Авторизация
 

Слова дэлегату 4-га Усебеларускага народнага сходу

Падтрымаць і накіраваць
Педкалектыў Сіцькоўскай сярэдняй школы-сада накіраваны на стварэнне сітуацыі поспеху для кожнага вучня, выкарыстоўвае праблемна-пошукавы, праектны, гульневы падыходы да навучання, выпрацоўвае ўменне аналізаваць вынікі сваёй дзейнасці. Цяпер у нас займаецца 71 вучань, выхоўваецца 15 дзяцей дашкольнай групы, працуе 21 педагог, 16 з якіх маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі (а гэта 76%).

За апошнія 5 гадоў сваімі сіламі адрамантавалі ўсе класы-кабінеты, бібліятэку, актавую залу, сталовую, калідоры і памяшканне дашкольнай групы, рэканструявалі спартзалу. Заменена больш 90 аконных рам і вонкавыя дзверы. З’явіліся новыя кабінеты абслугоўваючай працы, дэфектолага, здаровага ладу жыцця і піянерскі. Практычна ўсе яны маюць багатую наглядна-дыдактычную і метадычную базу. У мінулым навучальным годзе кабінет сацыяльнай работы (сацыяльны педагог Л. В. Белазорчык) і метадычны (намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Л. І. Яроменак) занялі першыя месцы ў раённым конкурсе-аглядзе. Раней трэцяе месца заваяваў кабінет абслугоўваючай працы (загадчыца В. М. Пачопка). Лепшымі ў раёне адзначаны кабінеты фізікі (Л. І. Панкрат) і беларускай мовы (А. А. Стома).

Асноўны напрамак вучэбна-адукацыйнай дзейнасці—стварэнне і развіццё сістэмы падтрымкі вучняў, якія маюць павышаную матывацыю да доследніцкай дзейнасці. Захоплена гэтым займаецца настаўніца беларускай мовы і літаратуры А. А. Стома. Вынікам сумеснай працы настаўніцы і вучаніцы Таццяны Ганебнай стаў дыплом другой ступені на раённай навукова-практычнай канферэнцыі.

Мэтанакіравана займаюцца даследаваннямі настаўніца гісторыі, загадчыца краязнаўчага музея Р. А. Шымуковіч. На базе яго праводзім нестандартныя ўрокі па беларускай мове і літаратуры, геаграфіі, біялогіі, гісторыі, працоўнаму навучанню.

Актыўна ўдзельнічаюць нашы дзеці ў прадметных алімпіядах. У мінулым навучальным годзе заваявалі тры прызавыя месцы ў раёне, а вучаніца 10 класа Таццяна Ганебная—дыплом трэцяй ступені па беларускай мове ў вобласці (настаўніца А. А. Стома).

20 факультатываў у сярэдніх і старэйшых класах ствараюць магчымасці для вучняў у розных відах дзейнасці для вызначэння сваіх здольнасцяў і інтарэсаў. Формы работы са школьнікамі самыя розныя, яны залежаць ад асаблівасцяў класаў і ўзросту дзяцей, дапамагаюць лепш засвоіць вучэбны матэрыял, падрыхтавацца да цэнтралізаванага тэставання. Цікава праходзяць факультатывы “Фізіка вакол нас” для вучняў 7-9 класаў, “Алгебра вучыць разважаць” для навучэнцаў 9-11 класаў, “Дзікая прырода Беларусі” ў 7-8 класах, “Беларускі правапіс” у 8-11-ых.

Пераканаўчым паказчыкам якасці навучання з’яўляюцца вынікі паступлення ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. А сёлета сталі студэнтамі 4 выпускнікі школы, 2 з іх вучацца ў Полацкім дзяржуніверсітэце, па аднаму—у Гомельскім медуніверсітэце і Віцебскай ветакадэміі. А гэта 33% былых адзінаццацікласнікаў.

Платныя адукацыйныя паслугі—справа новая, а таму не простая. Сёлета была адкрыта група па падрыхтоўцы да тэставання і гурток “Сакрэты прыгажосці”, таму заданне па паслугах выканана. Развіваць ініцыятыву і творчасць вучняў дапамагае гуртковая работа. Далучэнню да нацыянальных традыцый і культуры садзейнічаюць саломапляценне і паперапластыка. Гэтыя гурткі аформілі кабінет абслугоўваючай працы. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Е. С. Лабацэвіч развівае паэтычны дар. Паходы і экскурсіі арганізоўваюць краязнаўцы. Пяты год у нас праводзяцца творчыя справы “Вучань года”, “Клас года”, “Я здароўе берагу—сам сабе дапамагу”, “Кніга рэкордаў”, “Эрудыты школы”.

Толькі сумесныя намаганні, творчы падыход, адказнасць кожнага педагога забяспечваюць эфектыўнасць і якасць вучэбна-выхаваўчай работы.

В. СУПРУН,
дырэктар установы адукацыі
“Сіцькоўская дзяржаўная
агульнаадукацыйная сярэдняя школа-сад”.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта