Мнение общественности о работе милиции

Адносіны насельніцтва да міліцыі найбольш поўна адлюстроўвае ўзровень даверу рабоце праваахоўнікаў. Згодна з сацыялагічнымі даследаваннямі, праведзенымі сёлета ў верасні супрацоўнікамі МУС, гэты паказчык у нашым раёне складае 33,8% (у 2013-м — 33,3%).

 

Ацэньваючы аператыўнасць рэагавання міліцыі на звароты грамадзян на нумар 102, 86,7% рэспандэнтаў заўважылі, што супрацоўнікі адрэагавалі хутка. Пра тое, што нарад міліцыі "прыбыў вельмі позна", паведаміла толькі 11,7% грамадзян.


Даволі высока ацэнены станоўчыя якасці міліцыянераў, праяўленыя пры выкананні службовых абавязкаў. 45,5% рэспандэнтаў адзначылі ветлівасць, уважлівасць, 39,5% — прафесіяналізм. Аднак у 15% засталіся негатыўныя ўражанні пасля зносін з супрацоўнікамі міліцыі.


Большая частка рэспандэнтаў (69,9%), якія звярталіся ў РАУС, задаволены рашэннямі, прынятымі па іх заявах, тэрмінамі і паўнатой праведзеных праверак. Каля 7% грамадзян негатыўна адрэагавалі на вынікі дзейнасці па іх зваротах з-за фармалізму і неабгрунтаванага зацягвання разбіральніцтва.
За дапамогай у міліцыю ў выпадку рэальнай пагрозы жыццю, здароўю, маёмасці звернецца 72,5% рэспандэнтаў, 63,8% гатовы дапамагаць ахоўнікам правапарадку ў барацьбе са злачыннасцю.

 

Працяг "МН" №4.  

 

Дзмітрый ХОМІЧ,

начальнік штаба РАУС. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.