Авторизация
 

Вясной размовы пра дарогі

У мінулы аўторак у Туркоўскім сельсавеце праведзены сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства. Яны ахапілі жыхароў больш двух дзясяткаў вёсак, прайшлі на фермах і майстэрнях гаспадарак. Старшыня раённага Савета дэпутатаў М.М. Баніфатава правяла сустрэчу з актывам у будынку сельскага Савета. Паўсюдна інфармацыйныя групы райвыканкама вялі размовы пра асновы ўстойлівага развіцця краіны, Год моладзі і маладзёжную палітыку, прафілактыку правапарушэнняў, пажарную бяспеку і іншыя актуальныя праблемы, падмацоўваючы іх мясцовымі прыкладамі. У сваю чаргу прадстаўнікі раёна выслухоўвалі заўвагі і прапановы вяскоўцаў.

 

Можна адназначна адзначыць, што асноўная занепакоенасць большасці жыхароў сельсавета звязана са станам дарог. Так, дрэнны пад'езд да прыпынку аўтамагазіна ў Беразове, цяжка дабрацца да могілак на мяжы ААТ "Туркова" і "Дрыгучы", да асобных сядзіб. Трэба заўважыць, што ААТ "Туркова" ў гэты ж дзень ужо з раніцы накіравала тэхніку, каб падладзіць даезд да тых могілак з боку Забалоцця. Там яна была занята тры дні. На іншых дарогах будуць працаваць людзі і тэхніка ДРБУ-203, сельгаспрадпрыемстваў, у выкананні некаторых работ могуць дапамагчы нават вучні старэйшых класаў. А ўвогуле справа гэта нялёгкая, бо для тутэйшых гліністых мясцін даезды заўсёды былі праблемай. У чарговы раз вызначаны меры, каб зняць іх вастрыню.


Пэўным працягам "дарожнага" пытання сталі і наступныя. У прыватнасці, збор малака ў насельніцтва і падвоз паліва. Пасля грэйдзіравання палепшацца магчымасці для прадпрымальнікаў-малаказборшчыкаў. Тым больш, што апошнім часам асаблівых прэтэнзій да іх работы не было. Што да завозу дроў, то распрацавана аптымальная схема іх дастаўкі для льготных катэгорый з бліжэйшых пляцовак тэхнікай паліўзбыту і лясгаса.


Пэўныя нязручнасці, мяркуецца, што часовыя — пакуль адладзіцца дзейнасць "пошты на колах", з'явіліся ў жыхароў Дрыгуч з закрыццём аддзялення сувязі.
Пры падвядзенні вынікаў сустрэч з насельніцтвам пры ўдзеле старшыні раённага Савета дэпутатаў М.М. Баніфатавай вызначана, што канкрэтна можна зрабіць па кожнай прапанове, заўвазе.

 

Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.  

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 июля 2022
Алексей, Георгий, Иван, Максим, Никита, Николай, Павел, Терентий, Федор, Юлиан, Анастасия, Василиса

Именины 3 июля 2022
Андрей, Глеб, Дмитрий, Иван, Наум, Николай, Инна, Римма, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта