Авторизация
 

Кася Казачонак — ахоўніца прыроды, рыбачка і паляўнічая

На працягу ўсяго года актыўна дапамагаюць дзейнасці дзяржаўнай прыродаахоўнай установе "Ельня"                      31 захавальнік. З-за любові да прыроды і па закліку ўласных сэрцаў яны добраахвотна аберагаюць лясныя і балотныя ўгоддзі, першымі паведамляюць пра непарадкі і надзвычайныя здарэнні, выяўляюць рэдкіх жывёл 
і раслін у самых аддаленых і глухіх куточках, 
удзельнічаюць у розных мерапрыемствах. 
З адным з такіх захавальнікаў сустрэўся
супрацоўнік раённай газеты.

Кася Казачонок — хранительница природы, рыбачка и охотница На працягу ўсяго года актыўна дапамагаюць дзейнасці дзяржаўнай прыродаахоўнай установе "Ельня"31 захавальнік. З-за любові да прыроды і па закліку ўласных сэрцаў яны добраахвотна аберагаюць лясныя і балотныя ўгоддзі, першымі паведамляюць пра непарадкі і надзвычайныя здарэнні, выяўляюць рэдкіх жывёл і раслін у самых аддаленых і глухіх куточках, удзельнічаюць у розных мерапрыемствах. З адным з такіх захавальнікаў сустрэўся наш карэспандэнт.

 

Кася Іосіфаўна КАЗАЧОНАК нарадзілася ў вёсцы Хараброва, якая прытулілася да другога па памерах у раёне тарфянога масіву Балота-Мох. Да чацвёртага класа дзяўчына хадзіла па яго лясістым ускрайку ў Букаўскую пачатковую школку. Ужо тады ведала на шляху ўсе расліны, па слядах магла расказаць пра паводзіны лясных жыхароў. Як крыху пасталела, бацька Іосіф Мікалаевіч Карніцкі пачаў браць дачку на рыбалку, на паляванне нават на ваўка. Праўда, больш у якасці назіральніка, без стрэльбы. Ружжом абжылася пазней, калі выйшла замуж. Нагадвае, што гэта была куркоўка, узвадзіць яе цяжка, таму памяняла на мужава ІЖ-58, 16-га калібру.


Адразу, калі аказалася ў Каменполлі, распытала ў мужа, як арыентавацца на балоце з гэтага боку. А потым адна пайшла знаёміцца з мясцовасцю. Наведала колішнія сядзібы на ўзвышшах Лаўрэн і Буглак, названыя па імёнах-прозвішчах гаспадароў, Цікін Востраў з вялікімі дрэвамі, дала свае назвы іншым астравам з улікам прыкметных асаблівасцяў— Бярозавы, Вольхавы, багаты на чарніцы Воўчы (там тады былі іх норы), Каменны. Калі заблудзілася, узабралася на дрэва, каб удакладніць напрамкі. Разведала падыходы да азяравак, вызначыла ягадныя мясціны, падзеленыя даўнімі канавамі. І хутка ведала наваколле лепш за карэнных мясцовых жыхароў. 


Вы б паслухалі, як расказвае пра прыгажосць роднага балота Кася Іосіфаўна. Вясной першай на ім ажывае пушыца, потым пачынае квітнець андрамеда, у маі ўзмацняецца пах багульніка… Як усё гэта не пабачыць!

Змеяў баіцеся? Не варта, яны ніколі не нападаюць на чалавека, толькі бароняцца. Проста трэба быць пастаянна ўважлівымі, каб не наступіць нагой, не падсунуць пад ядавітыя зубы руку. А так шэрая гадзюка крыху пашыпіць і сама адпаўзе.

Колькі разоў сутыкалася сам-насам з ваўкамі, нават з ваўчыцай непадалёку логава, чула як яна ціхенька клікала свой вывадак, каб непрыкметна адвесці малых  далей ад небяспечнага для іх чалавека.


З душэўным болем успамінае вялікі балотны пажар 2001 года. Яна тады якраз пайшла ў водпуск. Як пабачыла дым, пабегла да месца загарання, а там суцэльны вал полымя наступае на ягаднікі, грыбочкі. Стала ў адзін рад з леснікамі, пажарнікамі. Каб спыніць вогненную навалу, пусцілі сустрэчны агонь, толькі і гэта не дапамагло. Тада вельмі пацярпелі Цікін Востраў і Ваўчыны. Вялікія дрэвы на іх загінулі, пазней іх спілавалі. Пасля і ваўкі на Ваўчыным перасталі вадзіцца.

Касі Іосіфаўне трэба было капаць уласную бульбу, а ляснік вельмі прасіў дапамагаць у тушэнні. І дапамагала.


Потым думала, што пасля такога вялікага пажару балота доўга не адновіцца. Але ўжо наступнай вясной прыкмеціла: грыбы з’явіліся на прывычных месцах, чарнічнік адрастае, бярозкі праз гарэлы мох прабіваюцца. Атрымліваецца, полымя дае новы стымул адраджэнню.

Вядома, перш чым пайсці ў ягады, грыбы, на рыбалку ці паляванне, на аднаўленне плацін, а ўсім гэтым Кася Іосіфаўна не толькі захапляецца, яна гэтым жыве, трэба спарадкаваць агарод і дом, статак (і цяпер гадуюць з мужам каня, парася, дамашнюю птушку, да нядаўняга часу была карова), прыгатаваць ежу і накарміць сям'ю. Ужо потым—справа для душы на прыродзе. Ці кожны на такі жыццёвы рытм гатовы?


Апавядае, што грыбы пачынае збіраць з канца мая. Падабаецца цікаваць за баравікамі ды падасінавікамі ноччу з ліхтарыкам. Іх белыя ножкі тады так цудоўна высвечваюцца ў промні электрасвятла. Не верыце? Паспрабуйце абавязкова. А самае свежае ўражанне, як нядаўна спачатку прыкмеціла тры падасінавікі, а калі прысела, прыгледзелася— адзін за адным набралася цэлых 80! 


Іншы раз займаецца грыбамі, калі вяртаецца з палявання. Дарэчы, палюе не адна, а з надзейнымі памочнікамі—беспародным Ральфам, заходнесібірскай лайкай Герай і яхтэр'ерам Арчы. Але яны здольны замяніць самых пародных на загоне лася ці дзіка, калі трэба ўзняць у паветра гуся ці выцягнуць з вады качку. Адным словам, маюць самую шырокую "прафесійную" падрыхтоўку. Дзякуючы такой падтрымцы ўжо ў гэтым паляўнічым сезоне Кася Іосіфаўна здабыла восем качак.


На рыбалку збіраецца па-жаночы сур'ёзна: летам выкарыстоўвае лодку "калібры", ставіць палатку, якую звычайна вартуе Ральф, бярэ патэльню для бліноў (рыбу не смажыць, верыць, што пасля гэтага не клюе), каструлю для грыбнога супу ці кашы. І з'язджае на дзень-другі. А як жа, мае правы вадзіцеля катэгорый "А", "В", "С", замахваецца на трактарныя. Пераконвае, што на балотных азяраўках лавіць не варта, там чамусьці рыба не водзіцца, хаця мясцовыя рыбакі не раз запускалі розных малявак. Вось Важа, ляшчовае Яноўскае— іншая справа. На Глыбцы пашчасціла на донку выцягнуць ліня ў кіло 200, 700-грамовых ляшчоў. Але любімае—Цяцерка. Некаторыя рыбакі лічаць яго няветлівым, пустым, а вось Касі Іосіфаўне на гэтым вадаёме шанцуе. Сцвярджае, што менавіта на ім злавіла 800-грамовага ліня, такія ж на кружок трапляюць акуні, а шчупак заважыў нават на 4200.


Пры такой арганізацыі і з такім ўловам рыбалка становіцца адпачынкам, надае сіл. 

Марыла Кася Іосіфаўна парыбачыць на Дзвіне, наладзіла шнуры на сама, прылады на вугра, галаўля, жэраха, якіх у бліжэйшых азёрах няма. Але не даўся вусаты хітрэц, дадому прывезла толькі шчупака. Толькі аказалася, што смак рачной рыбіны іншы, не спадабаўся.

У ягады скіроўваецца па марозе, тады журавіны ўжо спелыя і брусніцы салодкія. Суніцы прыкмеціла ля азяравак, сёлета летам там назбірала цэлых 20 літраў! Па-сапраўднаму небывалы надаўся ўраджай.


З мужам Васілём Касі проста, яны аднадумцы. Ён—пераважна паляўнічы, хаця не толькі. Да ўсіх сваіх захапленняў з маленства прыахвоціла сыноў. Спачатку праклала для іх сцежку да азяравак, каб не заблудзіліся ў паходзе за грыбамі. А што гэта за хлопчыкі, калі рыбу не ловяць. Вось Коля ўжо ў 10 ездзіў на спаборніцтвы па рыбнай лоўлі, браў прыклад са старэйшага Арцёма. Яны ўжо дарослыя, падаравалі бабулі дзвюх цудоўных унучачак Сафію і Валерыю, а бабуля загадзя падрыхтавала для іх вудачкі. Дарэчы, Лерачка ўжо "дапамагала" ёй збіраць грыбы—паказвала на іх пальчыкам.


—Я—балотны чалавек,—з гордасцю сцвярджае Кася Іосіфаўна.—Калі захварэю, іду на прыроду лячыцца і набірацца энергіі. Не люблю хадзіць па магазінах у выхадныя, не вытрымліваю доўга ў горадзе. А камары на балоце—не самае страшнае. Ад іх нескладана ўратавацца.

Клапоціцца яна, каб роднае балота станавілася багацейшым. Напрыклад, не толькі   ахоўвае прыродныя ўчасткі чарамшы ад браканьерскага вынішчэння, нават распаўсюджвае гэтую цудоўную расліну. Пасадзіла яе і ў сваім агародзе.


Дарэчы, таленты Касі Іосіфаўны прызнаны не толькі ў Беларусі. Менавіта з ёй расійскія тэлевізійшчыкі здымалі фільм пра паляванне на гуся. Яго можна паглядзець на сайце "тэра інкогніта", калі набраць "Кася". Але пра цяперашняе паляванне можна і паслухаць непасрэдна ад самой: "Як толькі пачынае цямнець, качкі садзяцца на ваду. З адкрыццём сезона ў кожны выдзелены для здабычы балотных пярнатых дзень спяшаюся да гэтага часу да азяравак. І сабачкі мае разам—адразу ў ваду, каб узняць прушак для стрэлу. А потым смела кідаюцца за здабычай. 


І вядзерца з сабой, каб па дарозе дадому грыбныя месцы праверыць.

А калі групавое паляванне—мае сабакі голас падаюць недзе ў лесе, а сэрца ўжо на ўзводзе!"

Кожны год прыязджае ў Каменполле сталічны арнітолаг, наведваліся біёлагі для вывучэння беларускіх балот з Тбілісі і Душанбе, між іншым, плоў і іншыя іхнія цікавыя стравы навучылі гатаваць. Даводзілася кальцаваць серабрыстых чаек. Гэта вялікія і прыгожыя птушкі, гняздавалася іх на балоце 12 пар. А потым стала памяншацца. Нямала пакалясіла па балоце Кася Іосіфаўна, пакуль не высветліла, што яйкамі гэтых птушак ласуюцца янотападобныя сабакі. Нават норы іх знайшла. Ну а спыніць драпежнікаў-чужынцаў дапамаглі ўласныя сабачкі-паляўнічыя.


Упершыню на Ельні Кася Іосіфаўна пабывала ў суправаджэнні правадніка—першага "гаспадара" заказніка Пятра Іванавіча Багалея, паспрабавала лавіць чорных акунёў на Бліжнім. Аднак ужо на наступны дзень сама стала гідам. Вядома, параўноўвае гэтыя балоты: "У нас паўсюдна растуць дрэвы, ягаднікі, а там—нібы тундра". Аднак гэта не перашкаджае ёй з усёй сям'ёй—мужам і двума сынамі—удзельнічаць у ахоўных мерапрыемствах на Ельні, у першую чаргу будаваць ці аднаўляць плаціны на балотных пратоках і каналах. І здзіўляцца непасрэдна возеру Ельня, дзе доўга-доўга ідзеш па мяккім імшыстым дне па пояс у вадзе. "Нават утапіцца нельга", —жартуе Кася.

Даўно стала К.І. Казачонак грамадскім інспектарам аховы прыроды, была раней такая пасада пры раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Цяпер гэта проста эколаг, які выконвае тыя ж ахоўныя функцыі. Што да захавальнікаў, то да іх ліку Кася Іосіфаўна адносіць не столькі сябе, колькі ўсю сваю сям'ю. Як бачыце, заслужана.


Леанід МАТЭЛЕНАК.


 

Р.S. Калі гэты матэрыял быў падрыхтаваны да друку, стала вядома, што да Касі Іосіфаўны зноў прыязджаюць кіношнікі, будуць здымаць фільм пра паляванне і паляўнічую.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 523
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 896
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 085
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 188
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 663
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 709
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 октября 2020
Вениамин, Иннокентий, Никита, Николай, Трофим, Карп

Именины 25 октября 2020
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Госці краін

free counters
Партнеры сайта