Авторизация
 

Віной усяму — выхаванне, пушчанае на самацёк

Прачытаў артыкул "Салдату патрэбна цішыня" і не ўстрымаўся, каб не ўзяцца за пяро. Хаця раней прыняў рашэнне не пісаць у нашу газету, бо ўжо дужа яна стала беспрынцыповай, як кажуць, бяззубай. Адзін хвалебны матэрыял, быццам, у раёне няма іншых праблем, апроч тых, як прыгатаваць галубцы, ці з якім лікам згулялі ў футбол нашы дзеці і г.д. Аднак Мікалай Вячаслававіч Лакотка ўзняў вельмі актуальную ў наш час праблему. У залежнасці ад таго, як мы адносімся не толькі да брацкіх магіл, дзе спачываюць воіны, якія аддалі жыцці за нашу свабоду і незалежнасць, а і, наогул, да памяці нашых продкаў, як клапоцімся пра месцы іх пахаванняў, можна меркаваць пра ўзровень нашага духоўнага і культурнага развіцця.

 

Хіба ж гэты людскі цынізм побач з помнікам, а дакладней з магілай, дзе пахаваны салдаты і партызаны, якія вызвалялі наш раён, не былі заўважаны раней? Былі. Тады чаму многія раўнадушна праходзілі міма, не звяртаючы ўвагі на абразлівыя паводзіны моладзі і нават старэйшых? Вось Мікалай Вячаслававіч праявіў свае высокія маральныя якасці грамадзяніна. Нельга не пагадзіцца з ім, што трэба праводзіць вялікую выхаваўчую работу не толькі з падрастаючым пакаленнем, але і са многімі ўжо дарослымі, і не толькі вучыць іх правільна паводзіць сябе ў грамадскіх месцах. Дазволю сабе перафразаваць выказванне Расула Гамзатава: "Мала напісаць "грамадзянін Рэспублікі Беларусь" — трэба ім быць, мала напісаць "родная мова" беларуская" — трэба ёй не здраджваць; мала сказаць "я — патрыёт" — трэба любіць сваю малую радзіму і рабіць усё магчымае для яе росквіту". Як паказвае жыццёвая практыка, многія з нас калі што і робяць на агульны дабрабыт, але з аглядкай: а якую я буду мець за гэта карысць.

Захаваўся ў памяці наказ нашага лектара на абласных семінарах прапагандыстаў — прафесара, доктара гістарычных навук Сляпнёва, які заўсёды паўтараў, што святы абавязак ідэолага і любога выхавальніка — фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі ў чалавека на аснове хрысціянскай маралі. На жаль, апошнія 25 гадоў справу выхавання мы пусцілі на самацёк. Як часта ў нашых "Міёрскіх навінах" вы можаце прачытаць грунтоўна падрыхтаваны артыкул на тэму фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі ў моладзі? Яны кнігі не хочуць чытаць, а мы ў газеце вунь як расхвальваем нашых бібліятэкараў.

 

А чаму б не ўспомніць пра народныя дружыны. У свой час я ўжо сямейным чалавекам хадзіў з адпаведнай павязкай на руцэ. А чым карысным заняты нашы БРСМаўцы, чаму б ім не даручыць важную для грамадскасці справу? А можа я адстаю ад сучаснасці, і галоўная задача моладзі цяпер — забаўляцца?

Кажуць, што японцы спачатку думаюць, як і што зрабіць, а ўжо потым, грунтоўна ўзважыўшы ўсё "за" і "супраць", ажыццяўляюць задуманае. У адрозненне ад іх рускі ці беларус спачатку дзейнічае, а пасля думае. Пакуль што я не ведаю краіны, дзе б пахаванні рабілі ў самым цэнтры горада. Звычайна ў такіх месцах масавае скопішча народу, таму пра цішыню гаварыць не даводзіцца. Вось і ў Дзісне, у Міёрах брацкая магіла салдат і партызан размешчана ў самым прыгожым месцы горада, куды збіраецца на пасядзелкі моладзь. Як бавіць вольны час, мы навучылі яе ў тэлеперадачах. Падтрымалі кліч аднаго амерыканскага кангрэсмена, пра які ў свой час нас папярэджваў прафесар Сляпнёў: "абагачайся і забаўляйся".

 

Фадзей ШЫМУКОВІЧ,

няштатны карэспандэнт.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 195
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 098
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 768
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 256
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта