Сохраняя славные традиции предшественников

Гісторыя пагранічных войск пачалася 97 год таму, і бярэ адлік з 28 мая 1918 года, калі Савецкім урадам быў падпісаны Дэкрэт аб стварэнні пагранічных войск. Зараз гэтая дата адзначаецца як Дзень пагранічніка.

 

Сучаснае пакаленне воінаў свята шануе і памнажае баявыя традыцыі старэйшых пакаленняў. Веліч і сіла народа ў яго гістарычнай памяці. На Беларускай зямлі ў гонар яе абаронцаў узведзена шмат помнікаў і абеліскаў. Імёнамі праслаўленых пагранічнікаў названы падраздзяленні граніцы. Яны—сімвалы гераізму і самаадданасці, доблесці і мужнасці, узор высокага прафесіяналізму і вернасці воінскаму абавязку. 


У Полацкім пагранічным атрадзе ў пасёлку Бігосава Верхнядзвінскага раёна ёсць пагранічная зона імя чырвонаармейца Мікалая Хахлова. У далёкім 1927 годзе гэты воін прадухіліў спробу перасячэння граніцы трыма парушальнікамі, атрымаўшы пры гэтым смяротнае раненне.
На паўночных рубяжах нашай краіны нясуць нялёгкую службу полацкія пагранічнікі. Усведамляючы адказнасць, якую ўсклала на іх Радзіма, воіны штодня павышаюць прафесійнае майстэрства, што бачна па колькасці прыкладаў пільнага нясення службы. Вось некаторыя з іх:
8 мая падчас аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў полацкімі пагранічнікамі сумесна з супрацоўнікамі Віцебскай мытні ў ходзе правядзення паглыбленага дагляду грузавога аўтамабіля "Мерседэс", які накіроўваўся з Беларусі ў Латвію, выяўлены цыгарэты, схаваныя ў піламатэрыялах. Іх колькасць склала 294 200 пачкаў: "Мінск суперслім", "NZ суперслім", "Pall Mall red", "Лакі страйк", "Pall Mall blue".


Сума ацэнкі тытунёвых вырабаў—2 млрд. 975 млн. беларускіх рублёў.
Толькі за тры тыдні мая ў Браслаўскім і Верхнядзвінскім раёнах полацкія пагранічнікі затрымалі 96 парушальнікаў заканадаўства аб Дзяржаўнай граніцы. Сярод іх—29 грамадзян Рэспублікі В'етнам. Усе нелегалы мелі намер парушыць беларуска-латвійскую граніцу ў пошуку лепшых умоў жыцця ў Еўрасаюзе.
Яны прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь і высланы за межы Беларусі.
У дачыненні затрыманых арганізатараў каналаў незаконнай міграцыі разглядаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па ч. 2 арт. 371-1 КК Рэспублікі Беларусь—Арганізацыя незаконнай міграцыі.


Усяго за няпоўныя пяць месяцаў бягучага года полацкімі пагранічнікамі на беларуска-латвійскай і беларуска-літоўскай граніцах затрыманы 34 парушальнікі і спынены 52 спробы перамяшчэння тавара-матэрыяльных каштоўнасцей на суму больш за 4 млрд. 192 млн. рублёў.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.