Рассчитывать на собственные силы

За дзень да Новага года на 5-ай чарговай сесіі Міёрскага сельскага Савета падвяла вынікі работы сельвыканкама ў 2015-ым яго старшыня Г.В. Шынкевіч. 

Галіна Васільеўна адзначыла цесны кантакт з насельніцтвам. Непасрэдна яна, члены выканкама, дэпутаты, старэйшыны, аглядавыя камісіі, іншы актыў наведалі літаральна кожны дом сяльчан, некаторыя па некалькі разоў, пры гэтым вывучалі умовы жыцця, асабліва ветэранаў і адзінокіх, вырашалі пытанні добраўпарадкавання, развіцця асабістых падсобных гаспадарак, вялі прафілактычную работу. Арганізавана 28 сустрэч па месцы жыхарства, 11 выказаных пры гэтым заўваг і прапаноў рэалізавана. У сельсавеце выконваюцца ўсе дзяржаўныя сацыяльныя стандарты. Пэўнае развіццё атрымала сельская вытворчасць, а гэта дазваляе падтрымліваць асабістыя падсобныя гаспадаркі сяльчан. Дзейнічаюць СДК, тры бібліятэкі і такая ж колькасць КПП бытавога абслугоўвання, 4 ФАПы і столькі ж мага-зінаў. Навядзенне парадку ахапіла ўсе населеныя пункты, пэўны ўклад у гэтую справу ўнеслі шэфы, на могілках адбыліся суботнікі, знесены 4 пустуючыя старыя будынкі. Забяспечваецца медыцынскі агляд насельніцтва. Створаны і дзейнічаюць тры аграэкасядзібы. Развіваецца мастацкая самадзейнасць і фізкультурны рух, асабліва ў ААТ "Пад'ельцы". Стабільнай можна назваць сітуацыю з папярэджаннем пажараў.
Але гэта зусім не азначае адсутнасць праблем. Напрыклад, вырашаны ранейшы востры недахоп пашаў для асабістага статка, але колькасць кароў у сяльчан менее, памяншаецца і закуп лішкаў малака, хаця гэта адна з магчымасцяў папаўнення сямейных бюджэтаў. Няма прадаўца для магазіна ў Дворным Сяле, у некаторых іншых прадпрыемствах гандлю не выкананы заданні па нарыхтоўках. Вынесена 45 прадпісанняў для гаспадароў, што не надта займаюцца навядзеннем парадку ў сваіх уладаннях. Ёсць нядобранадзейныя сем'і, непакоіць узровень алкагалізацыі насельніцтва.

 

Працяг "МН" №1. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.