Авторизация
 

Жыццё пасля 60

Жизнь после 60 1 кастрычніка кіраўнікі ветэранскіх пярвічак і члены клуба "Бажэна" сабраліся ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Тут з'яднала іх разам свята сталых людзей. Мерапрыемства пад назвай "І зноў добры дзень" распачаў старшыня савета раённай ветэранскай арганізацыі Ч. С. Кашкур. Ён расказаў пра справы тых, каму за 60. Гэта пасільны ўдзел у працы, выхаванне ўнукаў і праўнукаў, перадача вопыту і традыцый моладзі, узаемадапамога і падтрымка, любыя заняткі, творчасць і мастацкая самадзейнасць. Усё няпроста нават пералічыць.

                                             

Жизнь после 60 Узгадалі людзей, якія пакінулі прыкметны след у развіцці народнай гаспадаркі Міёршчыны ці працягваюць гэта рабіць. Сярод іх кіраўнікі, спецыялісты розных галін В. В. Табола, М. В. Сцяпанава, П. Б. Радзюк, М. С. Белавус, В. М. Чычкан,     Ф. А. Вішнеўскі, М. У. Лапкоўскі, К. К. Марозька, П. А. Пазняк і многія іншыя. Даніна памяці аддадзена тым, каго праводзілі сёлета ў апошні шлях.

 

Часлаў Станіслававіч нагадаў грамадскія справы, якія арганізавалі актывісты арганізацый, у якіх удзельнічалі ветэраны. Зачытаў прывітанне суседзяў з Верхнядз-вінска, з якімі падтрымліваюцца творчыя сувязі.

 

Жизнь после 60 Ветэранская арганізацыя ўдзячна спонсарскай падтрымцы працоўных калектываў, сярод якіх мясакамбінат, ПМК-55, Міёрскае і Язненскае ПМС, райспажыўтаварыства, райгаз, ААТ "Мікалаёўскі", "Гвардзейскі" і іншыя.

 

Ветэранскіх пярвічак более. Кіраўніком новай, што аб'яднала колішніх работнікаў раённага аддзела МНС стаў А. У. Батарчук.

Падарункі ўручаны актывістам  А. В. Капцюг, Ф. С. Шокель і В. С. Рымдзёнак, якія стаялі ля вытокаў ветэранскага руху на Міёршчыне.

Працяг у МН №80.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

На фота: у час сустрэчы. Здымкі Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта