Авторизация
 

Сяброўства клубаў "Бажэна" і "Суседачкі"

Дружба клубов "Бажена" и "Соседушки" Нагод для сустрэчы хапала: 1 кастрычніка пазначаны ў каляндары Днём сталых людзей, за ім—прафесійнае свята педагогаў, а сярод удзельнікаў клуба нямала прадстаўнікоў гэтай прафесіі, ды і імяніннікі зачакаліся віншаванняў. Сабраліся разам у цудоўны сонечны дзень, калі праваслаўныя хрысціяне святкавалі Пакроў Прасвятой Багародзіцы, а ўся краіна—Дзень маці. Месцам сустрэчы быў выбраны тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

 

 

Пасяджэнне праходзіла, так бы мовіць, у пашыраным фармаце. "Бажэна" запрасіла ў госці клуб "Суседачкі" з Чэрасаў на чале з кіраўніком Надзеяй Аркадзеўнай Федуковіч. Першая частка мерапрыемства—знаёмства.
Стваральніца "Суседачак" Надзея Федуковіч—загадчыца Чэраскай бібліятэкі. Там і з'явілася аб'яднанне, якому ідзе пяты год. Неяк запрасіла бібліятэкар мясцовых жанчын прыгадаць народныя абрады і звычаі і проста пагутарыць пра тое-сёе. Такія пася-дзелкі прыйшліся даспадобы сяльчанкам і сталі традыцыяй. "Жывём у адной вёсцы і добра ведаем адна адну, а калі збіраемся разам, то яшчэ больш раскрываемся,—заўважыла кіраўнік аб'яднання.—У клубе жанчыны рознага ўзросту, аднак знаходзіць агульную мову лёгка, бо мы—суседачкі". Паколькі бібліятэка ў Чэрасах працуе па накірунку "Нам засталася спадчына", на пасяджэннях клуба надаецца ўвага беларускім абрадам і традыцыям.
"Бажэна" расказала пра сябе праз прыпеўкі і жартоўную песню на матыў "Бабушки-старушки". Раскрылі сакрэт сваёй назвы. Аказваецца, яна паходзіць не ад жаночага імя. "Бажена"—абрэвіятура, што азначае "бабушки-женщины". Па сваім сацыяльным статусе "бажэнцы", зразумела, адносяцца да бабуль. А вось па ўнутраным самаадчуванні—сапраўдныя жанчыны з добрымі сэрцамі, эстэтычным густам і шматлікімі талентамі. Што да апошняга, то пра "залатыя рукі" і "Бажэны", і "Суседачак" сведчыла выстава творчых работ і кулінарных нарыхтовак. Вышываныя атласнымі стужкамі карціны, дрэўцы з бісеру, лебедзі-арыгамі ды апетытныя агурочкі з памідорамі ў слоіках не маглі не прывабіць позірк.
Працягнуць цікавае знаёмства вядучыя мерапрыемства—супрацоўніцы ТЦСАН Валянціна Пундзіс і Зінаіда Равецкая—прапанавалі праз асенні букецік. На штучных кветачках месці-ліся фразы "Я люблю..", "Я не люблю…", "Я магу…", "Я хачу…", якія трэба было закончыць. Букецік пераходзіў з рук у рукі, глыбей раскрываючы асобы "бажэнаўцаў" і "суседачак".
Традыцыйны момант кожнага пасяджэння—ушанаванне імяніннікаў. У цэнтры ўвагі—маці 8 дзяцей Яўгенія Уладзіміраўна Сямчонак, старшыня раённай арганізацыі ГА "Беларускі Фонд міру" Ала Пятроўна Смерцьева, былы супрацоўнік мясакамбіната, у будаўніцтве якога прымала ўдзел і дзе знайшла сваю другую палавінку, Марыя Люцыянаўна Калкоўская. Кожнай адрасаваліся цёплыя віншаванні і шчырыя пажаданні, а ў дадатак—памятны падарунак.
Дарэчы, без сувеніраў не застаўся ніхто. "Суседачкі" правялі для "Бажэны" бяспройгрышную латарэю, а пад кіраўніцтвам Валянціны Пундзіс кожны зрабіў для сябе ляльку-матанку.
Сяброўства паміж клубамі будзе мець працяг: "Бажэна" з задавальненнем прыняла запрашэнне наведацца ў Чэрасы.
Кацярына РЫНКЕВІЧ. 
Фота аўтара.

Дружба клубов "Бажена" и "Соседушки" Пасяджэнне праходзіла, так бы мовіць, у пашыраным фармаце. "Бажэна" запрасіла ў госці клуб "Суседачкі" з Чэрасаў на чале з кіраўніком Надзеяй Аркадзеўнай Федуковіч. Першая частка мерапрыемства—знаёмства.Стваральніца "Суседачак" Надзея Федуковіч—загадчыца Чэраскай бібліятэкі. Там і з'явілася аб'яднанне, якому ідзе пяты год. Неяк запрасіла бібліятэкар мясцовых жанчын прыгадаць народныя абрады і звычаі і проста пагутарыць пра тое-сёе. Такія пася-дзелкі прыйшліся даспадобы сяльчанкам і сталі традыцыяй. "Жывём у адной вёсцы і добра ведаем адна адну, а калі збіраемся разам, то яшчэ больш раскрываемся,—заўважыла кіраўнік аб'яднання.—У клубе жанчыны рознага ўзросту, аднак знаходзіць агульную мову лёгка, бо мы—суседачкі". Паколькі бібліятэка ў Чэрасах працуе па накірунку "Нам засталася спадчына", на пасяджэннях клуба надаецца ўвага беларускім абрадам і традыцыям."Бажэна" расказала пра сябе праз прыпеўкі і жартоўную песню на матыў "Бабушки-старушки". Раскрылі сакрэт сваёй назвы. Аказваецца, яна паходзіць не ад жаночага імя.

 

Дружба клубов "Бажена" и "Соседушки" "Бажена"—абрэвіятура, што азначае "бабушки-женщины". Па сваім сацыяльным статусе "бажэнцы", зразумела, адносяцца да бабуль. А вось па ўнутраным самаадчуванні—сапраўдныя жанчыны з добрымі сэрцамі, эстэтычным густам і шматлікімі талентамі. Што да апошняга, то пра "залатыя рукі" і "Бажэны", і "Суседачак" сведчыла выстава творчых работ і кулінарных нарыхтовак. Вышываныя атласнымі стужкамі карціны, дрэўцы з бісеру, лебедзі-арыгамі ды апетытныя агурочкі з памідорамі ў слоіках не маглі не прывабіць позірк.Працягнуць цікавае знаёмства вядучыя мерапрыемства—супрацоўніцы ТЦСАН Валянціна Пундзіс і Зінаіда Равецкая—прапанавалі праз асенні букецік. На штучных кветачках месці-ліся фразы "Я люблю..", "Я не люблю…", "Я магу…", "Я хачу…", якія трэба было закончыць. Букецік пераходзіў з рук у рукі, глыбей раскрываючы асобы "бажэнаўцаў" і "суседачак".Традыцыйны момант кожнага пасяджэння—ушанаванне імяніннікаў.

 

Дружба клубов "Бажена" и "Соседушки" У цэнтры ўвагі—маці 8 дзяцей Яўгенія Уладзіміраўна Сямчонак, старшыня раённай арганізацыі ГА "Беларускі Фонд міру" Ала Пятроўна Смерцьева, былы супрацоўнік мясакамбіната, у будаўніцтве якога прымала ўдзел і дзе знайшла сваю другую палавінку, Марыя Люцыянаўна Калкоўская. Кожнай адрасаваліся цёплыя віншаванні і шчырыя пажаданні, а ў дадатак—памятны падарунак.Дарэчы, без сувеніраў не застаўся ніхто. "Суседачкі" правялі для "Бажэны" бяспройгрышную латарэю, а пад кіраўніцтвам Валянціны Пундзіс кожны зрабіў для сябе ляльку-матанку.Сяброўства паміж клубамі будзе мець працяг: "Бажэна" з задавальненнем прыняла запрашэнне наведацца ў Чэрасы.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ. 

Фота аўтара.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 523
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 899
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 087
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 189
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 663
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 709
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 октября 2020
Вениамин, Иннокентий, Никита, Николай, Трофим, Карп

Именины 25 октября 2020
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Госці краін

free counters
Партнеры сайта