У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2015 года №14 "Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў і прызыве грама-дзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў лютым-маі 2015 года", звальняюцца ў запас ваенна- служачыя тэрміновай ваеннай службы і рэзервісты, якія адслужылі ўстаноўлены тэрмін службы па прызыве і службы ў рэзерве. На працягу чатырох месяцаў — у лютым-маі — пройдзе чарговы прызыў на службу грамадзян мужчынскага полу, якім споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку, а таксама асоб прызыўнога ўзросту, што страцілі права на адтэрміноўку.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамы і Мінскі гарадскі выканкам павінны забяспечыць выкананне мерапрыемстваў, звязаных з прызывам, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Міністэрства абароны да 1 чэрвеня 2015 года накіруе грамадзян, пры-званых на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўнае аб'яднанне "Беларуская чыгунка" павінна забяспечыць па заяўках Міністэрства абароны і іншых дзяржаўных органаў, у якіх прадугле-джана ваенная служба, перавозку ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў , якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыве, службы ў рэзерве, і грамадзян, якія будуць прызваны на службу.
Ваенныя камісары (кіраўнікі адасобленых падраздзяленняў ваенных камісарыятаў) на падставе адпаведных рашэнняў раённых (гарадскіх) прызыўных камісій будуць накіроўваць у органы пракуратуры матэрыялы на грамадзян, якія ўхіліліся ад прызыву на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, для прыцягнення іх да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Сяргей ЖАБЁНАК,
ваенны камісар Міёрскага раёна.