Авторизация
 

Міласэрнасць: цеплыня яе душыЖанчына ў каторы раз падыходзіла да акна, ледзь кранаючы пальцамі фіранку, адгортвала яе, каб паглядзець, ці ідзе яна—Лена. Не! Леначка! Самая цудоўная на свеце. Яна амаль як дачка. Ды і не кожная дачка будзе так завіхацца. Зірнуўшы на гадзіннік, Людміла Іванаўна ў думках папракнула сябе за залішнюю турботнасць. Не час яшчэ, таму не ідзе. А я тут хаджу і хаджу раз за разам. Леначка ж ніколі не спазнялася. Не спазніцца і на гэты раз. Жанчына прысела на крэсла... І нагадала, як да гэтага ж акна не раз падыходзіў ён... яе муж. Ён таксама чакаў Лену як самага роднага чалавека. І калі быў зусім хворы, толькі і пытаўся пра яе. Як дачушку любіў.
Людміла Іванаўна памятае, як умела размаўляць з ім Лена. І мужчына ёй падпарадкоўваўся. Пераапране яго, перасцеліць пасцель. Спрытна павярне туды-сюды, і чыстая прасціна пад бокам. А як смачна стравы гатуе. Сяргей Феафанавіч пюрэ бульбяное больш за ўсё любіў. Леначка яму яго і гатавала.
—Зараз табе, дзед, будзе пюрэ!—даносіўся звонкі галасок з кухні.—Пачакай. Ну вось.

І талерка з духмянай ежай з’яўлялася тут жа. Не раз дзівавалася Людміла Іванаўна ўвішнасці гэтай маладой жанчынкі. Такая ўжо ладная гаспадынька. Любая справа гарыць у яе руках. Нагатуе, накорміць. Посуд памые, акуратна яго саставіць. У хаце прыбярэ. Чысціня, парадак. Люба паглядзець...

—Як муж ляжаў у бальніцы, Леначка кожны вечар пасля работы бегала яго наведваць,—расказвае жанчына.—Ніхто не верыў, што гэта чужы чалавек, сацыяльны работнік. Усе думалі, што не інакш як дачка.

—Калі стала зразумела, што Сяргей Феафанавіч памрэ, то не ведала, як сказаць аб гэтым жонцы,—уздыхае Алена Іванаўна Далгова.—Не хацелася траўмаваць, адцягвала да апошняга. А потым мы з яго роднымі забіралі з морга нябожчыка. На пахаванні была побач. Яны ж для мяне ўжо даўно сталі роднымі людзьмі, бы адной сям’ёй жылі. Цяпер, калі Людміла Іванаўна Шамшур засталася адна, падтрымліваю яе, як магу. Пасля смерці мужа яна, на жаль, падупала. Да таго ж, перанесла інсульт. Але ж ёй толькі 63 гады, будзем спадзявацца, што з часам здароўе ў яе ўмацуецца. Ды і Сяргею Феафанавічу было няшмат. Усяго 65. Памятаю, як у дзень яго нараджэння мы яшчэ пілі чай з тортам. Жартавалі тады, смяяліся. А цяпер вось няма чалавека. Ён інсульт перанёс 13 гадоў таму, у 52-гадовым узросце. Не крыўдзіўся, калі называла яго дзедам. У нас з ім ішло. З гумарам, з жартамі. Бывае, з-за чагосьці пакапрызнічае, але пераканаю яго, што так трэба. Згаджаецца. Добры ён быў.

Алене Іванаўне Далговай усяго 33 гады. Мае сям’ю. Клопатаў уласных удосталь. Аднак сваім падапечным яна ўдзяляе столькі ўвагі, што ніякія рамкі графіка не вытрымліваюцца. Гэта ўжо не казённа-службовыя абавязкі, а роднасна-сямейныя сувязі. Трэба, дык трэба. Не важна, што мароз ці завея, што вечар ці выхадны. Яна імчыць у другі, а мабыць, і ў трэці раз на дні, калі камусьці трэба прынесці лякарствы, памерыць ціск.

Дарэчы, дзякуючы сваёй маці, што працуе медсястрой у бальніцы, Алена Іванаўна ў медыцыне “падкавана”.
—Лякарствы ведаю,—прызнаецца яна,—што і як прымаць. Не грэбую, калі памперсы трэба памяняць. Ляжачага ж трэба памыць, паклапаціцца, каб чалавеку было зручна.

Алена Іванаўна называе прозвішчы сваіх падапечных. Многія з іх, лічы, бездапаможныя. Напрыклад,Лідзія Мікалаеўна Катовіч, 1937 года нараджэння. Пасля інсульту жанчына амаль не хадзіла. Гэта сацыяльны работнік пераканала яе, што рухацца неабходна, інакш будзе горш. Падтрымліваючы бабулю за рукі, Алена Іванаўна дапамагала ёй рабіць крокі спачатку па падлозе ў кватэры, потым выйшлі на вуліцу.

Дапамагае яна жанчыне ва ўсім.Напрыклад, далі гарачую ваду. І адразу падапечная была накіравана ў ванну. Спрытна памыўшы бабулі галаву, усё цела, выцерла. Пераапранула ў чыстае адзенне.

Паружавелая, пасвяжэлая Лідзія Мікалаеўна шчасліва ўсміхалася. А Алена Іванаўна ўжо на кухні смажыла катлеты. Прыехала наведаць свякроў нявестка і здзівілася: у кватэры быў поўны парадак. Чыста, утульна.
Па прафесіі А.І. Далгова—бухгалтар. Але не шкадуе , што яе лёс склаўся менавіта так, а не інакш.

— Увесь дзень сядзець за паперамі было б маркотна,— усміхаючыся адзначае яна.—А так жывыя зносіны з людзьмі. Гэта ж цікава. Да таго ж, даводзіцца пераўвасабляцца то ў медыка, псіхолага, то ў звычайную жанчыну-работніцу. Але ў любым выпадку трэба праяўляць заклапочанасць і ўвагу, што ўласцівы бываюць толькі любячай дачцэ. Яны ж называюць мяне дачушкай, дзяўчынкай. Я адчуваю іх любоў і пяшчоту.

Здарылася, што п’яны вадзіцель стукнуўся ў наш дом, пабіў сцены, мэблю. Дык яны ўсе перажывалі за мяне.

Далей Алена Іванаўна расказвае, што абслугоўвае 8 чалавек. Трох з іх наведвае 5 разоў на тыдні, чатырох—2 і аднаго тройчы. Хтосьці жыве ў кватэры са зручнасцямі. Але асноўная большасць—у прыватных дамах. А гэта значыць, што для іх трэба апроч іншага і дроў прынесці, і вады, і снег расчысціць. А ўлетку на градках папрацаваць. Наогул, спраў шмат, асабліва калі ўлічваць паходы ў магазіны, аптэку, пральню...пазавіхацца на кухні.

—Усіх сваіх падапечных я люблю і шкадую іх,—прызнаецца субяседніца. Не іх віна ,што падкралася старасць, што забрала яна ранейшую моц і жыццёвую сілу. Жыццё кароткае, і спяшацца рабіць дабро павінен кожны. Вось я і імкнуся.

А.І.Далговай прысвоена першая катэгорыя (самая высокая). Але галоўная адзнака яе дзейнасці—удзячныя водгукі падапечных. Людзі дзякуюць ёй шчыра, ад душы, не стрымліваючы слёз, не хаваючы прыемнага хвалявання.
—Выратавальніца наша,—кажуць пра яе.—Хай Бог дасць гэтай гэтай дзяўчынцы здароўя і шчасця.

Сапраўды, іх пажаданні спраўджваюцца. Ёсць і тое, і другое. У гэтай дарослай “дзяўчынкі” падраслі ўжо свае дзяўчаткі—дачушкі-школьніцы. Прыгожыя, слаўныя. Яе радасць і надзея. Ёсць сям’я, дзе ўсё цудоўна. А значыць, Алена Іванаўна шчаслівы чалавек. Яе чакаюць, яе любяць, яна патрэбна іншым...

Эвеліна БАГДАНОВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта