Авторизация
 

З сумленнем да працы, з павагай да работнікаў

С совестью к работе, с уважением к работникам
— Міёры — мой родны горад, — расказвае начальнік раённага вузла электрасувязі Раман Феліксавіч Пухальскі. — Аднак жыццё склалася так, што паездзіць прыйшлося ледзь не па ўсёй Беларусі. Калі прасачыць уласную біяграфію, то атрымаецца маршрут "Міёры-Віцебск-Жлобін-Гродна-Міёры".

 

Нарадзіўся і вырас Раман Феліксавіч на Міёршчыне, тут жа закончыў школу. Адукацыю вырашыў прадоўжыць у Віцебскім каледжы сувязі, па заканчэнні якога атрымаў спецыяльнасць "тэхнік па тэлекамунікацыях". Размеркавалі маладога спецыяліста ў далёкую Гомельскую вобласць, горад Жлобін, дзе давялося пражыць больш за год.

Па яго ўласным прызнанні, напачатку было складана, як і любому другому ў новым краі. Самае цяжкае — звыкнуцца з тым, што дом далёка, і побач няма ні родных, ні знаёмых. Аднак горад адразу спадабаўся, таму хутка ўсё ўвайшло ў сваю каляіну. Не паспеў абжыцца на новым месцы, як прызвалі на службу ў Гродна.

 

Пасля арміі хацеў вярнуцца ў Жлобін. Аднак дома засталіся пажылыя бацькі, якім неабходна падтрымка. Таму вырашыў застацца ў Міёрах.

Адразу ўладкаваўся на працу ў раённы вузел электрасувязі, спачатку—манцёрам. Пазней, калі атрымліваў вышэйшую эканамічную адукацыю, прапанавалі паспрабаваць сябе ў якасці эканаміста, а праз пяць год прызначылі на пасаду начальніка.

 

— Даволі значны ўплыў на мой прафесійны выбар аказаў бацька: ён некалі быў армейскім сувязістам, потым працаваў у энерганаглядзе, — расказвае Раман Феліксавіч.—Так што адпаведная цікавасць у мяне была з дзяцінства. Дарэчы, каледж сувязі, у якім я вучыўся, закончылі мае старэйшыя брат і сястра. Аднак працаваць па атрыманай спецыяльнасці прадоўжыў толькі я.

Пачынаць на новым месцы таксама было нялёгка, аднак, як адзначае кіраўнік, усё залежыць ад уласных адносінаў да справы: калі паважаць сваю прафесію, імкнуцца да ўдасканалення, заўсёды можна дасягнуць вяршынь. Да таго ж, пашчасціла з калектывам, які аказаў падтрымку і дапамогу.

 

Пасада начальніка прадугледжвае пастаяннае ўзаемадзеянне з насельніцтвам, вырашэнне пастаўленых праблем. Як адзначае Раман Феліксавіч, асноўная частка зваротаў датычыцца падключэння тэлебачання, развіцця сеткі інтэрнэт і разблакіроўкі тэлефонаў. Паколькі зараз тэлефанія не настолькі запатрабаваная, то пераважную большасць займаюць пытанні далучэння да «сусветнага павуціння».

 

— Нашай арганізацыяй у раёне ўжо пабудавана новая сетка перадачы дадзеных, пракладзены лініі да сельскіх станцый, што дазваляе стварыць вузлы перадачы, а значыць, мы можам забяспечваць населеныя пункты новымі паслугамі, — расказвае кіраўнік РВЭС. — За 2013-ты год сваімі сіламі мы паклалі амаль трыста кіламетраў кабеля. Для параўнання — у 2007-м  годзе — 56-70 км. Уявіце, якія аб'ёмы працы выконвае цяпер наш вузел. Пры тым што ў 2007-ым у штаце працавала 78 чалавек, зараз — 56. Такія змены звязаны са штогадовай мадэрнізацыяй і пастаянным развіццём нашай галіны.

 

Партрэт сучаснага кіраўніка, на думку Рамана Феліксавіча, даволі просты: па-першае, ён павінен быць усебакова развіты. Па-другое, яго работу часткова можна параўнаць з працай псіхолага, бо вельмі важна ўмець  знаходзіць падыход да сваіх падначаленых. Па-трэцяе, ён павінен быць у першую чаргу патрабавальным да сябе, а потым да сваіх работнікаў. "Вельмі важна з павагай ставіцца да калектыву. Толькі ў такіх умовах можна вырашаць пастаўленыя задачы", — лічыць начальнік РВЭС.

 

Самы лепшы адпачынак для Рамана Феліксавіча — час, праведзены з сям'ёй. Дома яго з нецярпеннем чакаюць жонка Ірына, сын Косця і дачка Ліза. Дарэчы, хлопчык ужо з трох год праяўляе павышаную ўвагу да тэхнікі. Асабліва яго цікавяць тэлефон і камп'ютар. Бацька смяецца, што не заўсёды можа пасля "новаўвядзенняў" сына вярнуць усё ў першапачатковы стан. Ён радуецца дасягненням дачушкі — яна рана пачала гаварыць.

 

Нядаўна сям'я Пухальскіх пераехала ў новы дом, у будаўніцтве якога гаспадар прымаў непасрэдны ўдзел. Зараз амаль увесь вольны час прысвячае  ўладкаванню і канчатковаму ўдасканаленню жылля.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

 

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 962
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 520
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 825
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 310
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 349
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 500
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2020
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта