Авторизация
 

Вадзіцель-прадавец

Водитель-продавец
Без вадзіцеляў і прадаўцоў не абыходзіцца ні адна спажывецкая галіна. Першыя дастаўляюць людзей у неабходнае месца, прывозяць матэрыялы і прадукты на прадпрыемствы, гатовую прадукцыю — спажыўцам, а другія — абслугоўваюць гандлёвыя кропкі.

 

Герой гэтай публікацыі спалучае ў сабе адразу дзве прафесіі. Ігар Машара больш за 8 год працуе на машыне-аўтакраме. Яго з нецярпеннем чакаюць у аддаленых вёсках, дзе няма магазінаў. За гэты час ён наездзіў тысячы кіламетраў па дарогах раёна, дастаўляючы жыхарам неабходныя тавары і прадукты харчавання.

Ігар нарадзіўся ў Таліне. Затым з сям'ёй пераехаў у Латвію, а ўжо адтуль у 1991 годзе — у Беларусь. Вучыўся ў СШ №3. Пасля  закончыў курсы вадзіцеляў у Боркавічах. Уладкаваўся на працу ў раённае спажывецкае  таварыства шафёрам, а сёння шчыруе вадзіцелем-прадаўцом.

 

Працоўны дзень Ігара пачынаецца ў шэсць гадзін раніцы, калі ён выязджае з аўтапарка райспажыўтаварыства і накіроўваецца на хлебазавод за хлебам і хлебабулачнымі вырабамі. Затым адпраўляецца на размеркавальныя склады, дзе выпісваецца ўвесь неабходны тавар. А дзявятай гадзіне адпраўляецца ў рэйс.

Усяго Ігар абслугоўвае каля чатырнаццаці населеных пунктаў — гэта тры маршруты, якія аб'язджае два разы на тыдзень. Шлях вядзе ў Малькавічы, Рыкуны, Галінова, дзе жыве вялікая колькасць людзей, да адзінага жыхыра ў Касабукі. У любое надвор'е кожны дзень, акрамя нядзелі, Ігар давозіць неабходныя тавары да вяскоўцаў.

 

Пералічыць асартымент  аўтакрамы складана: тут больш за сто найменняў. Але людзям, акрамя прадуктаў харчавання, часта патрэбныя і іншыя рэчы, якія Ігар, несумненна, прывозіць. Часам заказваюць камбікорм, руберойд, цэмент, два разы нават дастаўляў веласіпеды.

На базу Ігар звычайна вяртаецца да чатырох вечара. Але вельмі часта многае залежыць ад таго, якая дарога,  ці не падвядзе машына і колькі будзе пакупнікоў.

 

Акуратнасць, адказнасць і камунікабельнасць — усе гэтыя якасці ўласцівыя Ігару Машару. Для вяскоўцаў прыезд аўтакрамы — добрая нагода сабрацца на бяседу, падзяліцца думкамі і перажываннямі. Аўталаўшчыку яны вельмі ўдзячныя. Адзін з апошніх лістоў з цёплымі словамі прыйшоў на пошту раённай газеты ад жыхароў вёскі  Кухаронкі  Язненскага сельсавета, якія ўдзячны Ігару за добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў і ўважлівыя адносіны да пакупнікоў.

Акрамя сваёй паўсядзённай працы, Ігар з'яўляецца актыўным удзельнікам розных мерапрыемстваў, якія ладзяцца ў райспажыўтаварыстве і ў вобласці. Ён спявак, танцор,  вядучы праграм.

 

Дома Ігара  з нецярпеннем чакаюць жонка, сын і дачка, — якія яго вельмі любяць. Праца адымае час, таму не так шмат увагі, як хацелася б, атрымліваюць родныя.

Працаваць Ігару падабаецца. Мяркуючы па водгуках і настроі, з якім выконвае свае абавязкі, можна не сумнявацца, што ён знаходзіцца на сваім месцы.

 

29 лютага ў Ігара дзень нараджэнне, яму споўніцца 30 гадоў. Гэта сапраўды ўнікальны дзень, бо, як усім вядома, ён бывае толькі раз у чатыры гады. Хочацца пажадаць, каб у далейшым у яго ўсё атрымлівалася, дарога была ціхай і водгукі ад пакупнікоў аўтакрамы толькі добразычлівыя.

 

Вераніка СУШКО,

студэнтка БДУ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 548
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 772
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 918
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 241
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 123
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 867
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 664
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2018
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2018
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта