Авторизация
 

З газетамі і цукеркамі

С газетами и конфетами Аж чатыры сумкі часам бярэ з сабой паштальён дзісенскага аддзялення сувязі Жанна Мудрэвіч на працоўную велапрагулку. Акрамя газет, часопісаў і пісем, вязе сваім падапечным, большасць з якіх пенсіянеры, прадукты. Загадзя цікавіцца, што трэба, і своечасова выконвае заказ. Газеты і тавары для кожнага розныя, а ўвагай і дабрынёй стараецца падзяліцца з усімі аднолькава…

 

Згода і мір пануюць у сям'і Мудрэвіч. Па гаспадарцы Жанна Аляксандраўна спраўляецца з мужам Генадзем Раманавічам. Разам даглядаюць карову, каня, свіней і курэй, на агародах завіхаюцца, нават кветкі вырошчваць муж дапамагае. Кожнае лета двор афарбоўваецца стракатымі колерамі петуній, сальвій, астраў, руж. Усё больш утульным становіцца дом, дзе заўсёды прыемна пахне свежай выпечкай. Кулінарыя — адно з захапленняў гаспадыні. Яна ўвесь час радуе родных духмянымі пірагамі, булачкамі і іншымі ласункамі.

 

Яшчэ адно хобі Жанны Аляксандраўны — валейбол. Гэтым відам спорту займалася яшчэ са школьных гадоў. Спартыўны гонар аддзела паштовай сувязі не раз абараняла на сустрэчах раённага, абласнога і нават рэспубліканскага маштабаў. Акрамя валейбола, добрыя поспехі былі ў пераадоленні лыжных дыстанцый. Вядома, пакуль падрастала Кацярынка, спартыўныя заняткі трэба было адкласці. Цяпер паштальён зноў гатова заняць месца ў камандзе.

 

Падрабязней у “МН” №76.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта