И душу потешить, и близким радость подарить

И душу потешить, и близким радость подарить Вырабы міярчанкі Алены Чабатар разглядаем на фотаздымках, размешчаных на старонцы ў "Одноклассниках". Кожнае фота суправаджаюць лайкі і каментарыі са смайлікамі. Сапраўды, заколкі і абадкі для валасоў, брошкі, дэкарыраваныя бутэлькі заслугоўваюць высокіх адзнак. Вось бутэлька-"Падпалкоўнік", падрыхтаваная для жанчыны, якая вырашыла павіншаваць мужа з прысваеннем чарговага звання. Прыгожа глядзяцца "Жаніх" і "Нявеста", бутэлька-"Елачка" афармлялася да Новага года. Заколкі і абадкі, аздобленыя прыгожымі кветкамі з атласных стужак, з задавальненнем носяць дзяўчынкі. Таму і фатаграфуе майстрыца свае вырабы на памяць, бо ў яе яны доўга не затрымліваюцца.

 

И душу потешить, и близким радость подарить Творчы стаж у Алены невялікі: каля двух гадоў з перапынкам. Кветкі з атласных стужак убачыла ў інтэрнэце. Зацікавіла тэхніка выканання. Выраб кветак з тканіны мае назву канзашы, а карані яго ідуць з Японіі. Упрыгожанні для валосоў з кветкамі былі традыцыйнымі для японскіх прыгажунь. Алена вырашыла паспрабаваць зрабіць штосьці падобнае для маленькай дачушкі Златы. Дзякуючы дзяўчынцы і з'явілася захапленне. Толькі сама Злата напачатку скептычна ставілася да розных упрыгожанняў, бо свае доўгія валасы любіла насіць распушчанымі. Цяпер пастаянна цікавіцца, каму мама робіць чарговы аксэсуар.


Першапачатковы запал праз некаторы час згас, ды і матэрыялы для творчасці набываць было складана, таму Алена справу спыніла. Вяртанню да канзашы паспрыяла сяброўка, якая працуе ў цэнтральнай бібліятэцы. У мінулым годзе напярэдадні свята 8 Сакавіка там ладзілі выставу "Жаночых рук цудоўнае тварэнне", прадставіць вырабы прапанавалі і Алене. Так адкрылася "другое дыханне", а пасля сталі паступаць заказы. Давялося рэгістраваць рамесніцкую дзейнасць. Праўда, майстрыца кажа, што рабіць на заказ ёй складана:


И душу потешить, и близким радость подарить —Калі можна так сказаць, гэта абмяжоўвае ў дзеянні. Часта ідэі вырабаў з'яўляюцца ў працэсе, і бывае, што напрыканцы ад першапачатковай задумкі нічога не застаецца. Калі просяць зрабіць штосьці канкрэтнае, фантазію не праявіш, а паўтарацца не падабаецца. Куды лепш проста займацца творчасцю і рабіць падарункі дачушкам маіх сябровак. Прыемна, што ўпрыгожанні прыносяць дзяўчаткам задавальненне. Калі гляджу на іх, так радасна.


Алене здаецца, што займацца такой справай зможа любая жанчына, патрэбны толькі вольны час. З гэтым складана і нават нельга пагадзіцца. Без жадання, цярплівасці і, галоўнае, любові наўрад ці атрымаецца такая прыгажосць. Майстрыца прызнаецца, што сіла творчасці бывае мацней за сон і ў начны час нараджаюцца новыя аксэсуары для юных модніц. Рукі надаюць патрэбную форму атласным стужкам, а душа застывае ў прыемным чаканні. Паспешлівасць у гэтай справе лішняя, і народнае меркаванне, што адклад не ідзе на лад таксама сюды не падыходзіць. Калі няма настрою, лепш пачакаць, а потым давесці да канца.


И душу потешить, и близким радость подарить —Хочацца, каб зроблены выраб спадабаўся мне самой,—гаворыць Алена.—Калі атрымліваецца не так, разбіраю і пачынаю спачатку. Акрамя стужак, выкарыстоўваю джынсавую тканіну, карункі, розныя пацеркі для ўпрыгожання. Бываючы ў вялікіх гарадах, ніколі не абміну магазіны для рукадзельніц. У Міёрах наведваюся ў "Велес" і "Галант". У інтэрнэце праз групы па інтарэсах падтрымліваю зносіны з рукадзельніцамі з Расіі і Украіны.


Разам з тэхнікай канзашы Алене падабаецца сутажная вышыўка, калі ўпрыгожанні ствараюцца з бісеру. Плануе паспрабаваць і гэты від творчасці. Старацца ёсць для каго. Падрастаюць дачушкі ў сябровак, восенню пойдзе ў школу Злата, і маці абавязкова парадуе яе новымі аксэсуарамі.
Мужу Руслану і старэйшаму сыну Глебу, які вучыцца ў Наваполацкім політэхнічным каледжы, задавальнне прыносіць іншае захапленне Алены—кулінарыя. Тут таксама не абыходзіцца без творчага натхнення, дзякуючы якому на стале з'яўляюцца смачныя стравы.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.