Под счастливым номером 100

У аддзеле загса райвыканкама 12 снежня зарэгістравана нараджэнне сотага дзіцяці ў Міёрах. Пасведчанне аб нараджэнні дачушкі з самымі лепшымі пажаданнямі галоўны спецыяліст аддзела Вольга Пашкоўская ўручыла шчасліваму тату — кіраўніку ЛДД №342 Уладзіміру Шыдлоўскаму.  

 

Дзяўчынка Сафія нарадзілася ў сям'і Уладзіміра і Галіны Шыдлоўскіх 5 снежня. Разам з татам і мамай радаснага папаўнення вельмі чакала старэйшая дачушка Аліна. Менавіта яна выбрала імя для малодшай сястрычкі. Пасля школьных урокаў вучаніца-першакласніца з задавальненнем дапамагае маці глядзець за маленькай. Пакуль што, па словах таты, Сафія паводзіць сябе спакойна, без капрызаў і большую часту сваіх першых дзён жыцця праводзіць у сне.
Пажадаем маленькай Сафіі расці здаровай і шчаслівай!
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.