Авторизация
 

Людзей ацэньваюць па парадку

Людей оценивают по порядку З надыходам вясны сапраўдны гаспадар абавязкова павінен навесці парадак на асабістым падворку, вычысціць-вымесці ўсё смецце, якое назапасілася на працягу доўгай зімы. Разам з суседзямі — прыбраць прылеглую тэрыторыю, вуліцу, з калегамі — паклапаціцца пра прывабнасць ля адміністрацыйнага будынка і на рабочых месцах. Добраўпарадкаваць, зрабіць вакол сябе чыста — першачарговая задача ўсіх працаўнікоў і жыхароў раёна, служб, арганізацый і ўстаноў.

 

Наколькі эфектыўна арганізавана работа па ўтрыманні тэрыторый у парадку, і як выконваецца пры гэтым прыродаахоўнае заканадаўства, санітарныя і экалагічныя патрабаванні? У пошуках адказаў на такія пытанні ў рэйды накіроўваюцца створаныя пры райвыканкаме групы з удзелам работнікаў санітарнай службы. За студзень-сакавік у раёне праверана больш за 600 прыдамавых тэрыторый прыватных дамоў і 155 — прадпрыемстваў. Заўвагі практычна адны і тыя ж — смецце, звалкі, несанкцыянаваныя міні-палігоны. Гэтыя недахопы прывялі да вывадаў, што ніводны населеных пункт па добраўпарадкаванні не можа прэтэндаваць на званне "ўзорны". Нават пэўныя меры ўздзеяння не заўсёды прымушаюць кіраўніка прадпрыемства, прыватных домаўладальнікаў навесці парадак на ведамнай ці прылеглай тэрыторыі. Пра ўсё гэта разважалі ў мінулую пятніцу на пасяджэнні штаба райвыканкама па добраўпарадкаванні населеных пунктаў раёна.


Як адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў М. М. Баніфатава, не зважаючы на выкананне значнага аб'ёму работ, які праводзіцца сельвыканкамамі і іншымі суб'ектамі гаспадарання, не ўсе яшчэ разумеюць, што добраўпарадкаванне — справа не стыхійная, а пастаянная і мэтанакіраваная, і не толькі з параднага ўваходу трэба, каб было чыста, з тыльнага боку таксама неабходна прыбіраць, фарбаваць, рамантаваць. Аднак часцей за ўсё з "чорнага уваходу" да аб'екта не падступіцца.
У выніку ўтвараюцца стыхійныя звалкі. Ёсць яны ля індывідуальных гаражоў і выдзеленых учаскаў пад новае будаўніцтва па вуліцы "Паўночнай", пра што адзначаў галоўны ўрач ДУ "Міёрскі РЦГЭ" Р. У. Маліноўскі. Калі не прыняць меры, у хуткім часе з'явяцца на зямельных надзелах забудоўшчыкаў па вуліцы Ціхай. Не ачышчаецца тэрыторыя ля кафэ "Маладзёжнае". Утворана звалка ля яўрэйскіх могілак. І ўсё гэта ў цэнтры горада. Не менш праблем і ў сельскай мясцовасці. Многія кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў на першае месца ставяць вытворчасць, а пытанні навядзення парадку адсоўваюць на задні план ці зусім ігнаруюць. Толькі штрафы могуць пасадзейнічаць таму, каб зрушыць справы з мёртвай кропкі.


"Чыста там, дзе не смецяць", — адзначыў начальнік раённай іспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя І. П. Рунда. А вось там, дзе няма разумення ўтульнасці і прыгажосці, беражлівых адносін да працы іншых, падтрымліваць аб'екты ў належным стане вельмі складана. Парадак часам наводзяць, а вось захоўваць не ўмеюць. Чысціня і акуратнасць павінны быць стылем жыцця кожнага чалавека. 


На думку намесніка старшыні райвыканкама Л. І. Лясовіча, неабходна больш строгасці і патрабавальнасці да кіраўнікоў арганізацый і ўстаноў, домаўладальнікаў. Сістэмны, у той жа час індывідуальны падыход у канчатковым выніку пасадзейнічае актывізацыі насельніцтва ў навядзенні парадку на прыватных і прылеглых тэрыторыях. Больш жорсткім павінен быць кантроль за выкананнем прадпісанняў. Штрафаваць усіх, хто не чуе заўваг. Часта застаюцца недагледжаныя панадворкі ля старэнькіх хат пажылых людзей. Канечне, ім самім не заўсёды пад сілу ўзяць у рукі неабходныя прылады працы, каб пазбавіцца ад смецця і сухастою. Аднак у многіх ёсць дзеці, неабходна абуджаць іх свядомасць клапаціцца пра сваіх бацькоў.  


Ужо не першы год напярэдадні светлага Вялікадня каталіцкіх і праваслаўных канфесій, майскіх святаў, дня Вялікай Перамогі праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні тэрыторый, месц пахаванняў, навядзенні санітарнага парадку на зямлі. Сёлета ён стартаваў 25 сакавіка і прадоўжыцца да 25 красавіка. У гэты перыяд неабходны максімальна эфектыўны ўдзел усіх устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый і насельніцтва ў добраўпарадкаванні, эстэтычным афармленні падведамных і прылеглых тэрыторый. Асаблівая ўвага павінна надавацца прыдарожным палосам, месцам адпачынку, сельскаспадарчым аб'-ектам. У належны выгляд трэба прывесці і наваколлі міні-палігонаў, ліквідаваць несанкцыянаванае размяшчэнне будаўнічых і іншых адходаў, звалак ва неўстаноўленых месцах. Рабочыя групы па добраўпарадкаванні, у склад якіх уваходзяць кіраўнікі раённых выканаўчых, распарадчых органаў і санітарнай службы, шэфы будуць садзейнічаць хутчэйшаму вырашэнню надзённых задач.  


Наталія СТАНКЕВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 790
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 575
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 69 803
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 282
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 820
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 269
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 369
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 декабря 2019
Алексей, Андрей, Борис, Василий, Владимир, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Иван, Николай, Роман, Сергей, Федор, Фекла, Яков

Именины 9 декабря 2019
Василий, Георгий, Даниил, Иван, Илья, Иннокентий, Михаил, Назар, Николай, Петр, Тихон, Юлиан, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта