Авторизация
 

Галоўная каштоўнасць — людзі

Главная ценность — люди Як зазначаюць дасведчаныя людзі, работа на ніве лёгкай прамысловасці "лёгкая" толькі на словах, а на самай справе—адна з самых складаных. І ў дзісенскім швейным цэху Віцебскага вытворчага аб'яднання "Віцябчанка" пра гэта ведаюць не па чутках. Першая палова года для прадпрыемства быў нялёгкім—прастойвалі, не было заказаў, аднак, нягледзячы на ўсё гэта, перашкоды былі пераадолены і зараз "Віцябчанка" зноў на плаву.


Сустракаючы нас, начальнік цэха Г.Ч. Воюш жартуе: "Ну вось, напішаце, што мы зноў працуем, бо некаторыя да гэтага часу лічаць, што нас даўно закрылі". Пацвярджаем—праца тут кіпіць, памяшканне поўніцца стракатаннем швейных машынак і людскімі галасамі, кожны заняты справай.
Зараз на прадпрыемстве працуе 38 работнікаў, падчас часовага крызісу звольніліся толькі тры чалавекі. Работа была спынена з сярэдзіны студзеня і да сакавіка. Свой цэх людзі ратавалі самі—ішлі ў водпуск за ўласны кошт, згаджаліся на пагадзінную працу. І ўсё дзеля таго, каб на дзвярах "Віцябчанкі" не з'явіўся замок, а чуткі пра закрыццё не сталі рэальнасцю.
"Работнікі аднесліся да сітуацыі з разуменнем, разам вырашалі, як нам быць,—расказвае Ганна Чаславаўна Воюш.—Пераканана, што яны—галоўная каштоўнасць прадпрыемства. Мы даўно больш чым працоўны калектыў, мы—сям'я".
Як і думалі, цяжкасці аказаліся часовымі—з'явіліся заказчыкі з далёкага замежжа і Расіі. У красавіку пашылі калекцыю "Лета-2015" з бавоўны і лёну. З 15 мадэляў тут прадстаўлена 8—сукенкі, сарафаны, спадніцы, жаночыя кашулі і г.д. Некаторыя з іх ацанілі і мы—яркія, прывабныя колеры, арыгінальны крой, і, самае галоўнае, натуральныя тканіны. Не дзіўна, што падчас "Славянскага базару ў Віцебску" прадукцыя "Віцябчанкі" заўсёды карыстаецца попытам сярод жыхароў абласнога цэнтра і гасцей фестываля.
Главная ценность — люди На момант нашага прыезду ў цэху шчыравалі над французскім заказам—шылі ўцепленыя курткі на пуху з натуральным футрам. Прадукцыя "валютная", ідзе не на масавы продаж. Вырабы па некалькі экзэмпляраў адпраўляюцца ў буцікі па ўсіх краінах свету. Дарэчы, работу з заказамі, якія пойдуць за мяжу, давяраюць дзісенскаму цэху—заказчык сам вырашае на каго ўскласці шыццё брэндавага адзення. І гэта—лепшае пацверджанне высокага прафесіяналізму мясцовых работніц.
На складзе начальнік цэха паказвае дзіцячыя рэчы. Нездарма спецыфіка прадпрыемства—пашыў верхняга адзення. У гэтым рэчышчы майстры дасягнулі дасканаласці—яркія куртачкі радуюць вока, і ні ў чым не саступаюць рыначным вырабам. "Звярніце ўвагу, што наша прадукцыя для дзетак не толькі прыгожая,—заўважае Ганна Чаславаўна,—яна яшчэ і вельмі трывалая, "ноская", як любяць зараз гаварыць. Кошт не большы, чым на рынку, а якасць у разы вышэй".
На прадпрыемстве не баяцца глядзець у будучыню. Ёсць пэўныя задумкі па мадэрнізацыі і рамонце. Хацелася б адкрыць пры цэху невялікі магазінчык, тым больш, што плошча дазваляе. Будзе прапанова—з'явіцца і попыт, бо пераважная большасць насельніцтва нават не ведае, якую прадукцыю можа прапанаваць "Віцябчанка". Плануецца выдзеліць работніка для аказання паслуг насельніцтву па рамонце адзення. КБА ў Дзісне ўжо не дзейнічае, таму на першы погляд нязначныя праблемы—перашыць гузікі, паставіць кнопкі, памяняць "маланку"—паўстаюць даволі востра.
Главная ценность — люди "Пра якое закрыццё можа ісці гаворка, калі мы рыхтуем дровы на зіму?—жартуе Ганна Чаславаўна і ў чарговы раз зазначае, што захаванне прадпрыемства—заслуга яго работнікаў. Як і шмат гадоў таму, аддана шчыруюць на "Віцябчанцы" ветэраны Таццяна Нілаўна Навіцкая і Таццяна Ягораўна Агурчонак, нароўні з імі працуе малады спецыяліст, тэхнолаг Лідзія Іванаўна Урбанчук, странна і адказна выконвае свае абавязкі брыгадзір Наталля Іванаўна Касьянава, аддае справе ўсю сябе перадавая швачка Ірына Іванаўна Вагер.
"У гэты святочны дзень нельга не нагадаць нашых работнікаў, якія зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Мы памятаем кожнага і пастаянна ставім іх у прыклад маладому пакаленню. Нізкі паклон усім, хто выбраў некалі складаную ніву лёгкай прамысловасці!"—звярнулася з віншаваннямі праз раённую газету Г. Ч. Воюш.
Дзісенскі швейны цэх Віцебскага вытворчага аб'яднаня "Віцябчанка" "на плыву" на працягу 36 год. І пакуль на гэтым "караблі" працуе такая дружная і з'яднаная каманда, яму не страшныя ніякія штармы.
Арына БАРКОЎСКАЯ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта