Авторизация
 

— А хто там ідзе, а хто там ідзе ў дружнай такой грамадзе?
— Бацькі і настаўнікі.
— Што дзецям яны з сабою нясуць?
— Разумнае, светлае, добрае.

Вось так, перафразіраваўшы словы нашага славутага класіка, хочацца убачыць, як у будучым бацькі сумесна з настаўнікамі будуць займацца выхаваннем, вучобай дзяцей. Зараз жа ўсё гэта адбываецца амаль што ў аднабаковым кірунку.
У школе з дзецьмі займаюцца настаўнікі. Яны кантралююць, у што апрануты вучань. Будзяць на ўрок—зноў настаўнікі. А яшчэ правераць электраправодку, спраўнасць печы, запас дроў... правільна—настаўнікі. Адзін з педагогаў на старонках газеты “Звязда” напісаў: “Настаўнік, відаць па ўсім, прыдатны на любую работу. Але з маёй педагагічнай адукацыяй ну ніяк не магу вызначыць, у якім стане электраправодка. Мяне гэтаму ў інстытуце не вучылі. У інстытуце вучаць студэнтаў, як навучаць дзяцей”.

А што ж бацькі?
Раніцай ім некалі, вечарам яны стаміліся. Вось так і атрымліваецца, што не памятаюць, у якім класе іх дачка або сын вучацца.

—Цікава, калі прыйдзе такі час, калі настаўнік перастане быць вінаватым ва ўсіх грахах?

Існуе мноства чаму.
Чаму існуе такое паняцце як “педагагічная запушчанасць”, а паняцце “бацькоўская запушчанасць”—адсутнічае.

Чаму на бутэльку “чарніла” грошы знайсці можна, а на дзіцячы садок, дзе вучаць чытаць, пісаць, сябраваць—няма.

Чаму вінаваты настаўнік, што не навучыў пісаць, чытаць, а не маці або бацька, што не знайшлі некалькі хвілін, каб пазаймацца з дзіцём дома.

Чаму? Чаму? Чаму?... На ўсе гэтыя чаму ёсць адказ. Трэба кожнаму з нас не перакладваць свае абавязкі на чужыя плечы. Трэба да акружаючых, у тым ліку і да настаўнікаў, адносіцца так, як хочаш, каб адносіліся і да цябе. А што атрымліваецца на самой справе? Прафесія настаўніка з катастрафічнай хуткасцю губляе сваё становішча, аўтарытэт у грамадстве. Адкуль усё ідзе? Я лічу, што толькі з сям’і. Як ставяцца бацькі ў сям’і да таго або іншага настаўніка, такія адносіны фарміруюцца і ў дзяцей. І калі скажуць дома: не вучы ты гэты прадмет, альбо не слухай гэтага настаўніка, то так яно і будзе. Бо хто аўтарытэт для дзяцей—бацькі, хаця многія простую заяву ў тры радкі пішуць з мноствам памылак. Хто вінаваты—зноў настаўнікі?

Дзеці тут не вінаватыя адназначна, бо яны яшчэ не былі дарослымі, не могуць паставіць сябе на нашае месца і не могуць штосьці параўнаць. У нас, дарослых, такая магчымасць ёсць, таму мы не маем права выхоўваць у сваіх дзяцей такія адносіны да людзей.

Няма агульных правіл, па якіх трэба выхоўваць дзяцей. Але ёсць агульначалавечыя якасці, якія мы павінны выхаваць у сваіх дзецях.
Напэўна, каб я не быў настаўнікам, у мяне б было зусім іншае ўяўленне па пытаннях выхавання. Таму, як гэта ні дзіўна гучыць, я ўдзячны сваёй прафесіі за тое, што маю магчымасць бачыць адначасова абодва бакі медаля. Як выхоўваюцца дзеці ў мяне і ў іншых сем’ях... І паверце мне—гэта не гучныя словы, але пакуль ёсць здароўе, ёсць сілы, буду рабіць усё магчымае, каб выхаваць сваіх дзяцей так, каб і мне не было за іх сорамна, і ім за мяне.

Многія чытаючы гэтыя радкі могуць падумаць: трэба ж, які разумнік знайшоўся. Цябе б на наша месца. Адкажу—разумнейшым сябе за астатніх не лічу, але і на жыццё гляджу без ружовых акуляраў. А што да месца, яно ў кожнага сваё і выбіраў яго кожны сам. Вось і атрымліваецца, што на самой справе вінавата не люстэрка, а той, хто ў ім адбіваецца.

Гавораць, што птушанят па восені лічуць. Паважаныя бацькі, кожны з нас, настаўнікаў, гатовы прыйсці на дапамогу вам, вашым дзецям. Мы заўсёды першымі робім крок насустрач. Зрабіце і вы гэты крок. І тады, я ўпэўнены, што палічыць па восені будзе што нам усім.

М. ШЧАРБІЦКІ,
грамадскі інспектар
па ахове дзяцінства
Слабадской базавай школы-сада.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 194
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 089
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 767
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 254
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта