Авторизация
 

Сілкуе душу друкаваны радок

Питает душу печатная строка Калісьці даўным-даўно кнігі перапісвалі ў манастырах ад рукі. Карпатлівая праца патрабавала засяроджанасці, фізічных намаганняў і значных часавых затрат. З'яўленне на Русі першай друкаванай кнігі стала вялікай падзеяй. "Апостал" Івана Фёдарава пабачыў свет 1 сакавіка 1564 года. Па новым стылі — 14 сакавіка. Гэтая дата і была выбрана Днём праваслаўнай кнігі, які з 2010 года адзначаецца ва ўсіх епархіях Рускай Праваслаўнай Царквы.

 

Мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню, традыцыйна праходзяць у цэнтральнай раённай бібліятэцы. Напярэдадні свята, 13 сакавіка, установа культуры зноў запрасіла ў госці тых, хто імкнецца да духоўнага развіцця і ўдасканалення. Адметна, што сустрэча пад назвай "Да крыніц духоўнасці" зацікавіла і пажылых людзей , і маладых хлопцаў і дзяўчат.


— Духоўная літаратура вядзе чалавека да выратавання. Правільная кніга адраджае духоўнасць і натхняе на стваральную дзейнасць, — адзначыў благачынны Міёрскай акругі протаіерэй Віктар Вабішчэвіч. 
Кніга кніг для кожнага хрысціяніна — Біблія. Крыніцай сілкавання душы з'яўляюцца і іншыя выданні духоўнай скіраванасці. Айцец Віктар пазнаёміў з "Праваслаўным календаром", дзе абазначаны дні ўшанавання святых. Больш падрабязна пра іх жыццё і дзейнасць распавядаюць "Жыція святых".


Акрамя літаратуры ўвазе прысутных прадставілі невялікі відэафільм пра гару Афон. Пасля прагляду сваімі ўражаннямі пра святое месца, што з'яўляецца надзелам Маці Божай і куды дазволены ўваход толькі мужчынам, падзяліўся святар Віктар Вабішчэвіч, якому раней давялося там пабываць.


Знаёмства з духоўнай літаратурай прадоўжыла загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Таццяна Міхайлаўна Цыцыліна. Такія кнігі штогод паступаюць у раённую бібліятэку і выклікаюць цікавасць у чытачоў. Установа з 2009 года супрацоўнічае з выдавецтвам Беларускага Экзархату і цяпер у яе фондах налічваецца 11,5 тысячы кніг для духу і душы. З ліку навінак, прадстаўленых у выставе "Радасць слова", бібліятэкар звярнула ўвагу на факсімільнае выданне 5-ці тамоў кніг Бібліі, надрукаваных Францыскам Скарынай. Мова кніг стараславянская і для сучаснага чалавека незразумелая, аднак мець такія экзэмпляры ў раённай бібліятэцы — вялікая каштоўнасць. Шырокаму колу чытачоў адрасавана кніга "Проснись, душа", што ўтрымлівае навучанні святый айцоў. Як адносіцца да сваіх крыўдзіцеляў, ці трэба ведаць будучыню, як змагацца з п'янствам, чаму нельга скардзіцца на цяжкасці — на гэтыя і многія іншыя пытанні ў ёй можна знайсці адказ. Усвядоміць сэнс жыцця і яго сапраўдныя жыццёвыя каштоўнасці дапамагаюць прытчы са Свяшчэннага Пісання і духоўнай літаратуры, змешчаныя ў выданні "Праваслаўныя прытчы".
Духоўная літаратура карысная і для дарослых, і для дзяцей.


— Ад таго, што чытаюць дзеці, залежаць іх ідэалы і наша будучыня, — заўважыла выкладчыца нядзельнай школы пры міёрскім храме Таццяна Міхайлаўна Пацеенак. 
Па словах выкладчыцы, сярод інтарэсаў сучасных дзяцей кніга далёка не на першым месцы, але прывіваць цікавасць да яе важна і неабходна. У нядзельнай школе ёсць уласная бібліятэка, кнігі з якой выступаюць падручнікамі на занятках.


Імкнучыся адпавядаць стандартам знешняга выгляду і матэрыяльнай забяспечанасці, асабліва трэба клапаціцца пра свой унутраны свет. Як сцвярджаў класік, у чалавека павінны быць прыгожымі і твар, і адзенне, і душа, і думкі.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта