Авторизация
 

Зваротаў няшмат, але...

У раёне прымаюцца арганізацыйныя і практычныя меры па аператыўным рашэнні сацыяльна значымых праблем насельніцтва, аб гэтым сведчыць памяншэнне абгрунтаваных зваротаў у райвыканкам. Створаны магчымасці для непасрэдных зносін з яго кіраўнікамі, начальнікамі структурных падраздзяленняў, старшынямі Дзісенскага гарадскога і сельскіх Саветаў.

 

Апраўдала сябе практыка выязных прыёмаў, летась старшыня райвыканкама правёў 6 "прамых тэлефонных ліній", яго намеснікі — яшчэ 16. Аказана садзеянне ў вырашэнні неадкладных праблем, што паступілі ад 9 грамадзян па "гарачай лініі".
З 2010 года дзейнічае служба "аднаго акна", укаранёны элементы аўтаматызацыі ажыццяўлення дзяржаўнымі органамі адміністрацыйных працэдур. Створаны і сістэматычна абнаўляецца афіцыйны інтэрнэт-сайт райвыканкама. Для зваротнай сувязі з насельніцтвам праводзіцца анкетаванне, якое засведчыла занепакоенасць людзей маштабамі алкагалізацыі, ростам цэн, коштам і якасцю паслуг. Гэтай жа мэце служаць кнігі заўваг і прапаноў.


А цяпер крыху статыстыкі.
За 2014 год у райвыканкам паступіла 198 зваротаў (у 2013-ым было 224), з іх 111 пісьмовых (114), 27 (29) электронных і 87 (110) вусных. Найбольшая колькасць—па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі; жыллёвага заканадаўства; землекарыстання і землеўладкавання; архітэктуры і будаўніцтва; аграпрамысловага комплексу; працы, занятасці і сацыяльнай абароны; гандлю і паслуг.
12 паўторных зваротаў ад 8 грамадзян прызнаны неабгрунтаванымі.


Па выніках разгляду 272 пытанняў, што зададзены насельніцтвам, 79 просьб задаволена, па 111 дадзены тлумачэнні, у задавальненні 60 адмоўлена і 17 пакінута без разгляду па сутнасці, 3 накіраваны для разгляду ў адпаведнасці з кампетэнцыяй ў іншыя арганізацыі, 1 ананімнае прынята да ведама.
4 звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў задаволены, па 7 да-дзены тлумачэнні, па 2 адмоўлена ў задавальненні, 1 пакінуты без разгляду па сутнасці, бо не адносіцца да кампетэнцыі райвыканкама.


У 2014 годзе ў райвыканкам паступіла 24 калектыўныя звароты па 32 пытаннях. Усе яны разгледжаны з выездам на месцы. Станоўча вырашана 12, дадзены тлумачэнні па 10, адмоўлена ў задавальненні па 8, 1 пастаўлены на кантроль і 1 прыняты да ведама.
Летась больш за палавіну пытанняў, што ўтрымліваліся ў зваротах, разгледжана з прыцягненнем дэпутатаў раённага Савета, старшынь Саветаў пярвічнага ўзроўню.
97 зваротаў накіравалі ў райвыканкам жыхары Міёр, 12 — Дзісны, астатнія — вяскоўцы, аднак значная частка і іх магла быць вырашана на месцах.
На 1 студзеня 2014 года на кантролі ў раёне знаходзілася 17 зваротаў, сёлета — толькі 9. Паменела, бо адрамантаваны дамы, дарогі і вуліцы, праведзена добраўпарадкаванне двароў, шмат зроблена на могілках і іншых аб'ектах, займаліся водазабеспячэннем, дапамагалі ў апрацоўцы і ўборцы агародаў, забеспячэнні палівам, па іншых пытаннях. Кіраўнікі Саветаў і сельгаспрадпрыемстваў спрацавалі на апярэджанне, таму "забытых" скарг амаль не было. Указ ад 13 лістапада 2014 года №524 "Аб прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду" дазволіў вырашыць нямала праблем.
Дэпутаты раённага Савета летась правялі 34 справаздачы, 178 прыёмаў грама-дзян, у час якіх 120 выбаршчыкаў атрымалі адказы на свае пытанні, 12 пытанняў пастаўлена на кантроль.


Дэпутаты пярвічнага ўзроўню арганізавалі 136 справаздач, 609 прыёмаў грама-дзян, 156 сустрэч у акругах, у тым ліку 129 па месцы жыхарства і 27—у працоўных калектывах. Да іх выбаршчыкі звярталіся па пытаннях добраўпарадкавання, вулічнага асвятлення, рамонту вуліц і дарог, зносу аварыйных дрэў, утрымання і развіцця асабістых падсобных гаспадарак, жыллёва-камунальнага і гандлёвага абслугоўвання.
На працягу некалькіх скліканняў актыўна працуюць з насельніцтвам дэпутаты раённага Савета У.В. Ханецкі, А.В. Шамёнак, В.У. Гагалінскі, І.А. Крук. З адказнасцю ўключыліся ў гэтую справу А.А. Качан, С.А. Жук, А.В. Ліманоўскі, І.У. Юрашак, С.М. Матэленак і іншыя. Хаця і магчымасці дэпутацкага корпуса яшчэ поўнасцю не рэалізаваны.
Абноўлены склад старэйшын населеных пунктаў. А гэта 125 актывістаў, якім нярэдка даводзіцца быць не толькі арганізатарамі, але і валанцёрамі пры ажыццяўленні канкрэтных спраў.


Выяўленню праблемных пытанняў, што непакояць жыхароў раёна, дапамагаюць члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, якія сёлета правялі 197 сустрэч пры ўдзеле больш за трох тысяч чалавек. Зваротаў да іх звычайна нямала, 15 знаходзіцца на кантролі.
Так, адказным работнікам раённага і мясцовага звенняў, дэпутатам і старэйшынам яшчэ ёсць над чым працаваць. Пра гэта сведчыць таксама 13 зваротаў у вышэйстаячыя інстанцыі, калі ў 2013-ым іх было толькі 7. Узнята 19 пытанняў, хаця абгрунтаванымі былі ўсяго два. Значыць, не да ўсіх дайшлі, не патлумачылі.
Неаператыўна у нас выяўляюцца асобы, якія могуць стаць апекунамі для абмежаваных судом у дзеяздольнасці. А ў ідэале хацелася б, каб іскаў аб прызнанні абмежавана дзеяздольнымі зусім не было.


Найбольш зваротаў накіроўваецца старшыні райвыканкама, хаця многія пытанні ў іх знаходзяцца ў кампетэнцыі начальнікаў аддзелаў і ўпраўленняў, кіраўнікоў служб і арганізацый, гарсельвыканкамаў. Здараецца, недастаткова ўвагі надаюць адказныя работнікі адказам на пытанні і задавальненні просьб. А тады з'яўляюцца паўторныя звароты.
Нагадаю, што цяпер на кантролі ў райвыканкаме знаходзіцца 9 зваротаў аб рамонце дарог і жылля, падключэнні энергазабеспячэння, прадастаўленні кватэр. Для падаўжэння тэрмінаў іх выканання ёсць аб'ектыўныя прычыны, перш за ўсё — фінансавыя. Але яны не забыты. Кіраўнік, любы адказны работнік павінен у думках памяняцца месцамі з чалавекам, які да яго звярнуўся са сваёй праблемай, і тады рашэнне будзе не фармальным.


Людміла БЯЗЗУБЕНАК,
кіраўнік спраў райвыканкама. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта