Авторизация
 

Прывесці ў парадак

Привести в порядок Працоўны дзень участковага інспектара міліцыі не заўсёды ўкладваецца ў адведзеныя часавыя рамкі, а распрацаваныя планы могуць быць скарэкціраваны абставінамі. Непрадказнасць для ахоўнікаў правапарадку — частка прафесіі. І на тое, каб яе ўтаймаваць, скіравана іх дзейнасць.

 

У Міёрах за спакой і парадак на тэрыторыі ад "няцотнага боку" вуліцы Камуністычнай і аж да чыгункі адказвае старшы ўчастковы інспектар Аляксей Шчасны.
— Увогуле горад у нас спакойны, — гаворыць Аляксей Антонавіч. — Аднак на ўчастку спраў хапае. Бывае, даводзіцца ахвяраваць асабістым вольным часам, выходзіць на службу ў выхадныя дні.


Аднак Аляксей не шкадуе, што аднойчы вырашыў папоўніць рады праваахоўнікаў. Такая думка ўзнікла, калі на руках ужо быў дыплом інжынера па аўтаматызацыі, а за плячыма засталіся некалькі год працы па спецыяльнаці. Наўрад ці думаў выпускнік Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, вяртаючыся ў 2006 годзе ў родны горад працаваць па размеркаванні, што праз некалькі год ад яго будзе залежыць спакой землякоў і цішыня на міёрскіх вуліцах.


— Рашэнне пайсці служыць у міліцыю прымаў сам, — расказвае ўчастковы інспектар. — Вясной 2011-га мяне накіравалі на трохмесячныя курсы перападрыхтоўкі ў сталіцу і ўжо ў ліпені прызначылі на пасаду ўчастковага. Вядома, напачатку новы, больш строгі рэжым і асаблівасці працы здаваліся вельмі складанымі. З часам гэта стала прывычным. Галоўнае ў нашай службе — уменне хутка зарыентавацца ў сітуацыі. Заўсёды можна разлічваць на дапамогу і падтрымку калектыву. Узаемавыручка паміж участковымі інспектарамі — рэч натуральная.


На ўчастку Аляксея Шчаснага пражываюць як законапаслухмяныя грамадзяне, так і асобы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, нядобранадзейныя сем'і. На гэтыя катэгорыі грамадзян скіроўваецца асаблівая ўвага. Іх участковы інспектар наведвае на даму, праводзіць прафілактычныя гутаркі. Калі такія меры аказваюцца неэфектыўнымі, парушальнікаў выклікаюць на пасяджэнні грамадскага пункта аховы правапарадку, зацятых аматараў спіртнога накіроўваюць на лячэнне ў ЛПП. Вядома, участковаму інспектару даводзіцца сутыкацца з грубасцю і хамствам. Аляксей Антонавіч кажа, што навучыўся не прымаць гэта блізка да сэрца.
Свой вольны час ён праводзіць з роднымі і блізкімі людзьмі, цікавіцца камп'ютарным праграмаваннем. Асабістыя планы Аляксея звязаны са стварэннем уласнай сям'і, у прафесіянальных задумах — атрымаць вышэйшую юрыдычную адукацыю.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 января 2021
Василий, Гордей, Ирина

Именины 15 января 2021
Василий, Кузьма, Марк, Модест, Петр, Сергей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта