Авторизация
 

Яго ніва працай каласіцца

Его нива работой колосится "Кіраўнік мясцовай "вертыкалі" Віктар Тарасевіч шмат гадоў аддаў менавіта Міёршчыне. У свой час працаваў тут першым сакратаром райкама партыі, з гэтай пасады быў вылучаны на больш адказную — у абласны апарат. А калі напачатку 90-х гадоў грымнула перабудова, ён, нядоўга думаючы, вярнуўся ў Міёры і ўзначаліў "ляжачы" мясцовы камбікормавы завод. Гэта, можна сказаць, рэдкі выпадак.

 

Звычайная практыка ратацыі кадраў у тыя часы выключала падобнае. Але Тарасевіч не спужаўся, што выбар можа адбіцца на яго рэпутацыі і іміджы, не пабаяўся і людской гаворкі: маўляў, так нізка ўпаў... Ён умеў працаваць і быў упэўнены ў тым, што хопіць у яго духу вярнуць да жыцця гэту вытворчасць. ...Неўзабаве на заводзе запрацавалі з поўнай нагрузкай усе цэхі і лініі, даючы спажыўцам патрэбную прадукцыю ў неабходных аб'ёмах. Абудзіўся духам калектыў, набыўшы ўпэўненасць у заўтрашнім дні. І калі Тарасевіч ўзначаліў райвыканкам, гэта расцанілі як яго другое ўзыходжанне", — знаёмлюся са стосам газет з публікацыямі пра В.І.Тарасевіча, з якіх і гэтая вытрымка Аркадзя Андрэева з "Народнай газеты" за 2006-ы.

 

Его нива работой колосится — Пра мяне ўжо шмат пісалі, таму вазьміце матэрыялы і выберыце што-небудзь самае вартае, — скіроўвае мяне субяседнік, жадаючы спрасціць нашу размову, але я прызнаюся, што хачу не толькі даведацца пра гісторыю жыцця і дзейнасці кіраўніка, але і закрануць стрункі яго душы.
— Тварыце! — бадзёрыць мяне лідар.


Звяртаю ўвагу на друкаваныя выявы, з якіх паглядае Віктар Іосіфавіч: адразу заўважаецца праўдзівасць і шчырасць, якую выпраменьваюць твар, усмешка, вочы.
Невыпадкова, што з яго поглядам стасуецца і адказ на маё пытанне:
— Віктар Іосіфавіч, якім павінен быць чалавек, кіраўнік? 
Его нива работой колосится — Перш за ўсё справядлівым і прафесійным. Калі прафесіянал — значыць, і граматны, і падрыхтаваны, ведае нормы паводзін і законы маральнасці. Па чутках да мяне дайшло, як бабкі ў адной з мясцовых вёсак між сабой гаварылі: "Тарасевіч быў справядлівы". Я заўсёды кіраваўся толькі праўдай, ніколі не займаўся прыпіскамі.
Чытаючы перыёдыку, знаходжу пацверджанне і другой яго дамінуючай якасці — прафесійнасці. 
Тут мае слова "Сцяг працы" за 2003-ці і яе аўтар Леанід Матэленак:


"У 1991 годзе Віктар Іосіфавіч узначаліў камбікормавы завод. З задавальненнем паказвае ён цяпер тэрыторыю прадпрыемства: паглядзіце — вытворчасць наша пыльная, а паўсюдна чысты снег, нідзе не бачна смецця. А пачыналі ўсё з дахаў. Рабілі іх над пляцоўкамі для разгрузкі і выгрузкі вагонаў, над транспарцёрамі, над пляцоўкамі для сушкі зерня і для захоўвання тэхнікі. Іншы раз з пакупкай новай тэхнікі стрэхі прыходзілася прыўзнімаць, большымі рабіць вароты. Але ўсе машыны цяпер у памяшканнях. Цяжка ўявіць, але прадпрыемства гаспадарчым спосабам узвяло 12-кватэрны дом і катэдж для рабочай цэха Юзэфы Ярмошкінай. Тады яна працавала на вытворчасці разам з сынам Віктарам. Узвялі новую кацельню, магазін, два склады, нядаўна пачаў дзейнічаць цэх па вытворчасці мукі і круп. У камбікормавым цэху ўстанавілі аспірацыю, якая забяспечвае ачыстку паветра да такой ступені, што пылу ад камбікармоў практычна няма. Мянялася і будзе мяняцца абсталяванне на больш дасканалае". ...

 

Працяг у "МН" №22.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
На фота: У 1974-м у круізе па краінах Паўночнага мора на турбаэлектраходзе, на якім Хрушчоў у 1959-м плаваў на сесію ААН. (В.І.Тарасевіч
другі злева). 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта