Авторизация
 

Закладаючы падмуркі для будучых пакаленняў

Закладывая фундаменты для будущих поколений Будоўля — радасная з'ява для любога раёна і населенага пункта. Новыя дамы — добрае прадвесце таго, што іх заселяць маладыя сем'і і пачуецца смех дзяцей, якія ажывяць вясёлай мітуснёй кожны двор. А значыць, мясцовасць будзе пашырацца і развівацца, дзякуючы плёну яе жыхароў. Нездарма ва ўсе часы цанілася нялёгкая, але вельмі паважаная праца будаўнікоў, якія сваім стараннем пракладалі раёну шлях
да новых гарызонтаў.

 

Шмат населеных пунктаў давялося аб'-ехаць і брыгадзе бетоншчыкаў Міёрскай ПМК-55 на чале з брыгадзірам Мікалаем Алегавічам Гагалінскім падчас будаўніцтва "прэзідэнцкіх" дамоў. Наў-гароды, Чапукі, Ідолта, Паташня — паўсюль з'явіліся новыя будынкі, якія ўжо даўно абжытыя маладымі сем'ямі, прыезжымі спецыялістамі і заслужанымі работнікамі гаспадарак.


— Праца наша не бывае простай, і не мае значэння, шчыруем на жылым або сельскагаспадарчым аб'екце. У любым выпадку прафесія накладае каласальную адказнасць і не дапускае абыякавасці, бо кожны новы дом патрабуе новага вопыту, — адзначае Мікалай Алегавіч. — Брыгада склалася дружная, усе работнікі добра ведаюць сваю справу, таму і працаваць разам нам камфортна.


Закладывая фундаменты для будущих поколений З сямі год дзейнасці ў ПМК-55 пасаду брыгадзіра ён займае апошнія чатыры. Увогуле, за ўсё жыццё Мікалаю Алегавічу давялося змяніць некалькі адрозных адна ад другой прафесійных сфер, у кожнай з якіх ён умеў праявіць сябе з лепшага боку.


Нарадзіўся ў вёсцы Хамічы Туркоўскага сельскага савета, а вось у школу пайшоў ужо ў Латвіі, куды пераехаў працаваць яго бацька. Адтуль Мікалай Алегавіч адправіўся ў войска, ды так і застаўся на службе, якой прысвяціў 17 год, даслужыўшыся да звання старшага прапаршчыка. Кожнае лета прыязджаў у родныя мясціны да сваякоў і нават не думаў, што тут спаткае сямейнае шчасце.

 

Працяг "МН" №8.


Арына БАРКОЎСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.
 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 декабря 2022
Василий, Георгий, Даниил, Иван, Илья, Иннокентий, Михаил, Назар, Николай, Петр, Тихон, Юлиан, Афанасий, Яков

Именины 8 декабря 2022
Александр, Андрей, Василий, Виктор, Григорий, Иван, Иларион, Климент, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Ярослав, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта