падрасла,- усміхаецца, гледзячы на дачушку Юля. -Дачушка для мяне цяпер, бабулі і з дзядулем як праменьчык сонца. Штодзень здзіўляе і радуе. Напрыклад, ужо ўсміхаецца падчас сну, а калі прачынаецца, "агукае", рэагуе і на гукі.
-Не ўнесла нараджэнне дачушкі ў асабістае жыццё нейкіх неспадзяваных карэктыў, змены планаў?
-Вучобу ззакончыла-атрымала спецыяльнасць тэхніка-праграміста. Ёсць і пэўны працоўны стаж.  Што да арыенціраў і планаў, то я мяркую, што выхаванне дзіцяці-галоўная місія і для мяне няма большай радасці, чым глядзець у вочкі дачушкі, адчуваць, як яшчэ зусім маленькія ручкі бездапаможна чапляюцца за мае пальцы, як цмокаюць пухленькія губкі просячы есці. Ёй ва ўсім патрэбна дапамога.
Свеціцца радасцю твар Юліі, якая беражліва туліць да сябе маленькую дачушку, і адчуваецца яе рашучасць пераадольваць любыя цяжкасці. З такім жа імкненнем і вялікай любоўю атуляе апекай дачушку і ўнучку Алена Браніславаўна.  Гледзячы на клапатлівых жанчын-матуль  разумееш, што зусім не выпадкова на галоўнай старонцы сертыфікату "Дзіця міру" напісана: "Миром правит рука, качающая колыбель".  
Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧ.  

"Дитя мира" живет в Поташне Раніца 19 кастрычніка выдалася пахмурнай, і сонечныя промні ніяк не маглі прабіць шэрань воблакаў. Між тым, вясковыя пейзажы насычаны ярка-жоўта-чырвонамі фарбамі восеньскіх дрэў. Рэдакцыйная машына хутка  імчыць па асфальтавай дарозе да дома на ўскрайку ў Паташні, які буяе кветкамі і цешыць вока дэкор панадворка малымі архітэктурнымі формамі.Прыветлівай усмешкай нас сустрэла бабуля нованароджанай-Алена Браніславаўна Лаўрыновіч, якая ў мясцовым сельгаставарыстве працуе дырэктарам. У доме пра апартаменты маленькай Тасі сведчыў дзіцячы ложак, упрыгожаны балдахінам. У "чырвоным" куце-абраз Маці Божай з Дзіцяткам Езусам на руках. Святая Марыя і маленькі Езус-ужо два тысячагоддзі ва ўсім свеце з'яўляюцца неадменнымі пасланнікамі міру!Алена Браніславаўна адзначыла, што, з нараджэннем унучкі набыла новае прыемнае прызначэнне-быць клапатлівай бабуляй. Гэта яшчэ важней, чым турбавацца пра ўласных дзяцей, якія сёлета дадалі ў яе вірлівае жыццё прыемных  клопатаў: у жніўні малодшая дачка Анжэла выйшла замуж, а ў верасні старэйшая Юля нарадзіла. 

 

"Дитя мира" живет в Поташне Прыход у дом  незнаёмых людзей зусім не ўсхваляваў малую, яна спала на руках у матулі і толькі зрэдку ціхенька пакрэктвала. Юля лёгкім пагойдваннем адразу ж супакойвала дачушку, зноў пагружаючы яе ў салодкі сон. Ала Пятроўна Смерцьева звярнулася да маладой маці  з цёплымі словамі, пажадала ёй і яе дачушцы здароўя і радасных падзей у жыцці, а затым уручыла ад  Віцебскага абласнога аддзялення  Беларускага фонду міру сертыфікат "Дзіця міру" і невялікае грашовае ўзнагароджанне і кветкі. -Хачу адзначыць, што Таісія Лаўрыновіч, як і ўсе іншыя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія з'явяцца на свет 21 верасня ў наступных гадах, будуць у полі зроку грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру",-падкрэсліла А. П. Смерцьева.У ролі матулі Юлі даводзіцца многаму вучыцца, але пры падтрымцы сям'і ўсё ўдаецца. Галоўны яе памочнік і дарадца-маці. Пэўныя курсы прайшла пад наглядам медперсаналу ў радзільным аддзяленні.  Штотыднёва ў Паташню прыязджае з райцэнтра педыятар, яна таксама падказвае, рэкамендуе.  -Нарадзілася Тасенька вагой у 3600 грамаў.

 

За месяц "пакруглела", падрасла,- усміхаецца, гледзячы на дачушку Юля. -Дачушка для мяне цяпер, бабулі і з дзядулем як праменьчык сонца. Штодзень здзіўляе і радуе. Напрыклад, ужо ўсміхаецца падчас сну, а калі прачынаецца, "агукае", рэагуе і на гукі.-Не ўнесла нараджэнне дачушкі ў асабістае жыццё нейкіх неспадзяваных карэктыў, змены планаў?-Вучобу ззакончыла-атрымала спецыяльнасць тэхніка-праграміста. Ёсць і пэўны працоўны стаж.  Што да арыенціраў і планаў, то я мяркую, што выхаванне дзіцяці-галоўная місія і для мяне няма большай радасці, чым глядзець у вочкі дачушкі, адчуваць, як яшчэ зусім маленькія ручкі бездапаможна чапляюцца за мае пальцы, як цмокаюць пухленькія губкі просячы есці. Ёй ва ўсім патрэбна дапамога.Свеціцца радасцю твар Юліі, якая беражліва туліць да сябе маленькую дачушку, і адчуваецца яе рашучасць пераадольваць любыя цяжкасці. З такім жа імкненнем і вялікай любоўю атуляе апекай дачушку і ўнучку Алена Браніславаўна.  Гледзячы на клапатлівых жанчын-матуль  разумееш, што зусім не выпадкова на галоўнай старонцы сертыфікату "Дзіця міру" напісана: "Миром правит рука, качающая колыбель".  

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

Фота К. БЛАЖЭВІЧ.  

 

 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 448
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 479
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 118
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 947
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 625
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 131
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 200
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2019
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2019
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта