Авторизация
 

Узорны сем'янін і выдатны ваеннаслужачы

Образцовый семьянин и отличный военнослужащий Пагранічнікі — гэта не толькі абаронцы Дзяржаўнай граніцы. Акрамя абавязкаў службовых, на іх ускладаецца дадатковая адказнасць, бо пагоны, якія яны носяць, патрабуюць высокай маральнасці, чалавечнасці, адказнасці. Строга прытрымліваючыся літары закона, яны самі павінны быць прыкладам яго выканання. Такім з'яўляецца міярчанін, старэйшы інспектар па рабоце з мясцовым насельніцтвам пагранічнай заставы "Друя", старэйшы прапаршчык Яўген Славаміравіч Арсоба.

 

За перыяд сваёй службы ён зарэкамендаваў сябе добрасумленным і адказным ваеннаслужачым, гатовым заўсёды прыйсці на дапамогу таварышам. Свае абавязкі выконвае ў поўным аб'ёме. Для яго характэрны ініцыятыўнасць, уменне хутка арыентавацца ў любых абставінах. Пастаянна працуе над сабой і павышае ўзровень ведаў. У саслужыўцаў і падначаленых абаронца граніцы карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай. Гонар воінскага калектыву для яго заўсёды ў прыярытэце.


Яўген Славаміравіч неаднаразова ўдзельнічаў ў затрыманні тавара-матэрыяльных каштоўнасцей, тытунёвых вырабаў на ўчастку адказнасці. За гэта неаднаразова заахвочваўся старэйшымі камандзірамі і кіраўнікамі, быў узнагароджаны як выдатнік пагранічных войск другой, а затым і першай ступеняў.
Аптыміст па натуры, ён у сям'і захоўвае цёплыя, спагадлівыя адносіны. Разам з каханай жонкай Вольгай выхоўвае дачку Альбіну і сына Алега. Акрамя гэтага, Яўген Славаміравіч прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці падраздзялення. Прыхільнік здаровага ладу жыцця, захапляецца футболам, настольным тэнісам і плаваннем. Штодня старанна выконвае свае службовыя абавязкі, і з гордасцю носіць ганаровае званне "пагранічнік".

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 008
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 926
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 555
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 298
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 997
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 010
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 декабря 2018
Дмитрий, Наум, Порфирий

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Госці краін
free counters
Партнеры сайта