Авторизация
 

Падтрымайце

У адным са святочных нумароў "Міёрскіх навін" прачытаў пра маладога чалавека, які мае спецыяльнасць разьбяра па дрэве і мае задумку ўпрыгожыць горад рознымі фігурамі, але яго могуць забраць у армію.

 

Узнікла пытанне: чаму мы не шукаем таленты сярод простага народа, не падтрымліваем іх ініцыятыву? А такіх хапае. Я займаюся вырабамі прадметаў малой архітэктуры не адзін год. Некаторыя мае творы ўпрыгожваюць дзіцячыя садкі ў Туркове, Дзісне і Папшулях. І гэта не дзеля набытку, а проста хобі. Вось толькі з году ў год займацца ім становіцца ўсё складаней, бо цэны растуць як на інструменты, так і на матэрыял. Займаюся разьбой рэдка, і ўжо не магу нічога падарыць.

 

Больш за год таму прапанаваў свае бясплатныя паслугі ў якасці кансультанта з мэтай навучыць дзяцей свайму майстэрству. Думаю, большасць школьнікаў занялася б такой дзейнасцю з вялікай ахвотай. Маю прапанову прынялі і паабяцалі арганізаваць заняткі ў Дзісенскай школе. Але, на жаль, далей абяцанняў справа не пайшла.

 

Кожны разумее, што дзеці павінны выхоўвацца на пазітыўных эмоцыях, якія трэба папярэдне стварыць. Грамоздкія металічныя паравозікі даўно надакучылі і з'яўляюцца не самымі надзейнымі з пазіцый тэхнікі бяспекі. Вырабы з дрэва — зусім іншая справа, тым больш што і тэматыку для іх можна выбраць самую розную. Але аднаго жадання мала.

 

Фадзей ШЫМУКОВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта