Авторизация
 

Струны душы ў мажорнай танальнасці

Струны души в мажорной тональности Як распазнаць па-сапраўднаму шчаслівую жанчыну? Гэта проста. Цёплае святло ў вачах, нязмушаная шчырая ўсмешка, ноткі бадзёрасці і ўпэўненасці ў голасе, паважлівыя адносіны да людзей і непадробная цікавасць да жыцця. Адразу хочацца спытаць, які сакрэт тоіцца за патокамі невычэрпнай энергіі і адкуль бяруць яны свой пачатак. 


У Ірыны Баляславаўны Івановай адказ просты: гармонія з сабой. Яна кіруецца дэвізам, што жыццё, як ні круці, — рэч цудоўная, і ўпэўнена, што ў кожнай складанай сітуацыі ёсць свае станоўчыя моманты. Трэба настройваць сябе так, каб іх заўважаць. Усё залежыць ад чалавека і яго светаўспрымання. І справа тут зусім не ў "ружовых акулярах". Рэальнасць не любіць, калі яе ігнаруюць, але вельмі сімпатызуе аптымістычнаму настрою.

 

Якія тры кіты сталі цвёрдай апорай для светлага і сонечнага сусвету гэтай жыццярадаснай, мудрай і цікавай жанчыны?
— Жаданне жыць і да чагосьці імкнуцца мне даюць мінулае і будучае, — гаворыць Ірына Баляславаўна. — Мінулае — у маёй маці. Жыве яна ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, таму, на жаль, часта бачыцца не атрымліваецца, затое кожны дзень размаўляем па тэлефоне. На пытанне: "Як справы?" у яе заўсёды адзін адказ: "Усё цудоўна!" Менавіта ў маці я навучылася аптымізму і жыццярадаснасці. Будучае — гэта сын Яўген. Ён працуе ў акадэмічным нацыянальным хоры імя Г. Цітовіча і любіць сваю прафесію. Вельмі рада за яго поспехі. Калі ўсё добра ў дзяцей, то і ў бацькоў душа спявае. Мне пашчасціла працаваць у цудоўным калектыве, большую частку якога цяпер складае моладзь. Гэта граматныя, дасведчаныя спецыялісты, любое даручэнне выконваюць без усялякіх пытанняў.


Па словах жанчыны, на жыццёвым шляху ёй часта сустракаліся добрыя людзі, гатовыя дапамагчы, падказаць, падзяліцца вопытам. У далёкім 1982-м гасцінна прыняла выпускніцу сталічнага паліграфічнага вучылішча рэдакцыя Міёрскай раённай газеты "Сцяг працы" ў тыпаграфію, куды яна прыехала працаваць па размеркаванні. Праз некалькі год службовыя абавязкі змяніліся мацярынскімі клопатамі. Пасля водпуску па доглядзе за дзіцяці стала працаваць у іншай сферы. У зладжаным калектыве ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне таксама знайшла падтрымку і ўзаемаразуменне. Уласцівыя жанчыне адказнасць, добрасумленнасць і мэтанакіраванасць разам з парадамі вопытных і добразычлівых калег дапамаглі хутка асвоіцца на новым месцы і дасягнуць прафесійных поспехаў.


Ірына Баляславаўна сцвярджае, што любіць сваю работу, і лічыць, што са службовымі абавязкамі, дзе б ні даводзілася працаваць, трэба спраўляцца на 10 з плюсам балаў. Акрамя афармлення дзелавых папер, значную частку работы намесніка начальніка ўпраўлення складаюць зносіны з людзьмі. Тэлефонных званкоў і візітаў за дзень бывае вельмі шмат. Кожнага трэба выслухаць, дапамагчы разабрацца ў сітуацыі. Акрамя прафесіяналізму тут патрэбныя ветлівасць і добразычлівасць. Гэта для жанчыны рэч натуральная.


— Я люблю і паважаю людзей. Не магу дазволіць сабе быць грубай, — кажа яна. — З іншымі трэба абыходзіцца так, як хочаш, каб абыхо-дзіліся з табой.
Здараецца, што пасля напружанага працоўнага дня хочацца правесці вечар у цішыні і спакоі. Аднак звычайна вольны час Ірыны Баляславаўны прысвечаны захапленням. Цікавіцца палітыкай і падзеямі, што адбываюцца ў свеце, таму прагляд навін, чытанне газет і часопісаў стала ўнутранай неабходнасцю і штодзённым рытуалам. У свеце мастацкай літаратуры арыенцірам выступае чытацкі густ сына, ён і падказвае добрыя кнігі. А вось у кулінарыі — сама сабе рэжысёр. Стравы, з любоўю прыгатаваныя па рэцэптах "уласнага сачынення", адрозніваюцца асаблівым смакам.

 

Працяг у "МН" №94.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 048
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 122
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 537
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 121
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 527
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Именины 17 февраля 2020
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта