Встреча со сказкой

Встреча со сказкой 29 снежня ў раённым Доме культуры адбылося дабрычыннае свята для дзяцей-інвалідаў і сірот з усяго раёна. У фае радавала вока елка, упрыгожаная супрацоўнікамі РДК спецыяльна для юных гасцей. Перш чым зайсці ў залу, дзе павінна было адбыцца навагодняе прадстаўленне, усе хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі падарункі ад работнікаў тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Сродкі на прыемныя сюрпрызы былі сабраныя ў ходзе акцыі "Пастукайся ў мае дзверы, Дзядуля Мароз!". 

 

Встреча со сказкой Трымаючы ў руках пакеты, госці свята займалі месцы і з нецярпеннем паглядалі на сцэну. Паколькі магчымасць прымерыць на сябе ролю любімага казачнага або кніжнага персанажа выпадае не кожны дзень, большасць дзетак апрануліся ў навагоднія касцюмы. Снягуркі і Мушкецёры, Піраты і Прынцэсы, Феі і Супергероі — усім не цярпелася акунуцца ў казку.


Цікавае і арыгінальнае выступленне з першых хвілін захапіла не толькі малых, але і дарослых, якія прыйшлі разам з імі. Гультаяваты, але дабрадушны Ямеля (Максім Антанёнак) страціў дапамогу чароўнай Шчукі, а разам з тым і прыхільнасць жонкі Глафіры (Дар'і Шук). За падарожжам галоўнага героя ў лес за елачкай зала назірала з асаблівай увагай, шчыра перажываючы яго няўдачы і радуючыся поспехам. Ямеля ўласным прыкладам прадэманстраваў, што па-сапраўднаму мэтанакіраванаму чалавеку нічога не перашкодзіць: галодную і ад таго злосную Бабу-Ягу (Алену Шангіну) ён накарміў, спартсмену Кашчэю (Ігару Сардыку), які толькі дзякуючы заняткам фізікультурай застаецца бессмяротным,— склеіў зламаную лыжу, а Пачвару (Святлану Яроменак) развесяліў з дапамогай чароўнай дудачкі. Дарэчы, пад мелодыі незвычайнага музычнага інструмента пусціліся ў скокі не толькі казачныя героі, але і госці ў зале.


Встреча со сказкой Усе добрыя ўчынкі не застаюцца без узнагароды. Вось і Ямеля атрымаў пахвалу ад Дзядулі Мароза (Аляксея Гайдзеля) і Снягуркі (Вольгі Пашкоўскай) і стаў звацца Ямелем-Майстрам. А яго прыгажуня-жонка Гла-фіра прызнала свае памылкі і паабяцала выправіцца. 
Акрамя цікавай праграмы, нямала прыемных хвілін прынеслі дзеткам выступленні танцавальнага калектыву дзіцячай школы мастацтваў і цудоўны вакал юных спявачак Аляксандры Пашкоўскай, Аляксандры Мацвеевай, Вікторыі Савейка і Вікторыі Матэленак.


Встреча со сказкой Пасля канцэрта Дзядуля Мароз і Снягурка запрасілі гасцей завітаць да елачкі, дзе кожны жадаючы мог прачытаць падрыхтаваны верш, сфатаграфавацца з героямі і павадзіць карагоды.


Арына БАРКОЎСКАЯ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.