Авторизация
 

Падведзены вынікі, названы лепшыя

Подведены итоги, названы лучшие
Супрацоўнікі Міёрскага аддзялення аховы на чале з  начальнікам, маёрам міліцыі Ігарам Іванавічам Войтавым, 14 студзеня падвялі вынікі службовай і фінансава-гаспадарчай дзейнасці за 2013 год, абмеркавалі задачы, якія неабходна выканаць сёлета. На сходзе прысутнічаў начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення, палкоўнік міліцыі Мікалай Міхайлавіч Тылец.

 

Пра работу служб аддзялення расказалі старшы інспектар групы міліцэйскай, ваенізаванай і вартавой аховы маёр міліцыі Аляксандр Уладзіміравіч Пальчэўскі, старшы інспектар-інжынер групы сродкаў і сістэм аховы капітан Міхаіл Часлававіч Пракопчык, спецыяліст групы кадраў Таццяна Антонаўна Мухо і галоўны бухгалтар Жанна Стэфанаўна Лаўрыновіч.

Работа аддзялення аховы за справаздачны перыяд ацэнена станоўча. З такой жа выніковасцю запланавана працаваць і далей.

 

Ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагародзілі лепшых работнікаў. Падзякі начальніка абласнога ўпраўлення  Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь М. М. Тыльца аб'яўлены камандзіру аддзялення групы затрымання страявога падраздзялення міліцыі прапаршчыку Сяргею Віктаравічу Маляўку і інжынеру групы сродкаў і сістэм аховы Юрыю Феліксавічу Закрэўскаму. Добрым дапаўненнем да гэтых узнагарод сталі грашовыя прэміі.

У катэгорыі  "Лепшы па прафесіі" адзначана галоўны бухгалтар Жанна Стэфанаўна Лаўрыновіч. Яе фатаграфія будзе размешчана на Дошцы гонару  абласнога ўпраўлення  Дэпартамента аховы.

 

Шчырыя словы падзякі за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў прагучалі ў адрас лепшага нарада групы затрымання ў складзе міліцыянера-кінолага прапаршчыка В. Э. Стомы і міліцыянера-вадзіцеля, сяржанта С. К. Вішнеўскага: іх стаж работы ў органах унутраных спраў бярэ адлік адпаведна з 13 сакавіка 1996 года і 14 мая 2012-га. Віктар Эдуардавіч за мінулы год за розныя адміністрацыйныя правапарушэнні  затрамаў  66 грамадзян, а Сяргей Кандрацьевіч — 54.  Ёсць на іх рахунку і раскрытыя злачынствы, і затрыманні злодзеяў.

 

Стараннасцю ў рабоце вызначаюцца  начальнік участка вартавай аховы Валянціна Вісарыёнаўна Нікіфарава і вартаўнікі Ада Сяргееўна Мароз, Галіна Мікалаеўна Шук, Зоя Генадзьеўна Мацур.

Кіраўніцтва аддзялення падзякавала супрацоўнікам і работнікам за службу і працу, за баявы настрой, дзякуючы якому ўдаецца пераадольваць цяжкасці і дасягаць намечанага, а таксама  пажадала кожнаму моцнага здароўя, бадзёрасці, вялікага асабістага шчасця і дабрабыту.

 

Коратка пра лепшых


Сяргей Віктаравіч Маляўка

 

Камандзірам аддзялення групы затрымання страявога падраздзялення міліцыі прызначаны ў пачатку мінулага года. У органах унутраных спраў працуе з 1998-га. За гэты перыяд зарэкамендаваў сябе прафесійна граматным і ўсебакова падрыхтаваным супрацоўнікам. Займаў розныя службовыя пасады. Асабліва памятныя гады, калі працаваў міліцыянерам-кінолагам і яго паўсядзённым незаменным памочнікам быў сабака па мянушцы Амега.

На пасадзе камандзіра вызначаецца высокай службовай адказнасцю, добрымі  арганізатарскімі здольнасцямі, таварыскасцю. Унікае ў сутнасць спраў і аператыўна, дакладна вырашае ўсе службовыя пытанні. Праводзіць заняткі і індывідуальна-выхаваўчую работу з падначаленымі.

За мінулы год абласным упраўленнем  Дэпартамента аховы МУС адзначаны ў катэгорыі "Лепшы настаўнік".

 

Юрый Феліксавіч Закрэўскі

 

У аддзяленні аховы — з 2001 года. Зразумела, што адказную пасаду інжынера групы сродкаў і сістэм аховы не можа займаць выпадковы чалавек. Юрый Феліксавіч мае вышэйшую адукацыю і зарэкамендаваў сябе ў аддзяленні кампетэнтным спецыялістам, які мае належную тэарэтычную падрыхтоўку і багаты практычны вопыт.

Вельмі тактоўны ў адносінах з калегамі па працы.

 

Жанна Стэфанаўна Лаўрыновіч

 

Як галоўны бухгалтар, яна забяспечвае рацыянальную арганізацыю ўліку і справаздачнасці , ажыццяўляе мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне фінансавай дысцыпліны і ўмацаванне гаспадарчага разліку. Своечасова прымае меры па спагнанні дэбіторскай запазычанасці. Ад яе працы ў многім залежыць

дзейнасць усяго калектыву.

Ветлівая, тактоўная, спагадлівая, заўсёды гатовая дапамагчы калегам па працы.

Працуе ў аддзяленні аховы з 15 мая  2003 года.

 

На здымку: на справахдачным сходзе ў Міёрскім аддзяленні Дэпартамента аховы МУС падчас узнагароджання лепшых работнікаў.

 

Ігар ВОЙТАЎ, начальнік аддзялення.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 195
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 098
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 768
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 256
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта