"Жизнь дается, чтобы жизнь творить ... "

"Жизнь дается, чтобы жизнь творить ... " Дом Рэгіны Віктараўны Невядомскай з густам упрыгожаны работамі гаспадыні. Вазоны з кветкамі — у падвесках-макрамэ, фотаздымкі на сцяне — у самаробных рамках, шафа на кухні і люстэрка ў пярэднім пакоі задэкарыраваныя ўзорамі з каляровай клейкай паперы, пакрывалы на крэслах аздобленыя вязанымі аборкамі. Гэта стварае асаблівую атмасферу цеплыні і ўтульнасці.

 

Yадоўга затрымліваюць на сабе позірк папяровыя слонікі, лебедзі, каты і іншыя цацкі, зробленыя ў тэхніцы арыгамі, што пасяліліся на спецыяльна адведзеных для іх паліцах. Па-суседстве на канапе размясцілася паважная вязаная вусеніца-падушка, а на сцяне раскінуў мяккія шчупальцы сімпатычны асьміног.

 

Шчырая ўсмешка жанчыны і іскрынкі ў вачах сведчаць пра дабрыню і адкрытасць. Здзіўляюць яе творчыя работы, зараджае непадробнае жыццялюбства, выклікае павагу мудрасць. Складана ўявіць, што энергічная і бадзёрая Рэгіна Віктараўна ўжо чатыры гады на заслужаным адпачынку, а за яе плячыма важкі адрэзак жыццёвага шляху, на якім даводзілася пераадольваць цяжкасці і сутыкацца са складанымі сітуацыямі. Сціскалася ад болю мацярынскае сэрца, калі наступіла "чорная паласа" ў жыцці старэйшага сына, нямела душа, калі назаўсёды даводзілася развітвацца з роднымі братамі і сястрой, якія пайшлі з жыцця ў маладым узросце, і татам. Перажытыя беды пакідалі свой адбітак на здароўі. Праходзячы праз няпростыя выпрабаванні лёсу, у першую чаргу трэба было перамагаць сябе.


— Дапамагалі ўнутраныя ўстаноўкі, — расказвае Рэгіна Віктараўна. — Я настройвалася быць моцнай і не даваць волю эмоцыям, не паказваць слёз і не скардзіцца. Лічу, што тыя сітуацыі былі дадзены Богам як праверка на трываласць. Змагла з імі справіцца, з часам усё наладзілася.

 

Працяг "МН" №1. 

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.