Авторизация
 

Маці Богам ёй наканавана быць

Матерью Богом ей быть суждено

Адносіны з мамай — галоўныя ў жыцці кожнага з нас. Ужо з узростам пачынаеш заўважаць нейкія недахопы ў яе характары, а ў дзяцінстве любіш да слёз. Нямногія, стаўшы дарослымі, захоўваюць такое шанаванне матулі. У гэтых адносінах здзіўляе сям'я Ірыны Мамертаўны Забароўскай. У яе восем дзяцей, усе розныя, непадобныя адзін на аднаго па тэмпераменце і характары, але вельмі родныя і блізкія. Яны навучаны працаваць, прабачаць, імкнуцца да большага, але быць заўсёды ўдзячнымі за тое, што ёсць. І самае галоўнае, Ірына Мамертаўна выхавала такіх дзяцей, якія ўмеюць цаніць і берагчы самага галоўнага чалавека — МАЦІ.

 

Наша знаёмства адбылося ў вёсцы Пціцкія, у доме, дзе шматлікія гады бяжыць поўнае клопатаў пра вялікую сям'ю яе жыццё. Сядзіба дагледжаная клапатлівымі рукамі, паўсюль ідэальныя чысціня і парадак. Невялікага расточку, з ветлівай усмешкай, у моднай блакітнай кофце сустракала гаспадыня гасцей. Кажуць, гады забіраюць прывабнасць. Але гэтай жанчынай немагчыма не залюбавацца: выпраменьваючы неймаверны зарад станоўчай энергіі, яна зачароўвае цеплынёй і душэўнай прыгажосцю.

 

Пагаварыць было прапанавана за кубачкам кавы. У такіх сітуацыях звычайна адчуваеш сябе нязручна, але Ірына Мамертаўна, убачыўшы сарамлівасць, пастаралася яе рассеяць:

 

 — Анютка спецыяльна для вас пірог спякла. Звычайна яна позна з работы вяртаецца, але, нягледзячы на гэта шмат чаго паспявае зрабіць. Вось і ўчора, даведаўшыся пра візіт гасцей з рэдакцыі, мігам гасцінец сварганіла. Я блінкоў з бруснічным варэннем напякла.

 

Супраць настойлівых угавораў устаяць было проста немагчыма. На талерцы ляжалі такія апетытныя пачастункі, што, як кажуць, язык праглынеш. Пакуль няспешна п'ём гарачую каву, размерана цячэ наша бяседа. Жанчына ахвотна адказвае на пытанні і расказвае пра сваё жыццё, тым самым спаталяючы смагу выгаварыцца, адвесці душу, аддацца ўспамінам. А лёс яе — сапраўдны сюжэт для кінарамана.

 

Неабдуманы ўчынак

 

Нарадзілася Ірына ў Пераслоўцы ў шматдзетнай сям'і. Дзяцей любілі, але не песцілі, змалку прывучалі да працы. Бацька быў брыгадзірам у калгасе імя Мічурына, рабочых рук не хапала. Тады часцей за ўсё, як толькі заканчвалі школу, уладкоўваліся ў гаспадарку. Ірына пасля васьмі класаў пайшла на ферму. Рабочы дзень з пяці раніцы, другі заход — вечарам. Нават прывычныя да нагрузкі рукі і ногі стамляліся, але дзяўчына не здавалася і нароўных з дарослымі спраўлялася з даручаным участкам работы. Вось толькі мудрасці і разважлівасці ў пару ранняй маладосці яшчэ не хапала.

 

Неяк вясеннім днём грымнула навальніца. Ад удару маланкі трансфарматар на ферме палыхнуў агнём. Кароў у стойлах не было, толькі бык, які забяспечваў патомства, стаяў і роў. Шкада яго стала дзяўчыне: а калі токам заб'е? Зачапіла ланцуг на рогі і павяла ў поле. Увагнаўшы калок у зямлю, пачала папраўляць тасьму, каб яна не перашкаджала скубаць маладзенькую траўку. Толькі бык павышанай увагі да сябе не ацаніў і нібы звар'яцелы пачаў бадаць і падкідваць Ірыну рагамі. Паблізу нікога не аказалася. Ён здзекаваўся са сваёй ахвяры, пакуль тая не адкацілася за межы выцягнутага ў даўжыню ланцуга. Дзякуючы гэтаму і засталася жывая. Напады раз'юшанай жывёлы крыху змякчала ватоўка, але нямала часу давялося правесці на бальнічным ложку з сатрасеннем, пераломамі ног і ключыцы, са шматлікімі ранамі.

 

Як акрэпла, старшыня калгаса Сяргей Пятровіч Матэленак накіраваў вучыцца на заатэхніка ў Смальянскі саўгастэхнікум. Там і пазнаёмілася з хлопцам з Брэстчыны. На трэцім курсе ажа-ніліся. Будаваць жыццё падаліся на яго радзіму — у Іванаўскі раён. Яна стала загадчыцай фермы, муж — аграномам. Маладым далі нядрэнную кватэру, побач знаходзіўся дзіцячы садок. Да таго часу ў сям'і ўжо падрастала дачушка Ларыса. Чакалі другое дзіця.

 

Нішто не прадракала бяды, калі муж паехаў на матацыкле ў суседнюю вёску да бацькоў. На зваротным шляху спаткаў таварышаў, зайшлі ў кафэ папіць піва. А пасля па віне кіроўцы матацыкла адзін з хлопцаў загінуў. Суд вынес прыгавор — чатыры гады пазбаўлення волі. Праз два месяцы, як муж апынуўся ў турме, на свет з'явілася Марынка.

 

Нямала тады наглыталася слёз Ірына. Адна з малымі на руках. Як было цяжка і адзінока, памятаецца і цяпер. Муж прысылаў з турмы крыху грошай, але іх не хапала, таму сядзець дома не даводзілася. Уладкавалася поварам у садок праз дарогу. Старэйшае дзіця пад наглядам выхавальнікаў, а грудное пакідала дома адно. Прыбягала карміць і зноў на работу. Лягчэй стала, як Марынка падрасла, тады няньчыць яе дапамагала бабуля мужа. Пасля пераехалі да свёкра і свекрыві — усё ж весялей. Пайшла працаваць у кароўнік.

 

Мужа шкадавала. Не прапускала ніводнага спаткання. Дзяцей у ахапку — і наперад. На пачатку ён радаваўся сустрэчам. Але з часам станавіўся раўнадушным і абыякавым да сям'і. А як перавялі на вольнае пасяленне, зусім ад яе адрокся. Хадзілі чуткі, што ў яго ёсць другая жанчына.

 

На чужыне вельмі цяжка перажываліся ўсе праблемы. Крыўда душыла за растаптанае каханне, і перад людзьмі сорамна было. Усё адно, хоць і няма той віны, адчувала сябе вінаватай. Імкнулася вярнуць дзецям бацьку, але дарэмна, наладзіць кантакт не ўдавалася. Пасля адбыцця пакарання ён з'ехаў у Амурскую вобласць на заробкі. 7 гадоў спадзявалася, што адумаецца, вернецца, але цуда не здарылася.

 

Шкадаванняў няма

 

Вярнуўшыся на малую радзіму да бацькоў, штосьці мяняць у сваім жыцці не збіралася. Ніколі не загадвала пра вялікую сям'ю. Пайшла працаваць у калгас. Там і стаў заляцацца шафёр Фёдар Забароўскі. Бацька ўвесь час адзначаў яго працавітасць і раіў дачцэ не цурацца яго добрых намераў. Калі былыя раны крыху зарубцаваліся, Ірына Мамертаўна выйшла замуж.

 

Побач аказаўся дужы мужчына, гаспадарлівы, але аўтарытарны, раўнівы. Шчыра кажучы, лёс жанчыну не песціў, здаралася ўсялякае. Але яна ніколі не крыўдавала: "Які б ні быў, але свой," — гаварыла ўсім.

 

Жылі, гадавалі дзетак, трымалі вялізную гаспадарку, апрацоўвалі значны надзел зямлі. Пра былое не шкадуе. І цяпер горка плача, што мужа так рана не стала. Яго жыццё абарвалася раптоўна ў 2003 годзе. Памёр у аўтобусе па дарозе з Дзісны. Яны ехалі ад сына Сашы, праведаўшы нованароджанага ўнучка.

 

Той час, як аўдавела, Ірына Мамертаўна ўспамінае з жахам. Малодшай Анюце споўнілася толькі дзевяць гадоў. Дапамогі ні адкуль не чакала. Цягнула лямку сама. Дзеці дапамагалі. Няпростую ролю гаспадара падзялілі між сабой старэйшыя. Яны клапаціліся пра малодшых. Было складана, але прасіла ў Бога, каб хапіла сіл паставіць дзяцей на ногі, і старалася, каб кожны адчуваў сябе пад надзейным крылом.

 

Апора і падтрымка 

 

Як кажуць, нічога не праходзіць бясследна. Стрэсы, траўмы, неймаверныя фізіч-ныя нагрузкі раней ці пазней адбіваюцца на здароўі. Няўзброеным вокам бачна, што Ірыне Мамертаўне няпроста рухацца. У яе сур'ёзныя праблемы з пазваночнікам. Каб зніжаць на яго нагрузку, ужо два гады носіць артапедычны карсет. Хоць часам невыносна баліць спіна і жыць даводзіцца на ўколах, жанчына не дазваляе сабе раскісаць і падаць духам. Пры ўсім гэтым і характар не сапсаваўся, не патрабуе асаб-лівых адносін, не дае сябе шкадаваць.

 

 — Здаецца, каб не хвароба, яшчэ лётала б і столькі спраў перарабіла, — разважае яна.

 

Прывычнай да працы, ёй вельмі складана выконваць рэкамендацыі ўрача: больш за два кілаграмы не падымаць, фізічна не намагацца і мала рухацца. Але ўжо з многім прыйшлося змірыцца. Да сёлетняга года трымала парсючкоў, цяпер у хляве пуста. Два гады таму пасля доўгіх роздумаў збыла кароўку. Але галасіла па ёй, як па дзіцяці. Што казаць, прыбытак яна добры забяспечвала. Рамонт дапамагла зрабіць, шмат чаго купіць сабе, дзецям, унукам. Але летам Анюта збіраецца заводзіць бычка на адкорм. Цяпер яна — галоўная гаспадыня. Летась закончыла гандлёвы каледж і працуе прадаўцом у цэнтральным прадмагу. Рабочы графік — з 8 да 22, летам яшчэ пазней з работы будзе вяртацца, дамашнімі справамі займацца няма калі. Але дзяўчына стараецца ўсё паспяваць і ўмее не толькі кулінарыць, але і з любым рабочым інструментам абыходзіцца. І чысціня ў Забароўскіх не ўзнікае па ўзмаху чароўнай палачкі. Падтрымліваць акуратнасць ва ўсім васьмярых дзяцей маці прывучала з маленства. Як адзначае Ірына Мамертаўна, цяпер яны вельмі ўдзячны за гэта

 

Ніхто не вырас гультаём і абібокам. Калі збіраюцца разам пад адным дахам: хто ўбірае, хто дровы шчапае, хто лазню цепліць, а хто і шашлык смажыць — такая вось дружная сям'я. Калі ў каго непрыемнасці здараюцца, усе тут як тут, дапамагаюць словам, справай, рублём. Ірына Мамертаўна ганарыцца дзецьмі і іх другімі палавінкамі:

 

 — Яны ўсе з мяне пылінкі здуваюць, ніколі не чула ад іх дрэннага слова. Заўсёды шчодрыя на ўвагу і падарункі.

 

Дзве малодшыя дачкі Оля і Аня яшчэ не замужам, астатнія стварылі сем'і і падарылі 12 унукаў. Ужо ёсць праўнучка, бабуляй стала старэйшая Ларыса, у яе двое сыноў. Жыве ў Чэрасах, шчыруе даяркай на ферме. Другая дачка — Марына ўладкавалася ў райцэнтры, працуе ў Дэпартаменце аховы. Яна тройчы маці. Столькі ж дзяцей і ў Валодзі, ён таксама міярчанін, вадзіцель на мясакамбінаце. Вераніка працуе швачкай у Віцебску, замужам, ёсць сынок. У абласным цэнтры жыве і Оля, яна пекар на хлебазаводзе.

 

Саша ў Наваполацку. У яго двое сыноў. Старэйшы — ад шлюбу з дачкой першага мужа Ірыны Мамертаўны. Так, і такое бывае. Доўгія гады яна нічога не ведала пра яго. Вярнуўся з вярбоўкі, атабарыўся ў Наваполацку. Аб’явіўся, калі стаў шукаць сустрэчы з дочкамі, каб пазнаёміць іх з малодшай сястрой. Пасля Лена прыязджала ў госці да Ларысы. І Саша часта бываў там летам, калі працаваў памочнікам у зяця на камбайне. Так і завязаліся адносіны, пажаніліся. Але нешта не заладзілася. Цяпер у Сашы другая сям'я. Аднак сына гадаваць дапамагае.

 

Далей за ўсіх ад бацькоўскага дома Сярожа. Лёс закінуў яго аж у Пінск. Пазнаёміўся з дзяўчынай адтуль, і паехаў за ёй следам. Уладкаваўся ў будаўнічую арганізацыю. Жывуць дружна, у сям'і падрастае Яраслаўчык, якому два гадкі. Марыць Ірына Мамертаўна найхутчэй пабачыць самага далёкага ўнучка.

 

Галоўная традыцыя вялікага сямейства збірацца разам на Вялікдзень. Сёлета гэтае светлае свята амаль што супала з днём нараджэння галоўнага чалавека ў сям'і Забароўскіх. 24 красавіка Ірыне Мамертаўне споўняцца 64 гады. Чаго пажадаюць ёй дзеці? У першую чаргу, канешне ж, здароўя. А яшчэ не прамінуць заўважыць, што іх мама — самая лепшая ў свеце, хаця гаварыць пра гэта яны ніколі не забываюцца і ў буднія дні.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

 

 

Матерью Богом ей быть сужденоЗдымак з архіва рэдакцыі, які быў апублікаваны ў раённай газеце ў 1990 годзе. На ім няма дачкі Марыны, тады навучэнкі швейнага вучылішча, і Ані, якая народзіцца яшчэ толькі праз чатыры гады.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 073
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 319
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 149
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 212
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 672
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 397
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта