Авторизация
 

І цяпер тэлевізар дорыць радасць

И сейчас телевизор дарит радость Напэўна, многія жыхары горада і населеных пунктаў раёна памятаюць майстра, які быццам добры чараўнік "ажыўляў" зламаныя тэлевізары. Гэта цяпер не абавязкова ўключаць "ящик", каб даведацца апошнія навіны ці паглядзець кіно. Да нашых паслуг інтэрнэт, а калекцыя любімых фільмаў даўно сабрана на DVD-дысках. Раней, у 70-90-я гады, у кожнай сям'і тэлевізар быў вельмі паважанай "персонай". Прымушаў дарослых адкладваць справы, каб паведаміць пра падзеі ў краіне і свеце, спяшалася з вуліцы дзятва, каб не прапусціць чарговы выпуск дзіснэеўскіх мульцікаў. І калі раптам па нейкай прычыне гаснуў экран — станавілася ціха і сумна. Тады тэлефанавалі ў майстэрню ў Міёрах і пакідалі заяўку на рамонт. Штодня іх набіраліся дзясяткі.

 

— Аднойчы прыязджаю ў Павяцце на комплексны пункт, куды ў вызначаны дзень прывозілі сапсаваныя тэлевізары, а іх там ажно 23, — успамінае майстар. — Заняўся справай у 11.00 і толькі а палове другой гадзіны ночы яе завяршыў. Ужо і тэлеперадачы скончыліся, а я ўсё рамантаваў. Ну а што было рабіць? Людзі з'ехаліся, некаторыя на гужавых павозках тэлевізары прывезлі, спадзяваліся, што зноў будуць іх глядзець. 
Ідэя рамантаваць тэхніку ў адным месцы, якім у сельскай мясцовасці паслужылі КПП, з'явілася не адразу. Напачатку "хуткую дапамогу" аказваў на даму. На гэта, зразумела, затрачвалася больш часу. '


— Заходзіш у дом, прапаноўваюць верхняе адзенне зняць, каб працаваць было зручней. Жартам адказваў: "Рукавы ў курткі адарвуцца, калі ў кожным доме распранацца", —расказвае Аляксандр Аляксандравіч. — Неяк у Круках тэлевізар рамантаваў. Заходзіць у пакой гаспадар і смяецца. Пытаюся, у чым справа, а той кажа, што яго маленькі сын, убачыўшы чамадан з інструментамі і дэталямі, падышоў і шэптам прамовіў: "Татка, вось які чамадан харошы! Столькі радасці прыносіць!". 
Больш за трыццаць год радавалі людзей тэлемайстар з умелымі рукамі і яго "харошы" чамадан. За гэты час Аляксандр Аляксандравіч двойчы пабываў на курсах павышэння кваліфікацыі пры мінскім заводзе "Гарызонт" і столькі ж пры віцебскім "Віцязі", атрымаў павышэнне з механіка ў загадчыка майстэрні. Праз яго рукі праходзілі не толькі тэлевізары. Рамантаваў радыёпрыёмнікі "Родина", батарэя да якіх важыла больш, чым сам апарат, бабінныя магнітафоны "Весна", "Чайка". На паліцах у майстэрні ледзь змяшчалася тэхніка, якой патрабавалася рэабілітацыя.


— Дзень пралятаў як адно імгненне, — прыгадвае майстар. — Гляджу, хлопцы кудысьці збіраюцца. Пытаюся, у чым справа, аказваецца, ужо шэсць гадзін вечара.
Ідзе пятнаццаты год, як Аляксандр Аляксандравіч развітаўся з майстэрняй, дзе часта даводзілася затрымлівацца пасля працы і куды нярэдка наведваўся ў выхадныя дні, каб давесці да ладу "хворую" тэхніку. Аднак час для яго па-ранейшаму такі ж імклівы. У вясенне-асеннюю пару заняты справамі па гаспадарцы і доглядам зямельных участкаў, любіць эксперыментаваць з прышчэпліваннем яблынь. На адным дрэве штогод з'яўляюцца наліўныя плады розных сартоў. У райцэнтры са сваімі сем'ямі жывуць сын і дзве дачкі, ім таксама дапамагаць стараецца.


Доўгімі зімовымі вечарамі заняты справай, да якой да гэтага часу не згасае прафесійны інтарэс. Дома ў адным з пакояў месцяцца "тоўсценькія" "Віцязі" і "Гарызонты", гатовыя расказваць навіны і паказваць кіно. Праўда, цяпер да іх патрэбны спецыяльныя прыстаўкі. Пра гэта Аляксандр Аляксандравіч ужо паклапаціўся і чакае адкрыцця новага будынка бальніцы ў Міёрах, каб падарыць туды тэлевізары і прыстаўкі да іх. У тэрапеўтычным і хірургічным аддзяленнях ЦРБ ужо ёсць тэхніка ад тэлемайстра, бескарысліва прадастаўленая ўстанове аховы здароўя. Да такой дабрачыннасці падштурхнула захворванне, з якім Аляксандр Аляксандравіч трапіў у бальніцу. А калі выпісаўся, вярнуўся з тэлевізарам, каб іншыя пацыенты маглі цікавей праводзіць свой час.


— У мяне пытаюцца, што з гэтага маю, — гаворыць субяседнік.—Нічога. Дапамагаю, бо ёсць такая магчымасць. Непатрэбныя тэлевізары аддаюць знаёмыя. Ні адзін майстар не стане пазбаўляцца ад тэхнікі ці нейкіх дэталяў, бо з двух-трох сапсаваных тэлевізараў можна сабраць адзін, які будзе працаваць належным чынам. І чаму б не падарыць яго ў бальніцу, дзіцячы дом, установу для пажылых людзей ці старэнькай вясковай бабулі, якой не хапае сродкаў на новы. 


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта