Авторизация
 

З клопатам пра былых вязняў… вайны

С заботой о бывших узниках... войны 22 верасня члены раённай арганізацыі грамадскага аб'ядання "Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму" сабраліся ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на справаздачна-выбарным сходзе, які вяла намеснік старшыні райвыканкама Т. А. Стальмачонак. Старшынёй арганізацыі абраны Генадзь Васільевіч Кажан, які і раней займаў гэтую пасаду. Яго намеснікам — Тамара Васільеўна Пашкевіч.  На 5-ю абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю дэлегіраваны Генадзь Васільевіч Кажан і Дзіяна Іосіфаўна Крук.


Як заўважыў Часлаў Станіслававіч Кашкур, нашых удзельнікаў вайны, на жаль, менее, таму на Дзень Перамогі і Дзень вызвалення Беларусі запрашалі і вязняў фашызму ўскласці кветкі да помнікаў. Кожнага, хто не змог прыйсці, разам з ваенкамам Сяргеем Іванавічам Жабёнкам наведалі асабіста, уручылі медаль, паштоўку і памятны сувенір. У перспектыве — аб'яднаць вязняў з раённым Саветам ветэранаў вайны і працы, стварыць адпаведную секцыю.

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Таццяна Мікалаеўна Рымша прапанавала пасільную дапамогу арганізацыі, паслугі сацыяльнага работніка, запрасіла ў тэрытарыяльны цэнтр займацца на трэнажорах, вучыцца працаваць на камп'ютары, вязаць, вышываць і інш.

Напрыканцы сходу Часлаў Станіслававіч павіншаваў запрошаных на сход з наступаючым Днём пажылых людзей, пажадаў моцнага здароўя і бадзёрага настрою. Ад імя рэдактара абласной газеты "Трэці ўзрост" прапанаваў аформіць падпіску на яе. А Таццяна Алегаўна Стальмачонак у адказ парэкамендавала нашу "раёнку", дзе ўсе мясцовыя навіны, пажадала здароўя, падзякавала за ўдзел у сходзе.

 

Да ведама: старшыня раённай арганізацыі былых непаўналетніх вязняў фашызму вядзе прыём у 1-ы і 3-ці чацвер кожнага месяца з 10.00 да 12.00 па адрасе Камуністычная, 8 (будынак старога райвыканкама) у кабінеце №11 на другім паверсе. Да яго можна патэлефанаваць у вызначаны час па нумары 4 12 42.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта