С заботой о юных

С заботой о юных Летась паміж Полацкім пагранічным атрадам, ДУА "Сярэдняя школа №15", ДУА "Інстытут пагранічнай службы", аддзелам адукацыі, спорту і турызму Полацкага райвыканкама і Полацкім аб'яднаным гарадскім ваенным камісарыятам быў заключаны дагавор аб супрацоўніцтве. Мэта дадзенага пагаднення павышэнне ўзроўню адукацыйнага працэсу навучэнцаў, якія наведваюць заняткі ваенна-патрыятычнай накіраванасці, выхаванне патрыятызму і любові да Радзімы.

 

У лютым бягучага года ў СШ №15 адбыўся рытуал прысвячэння вучняў 10-га класа ў "юныя сябры пагранічнікаў". Арганізатарамі мерапрыемства выступіла камандаванне Полацкага пагранатрада і адміністрацыя школы. Ва ўрачыстай абстаноўцы адзінаццаць вучняў далі клятву і атрымалі адпаведныя пасведчанні.

З таго часу ваеннаслужачымі атрада пастаянна праводзяцца заняткі, прысвечаныя патрыятычнаму выхаванню, далучэнню вучняў да пагранічных традыцый. Праходзяць сустрэчы з ветэранамі пагранічных войск. Школьнікі неаднаразова пабывалі ва ўпраўленні пагранічнага атрада, у падраздзяленнях, якія непасрэдна ахоўваюць Дзяржаўную граніцу.

 

Вырашаецца пытанне аб наданні дадзенаму класу статусу "ваенна-патрыятычны".

Школьнікі прымаюць у-дзел у правядзенні розных мерапрыемстваў у Інстытуце, прысутнічаюць на "Днях адчыненых дзвярэй". Магчыма, многія з іх у далейшым захочуць звязаць свой лёс з пагранічнай службай.

Цяпер ваенна-патрыятычныя класы ствараюцца ў Браслаўскім, Міёрскім і Верхнядзвінскім раёнах.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.